У Ялізаўскім сельсавеце за 7 месяцаў бягучага года зарэгістравана 10 шлюбаў. За гэты ж час нарадзілася 11 дзяцей. Колькасць насельніцтва за студзень-ліпень павялічылася на 18 і склала 2 549 чалавек. Для параўнання: за ўвесь папярэдні год у пасёлку з’явілася 15 нованароджаных. Летась налічвалася 31 мнагадзетная сям’я, сёлета іх стала на дзве больш. Найбольшую сярод пасялкоўцаў колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак — васьмёра — нарадзіла і выхоўвае Алена Галавенская.
У горадзе працуе 4 аддзяленні банка, паведамілі ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк”. У сельскіх населеных пунктах іх 7: у Свіслачы, Лапічах, Ліпені, Ялізаве, Ручаі, Татарцы і Дараганаве. Да паслуг кліентаў — 12 банкаматаў і 14 інфакіёскаў, прычым на раёне іх наяўнасцю можа пахваліцца толькі рабочы пасёлак Ялізава.
20 аптэк функцыянуе ў раёне. Палова з іх прыватныя і знаходзяцца толькі ў межах горада. А з 10 аптэк Магілёўскага РУП “Фармацыя” ў Асіповічах працуе 6, астатнія чатыры знахо-дзяцца ў вёсках Свіслач, Дараганава, Лапічы і рабочым пасёлку Ялізава. У горадзе з дзяржаўных аптэк без выхадных працуе толькі № 109. Наведацца за лекамі ў суботу можна яшчэ і ў № 80. На раёне ж аптэкі закрыты толькі ў нядзелю.
Віртуальная выстава “Падарожжа на Валаам” праходзіць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пазнаёміцца з яе экспазіцыяй можна па 6 верасня.
Рыбгас “Свіслач” за чэрвень і ліпень на тэрыторыі раёна рэалізаваў 5 тон карпа.
“Я вырас тут, і край мне гэты дораг” — тэма першага ў 2020/2021 навучальным годзе ўрока, які пройдзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.