Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 5 ДТЗ, папярэджаны 92 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 7 “бяспраўнікаў”, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 6 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце.
Як паведамілі ў РАНС, на мінулым тыдні адбылося два пажары ў сельгаспрадпрыемствах: 28 ліпеня гарэў цялятнік малочнатаварнай фермы “Пратасевічы” ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (працаўнікамі аб’екта і супрацоўнікамі МНС эвакуіравана 13 жывёлін); 2 жніўня загарэўся цялятнік малочнатаварнай фермы ААТ “ЖорнаўкаАГРА” ў Вялікай Граве (выратавана 42 цяляці). Аднак не абышлося ў гаспадарках і без страт.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, адзін — дробнае хуліганства.
ІАЖіРС складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства.