Старшыня ўчастковай камісіі Будаўнічага ўчастка для галасавання №9 Алена Лазеева: «У спісах выбаршчыкаў на нашым участку больш за дзве тысячы чалавек. Зразумела, многія ўжо скарысталіся магчымасцю і прагаласавалі датэрмінова. Сёння, у асноўны дзень галасавання, з самай раніцы землякі актыўна наведваліся на ўчастак. Прыемна, што людзі ідуць з добрым настроем. А гэта, згадзіцеся, таксама ў такой справе важна.»
Асіпаўчане актыўна галасуюць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
