3.3 C
Осиповичи
Понедельник, 3 октября, 2022
Еще

    Железнодорожная поликлиника в Осиповичах. Раньше и сейчас

    Популярное

    Раней і зараз

    Адна з найстарэйшых капітальных пабудоў горада за час свайго існавання набыла новы імідж літаральна нядаўна. Узведзеная як частка прывакзальнага комплексу, яна, па сцвярджэнні гарадскіх старажылаў, з самага пачатку прызначалася пад размяшчэнне медыцынскай установы для чыгуначнікаў. Апошняя спецыялізацыя па гэтым профілі — паліклініка Асіповіцкага чыгуначнага вузла, якая існавала да 2011 года.

    Пасля ўніфікацыі сістэмы нацыянальнай аховы здароўя будынак быў перададзены райаддзелу новай праваахоўнай структуры — Следчага камітэта. Следчыя атрымалі яго ў сваё распараджэнне вясной 2012 года.

    Дарэчы, першым этапам добраўпарадкавання будынка можна лічыць ўстаноўку побач з фасадам помніка герою-падпольшчыку Фёдару Крыловічу (2009 год). З заканчэннем капітальнага рамонту ў чэрвені 2020 года будынак і прылягаючая да яго тэрыторыя гарманічна ўпісаліся ў архітэктурны ансамбль сённяшняй станцыі Асіповічы, якая, без перабольшвання, была, ёсць і будзе вітрынай нашага горада.

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    d.savrickiy@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее