21.9 C
Осиповичи
Среда, 5 августа, 2020
Еще

    Введение бывших объектов Министерства обороны в хозяйственное пользование в Осиповичском районе

    Популярное

    В Осиповичах установили новый арт-объект

    Перасякаючы перакрыжаванне вуліц Сумчанкі і Юбілейнай, пешаходы зараз трапляюць пад арку, якая ўмоўна аддзяляе цэнтральную частку горада ад аўтазаводскага мікрараёна.

    Раньше и сейчас. Осиповичи

    У 2011 годзе тэрыторыя мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага знаходзілася ў стане, які дазваляў карыстацца ёй у інтарэсах умацавання нацыянальнай абароны. Гэты кавалак гарадской зямлі ляжыць побач з ангарамі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады, і арганізаваць выезд пускавых установак "Смерч" для непрацяглых палявых заняткаў сюды значна прасцей, чым на палігон "Асіповіцкі".

    Пруд в городском парке, любимое место отдыха осиповчан, на глазах преображается.

    Работниками УКП ЖКХ был выровнен грунт, посеяна газонная трава. Днями вдоль водоема высажено 27 разноцветных  кленов и 40 карликовых и плакучих ив. Оборудованы зоны отдыха, установлено 12 скамеек. А герб города со специальной подсветкой напоминает гостям, где они находятся.

    Iнвестыцыі

    Выключна ў мірных мэтах

    Увядзенне былых аб’ектаў Міністэрства абароны ў гаспадарчае абарачэнне — справа няпростая. І з мясцовым каларытам

    Адметнасць інвестыцыйнага пейзажу Асіповіччыны — вялікая колькасць аб’ектаў, якія былі перададзены Міністэрствам абароны ў дзяржмаёмасць. Былыя ваенныя гарадкі, дакладней, размешчаныя на іх тэрыторыі казармы, сховішчы, боксы для тэхнікі ўяўляюць амаль гатовыя пляцоўкі для рэалізацыі разнастайных бізнесініцыятыў. Канечне, інтарэс прадпрымальніцкай супольнасці да гэтых аб’ектаў вельмі вагаецца ў залежнасці ад іх прыдатнасці пад канкрэтныя праекты, зручнасці транспартнага становішча, даступнасці неабходных рэсурсаў. Да таго ж не кожную пабудову ваеннага прызначэння можна адаптаваць для гаспадарчых патрэб за прымальныя горшы.

    Праблемы ўвядзення непатрэбнай для арміі нерухомасці ў гаспадарчы абарот маюць агульнадзяржаўны характар, таму зараз вядзецца работа па ўнясенні змен ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 428 “Аб неўжываемых і непрыдатных да эксплуатацыі аб’ектаў былых ваенных гарадкоў”, які дзейнічае з 2010 года.

    Абагульненне набытага за дзесяцігоддзе вопыту павінна зменшыць колькасць цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца органы мясцовага кіравання пры рабоце з патэнцыяльнымі інвестарамі. Хаця, што тычыцца Асіповіччыны, то мясцовую практыку можна лічыць калі не ўнікальнай, то дастаткова спецыфічнай. А ўсё таму, што колькасць экс-абаронных пабудоў у раёне зашкальвае: былыя ваенныя гарадкі ў Верайцах, Лапічах, Цэлі, паўночны гарадок і частка паўднёвага ў Асіповічах, сховішчы ў Паплавах. І кожны такі масіў мае сваю спецыфіку, якая можа дапамагчы ў перадачы новым уласнікам, чымсьці гэтаму працэсу перашкодзіць альбо стварыць сітуацыю, якая ў перспектыве можа прывесці да розных нечаканасцей.

    Патрэбныя і не вельмі

    Напрыклад, пабудовы былога ваеннага гарадка на чыгуначнай станцыі Верайцы — яго нашы прадпрымальнікі пачалі асвойваць амаль два дзесяцігоддзі таму. Сярод нерухомасці, якая прапаноўвалася новым уласнікам, былі два аднолькавыя па памерах і разме-шчаныя побач магазіны. Адзін перайшоў да новага гаспадара ўжо досыць даўно, другі — літаральна днямі. Застаецца яшчэ незапатрабаваным будынак штаба, і, калі нічога не зменіцца ў бліжэйшай будучыні, яго давядзецца знесці. У падтрыманне тэхнічнага стану незапа-трабаванай нерухомасці сродкі не ўкладваюцца, таму яе паступова разбураюць няўмольныя сілы прыроды. Рана ці позна наступае момант, калі танней пабудаваць новае, чым рэанімаваць старое…

    Такім жа бясслаўным чынам можа завяршыцца існаванне дзвюх казарм у былым паўночным гарадку Асіповічаў. Жадаючых узяць у карыстанне апошнія пабудовы нямала, толькі ніхто далей дэкларацыі аб намерах не ідзе.

    Некаторыя аб’екты гарадкоў выклікаюць устойлівы інтарэс патэнцыйных інвестараў, аднак потым штосьці ідзе не так.

    Той жа комплекс сховішчаў у Па-плавах ужо досыць доўгі час жадае атрымаць адзін прадпрымальнік. Іншых прэтэндэнтаў на маёмасць няма, так што, на першы погляд, здзяйсненню планаў — стварыць тут сучасны жывёлагадоўчы комплекс — нішто не замінае. Але будучы патэнцыяльны гаспадар ніяк не можа скласці пераканаўчы бізнес-план, і справа стаіць на месцы.

    Гарадок у Цэлі, дзе знаходзіцца 44 пабудовы, летась выклікаў пэўны інтарэс патэнцыйных уласнікаў, як мінімум на ўзроўні параўнання з іншымі варыянтамі. Сёлета ж увогуле цішыня: нерухомая маёмасць прапаноўваецца ў бясплатную перадачу пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, толькі такая прапанова пакуль нікога не цікавіць. Зацішша на “цэльскім фронце” спецыялісты аддзела эканомікі райвыканкама лічаць часовай з’явай: у цэлым аб’екты вайсковай нерухомасці карыстаюцца не меншым попытам, чым раней.

    Інвестсуседства…

    Яшчэ адна асаблівасць “канверсіі” нерухомасці ваенных гарадкоў — суіснаванне на адной пляцоўцы некалькіх суб’ектаў гаспадарання. Зразумела, асваенне такіх тэрыторый мае свае заканамернасці, пераважна абумоўленыя канкрэтным спалучэннем магчымасцей і абмежаванняў.

    Калі жылая забудова аддаленая — Верайцы і паўднёвы гарадок Асіповічаў — утвараюцца прамысловыя зоны, чыя дзейнасць звязана з перапрацоўкай лесу, адходаў будматэрыялаў, вырабам прадукцыі з металаў, шклапластыку, разнастайных пластмас і іншымі вытворчымі працэсамі. І наадварот: паўночны гарадок, які з’яўляецца часткай “спальнага” мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага, стаў базай для развіцця гандлю, сферы паслуг, грамадскага харчавання, выпуску высокатэхналагічнага медыцын-скага рыштунку.

    А вось з Лапічамі атрымалася не так прамалінейна. Большая частка невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці была перададзена ТАА “Агракомплекс “Сваяк” і сялянска-фермерскай гаспадарцы “Веснава” яшчэ ў 2015 годзе пад рэа-лізацыю інвестпраектаў у галіне сель-скай гаспадаркі. Тут, зразумела, ніякіх перасячэнняў інтарэсаў не ўзнікла.

    Яшчэ дзве прадпрымальніцкія ініцыятывы рэалізуюцца зараз. І менавіта яны ўяўляюць найбольшы інтарэс — як самі па сабе, так і ў якасці прыкладу суседства вельмі розных па сутнасці, метадам рэалізацыі і канчатковых мэтах суб’-ектаў гаспадарання.

    …і “кватэрнае пытанне”

    Маёмасны комплекс, цэнтрам якога з’яўляецца трохпавярховая казарма, паступова пераўтвараецца ў міжнародны трэніровачны цэнтр для футбола, тэніса і, магчыма, іншых гульнёвых відаў спорту. Неакрэсленасць канчатковай мэты — свайго роду “фішка” праекта, які, па словах яго стваральніцы Антаніны Новікавай, “расце, як дрэва”. Ёсць усё неабходнае, каб рухацца наперад, разуменне, як гэта рабіць, і рэальная ацэнка магчымасцей: больш-менш акрэсленых вынікаў можна чакаць не раней, чым праз шэсць гадоў.

    Плануецца, што за ўзгаданы час тут будуць створаны ўмовы для трэніровак і пражывання як мінімум 480 спарт- сменаў. Але ж усяго не прадугледзіш, і магчымасць унясення перамен нельга выключаць. Таму дзейнічае пакрокавая стратэгія: дасягнулі прамежкавай мэты і думаем, што далей. Першы этап — стварэнне спартыўнай базы для дзяцей і ландшафтны дызайн прылягаючай тэрыторыі. Найбольш істотнае з ужо зробленага: пасаджана 700 дрэў, арганізаваны рэгулярныя заняткі па футболе з мясцовымі дзецьмі. Іх, дарэчы, вядзе высокакваліфікаваны трэнер, які спецыяльна пераехаў у Лапічы з Мінска. Яго завуць Генадзь Казючыц — імя ў дзіцячым беларускім футболе добра вядомае. І планы ў Генадзя сур’ёзныя: даць лапіцкім юніёрам такі ўзровень майстэрства, каб яны мелі высокія шанцы патрапіць у нацыянальную зборную…

    Але самае цікавае не канкрэтныя справы, а тое, што праект прыцягнуў немалую колькасць добраахвотных памочнікаў, якія падтрымліваюць працэс фінансамі, матэрыяламі, дзельнай парадай, удзелам у будоўлі і наглядзе за ўжо зробленым.

    Пераважная большасць валанцёраў і спонсараў — знаёмыя і сябры гаспадыні лапіцкага цэнтра. Сама яна — юрыст, таму сфера зносін уключае лю-дзей пераважна інтэлектуальных і заможных. Што іх вабіць у такой незвычайнай справе? Харызма Антаніны Новікавай і, як здаецца, прага да рамантыкі, чагосьці, што выходзіць за межы бу-дзённага-звыклага.

    Гаспадыня падкрэслівае: яе праект не камерцыйны, гэта проста спроба зрабіць у жыцці штосьці з разраду “такое немагчыма”. Ну а тое, што такія матывы рухаюць іншымі людзьмі, толькі надае сіл.

    Калі чалавек вельмі чагосьці жадае, ён звычайна дасягае сваёй мэты. Але ж што будзе, калі хтосьці побач не менш настойліва рэалізуе зусім іншыя планы?

    ТАА “Завод энергаінавацыйнага абсталявання” заняў частку тэрыторыі Лапіцкага ваеннага гарадка ў 2017 го- дзе. Прадпрыемства выпускае жалезабетонныя карпусы трансфарматарных падстанцый, апоры для ліхтароў, светадыёдныя ліхтары, сістэмы кіравання вулічным асвятленнем і іншую профільную электроніку. Справы прадпрыемства ідуць нядрэнна: прадукцыя карыстаецца попытам, адпавядае стратэгіі імпартазамяшчэння і, да таго ж, патрапіла ў струмень: з пускам Беларускай АЭС патрэбы ў падобных вырабах яшчэ больш узрастуць. Трэба будзе развівацца, і прастора для далейшага росту ёсць — былы вайсковы клуб і прылягаючая да яго тэрыторыя.

    Вось толькі клуб — патэнцыйная прамзона — знаходзіцца ў лічаных метрах ад фасаду казармы — будучай спартыўна-трэніровачнай базы, арыентаванай на экспарт сваіх паслуг. Дысананс… І гэта мякка кажучы.

    Ці атрымаецца ў такіх прынцыпова розных, але аднолькава дастойных павагі пачынанняў развівацца ў гармоніі і добрасуседстве? Хацелася б спадзявацца на станоўчы адказ.

    Пагрузка трансфарматарнай падстанцыі на зборачнай пляцоўцы ТАА «Завод энергаінавацыйнага абсталявання».

    Антаніна Новікава: гэтыя шыпоўкі — свайго роду сімвал таго, куды імкнёмся.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    d.savrickiy@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    ЦИК РБ совместно с Министерством здравоохранения приняло постановление

    ЦИК РБ совместно с Министерством здравоохранения приняло постановление от 31 июля 2020 г. № 125 "О голосовании избирателей с выявленной инфекцией COVID-19 при проведении выборов Президента Республики Беларусь в 2020г.

    Рассказываем об итогах «прямой телефонной линии»

    В субботу,  1 августа  2020 года, «прямую телефонную линию»  провел  управляющий делами облисполкома  Дедков Николай Леонидович, в ходе  проведения которой поступило  35 обращений, самыми активными были  жители г.Могилева – 20 звонков, от жителей Могилевского района поступило 4 звонка, Осиповичского района – 3 звонка, г.Бобруйска  - 2, Краснопольского, Кричевского, Круглянского, Мстиславского, Славгородского и Чаусского районов по  1 звонку.