5.9 C
Осиповичи
Суббота, 8 мая, 2021
Еще

    В Осиповичах прошло заседание комиссии по демографической безопасности и формировании здорового образа жизни населения района

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дэмаграфія і здароўе

    Аздараўленне: з тэлефонам або мячом?

    Прысвечана яно было стану здароўя дзяцей і падлеткаў, які выклікае заклапочанасць розных службаў і структурных падраздзяленняў раёна. У абмеркаванні паднятых пытанняў прынялі ўдзел галоўны ўрач ЦРБ Павел Шаціла, загадчык педыятрычнага аддзялення райпаліклінікі Святлана Жыткова, урач-гігіеніст райЦГЭ Ксенія Рак, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і праваахоўных органаў.

    З аналізу паглыбленых медаглядаў школьнікаў вынікае, што летась дзіцячае захворванне паменшылася на 4,8 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. І тым не менш даволі вялікі працэнт рабят дашкольнага і школьнага ўзросту маюць адхіленні ў стане здароўя. Трывогу выклікае тое, што ва ўсіх узроставых групах з кожным годам павялічваецца колькасць захворванняў вачэй і косцева-мышачнага апарату, а таксама парушэнняў асанкі: вялікую колькасць часу малодшае пакаленне бавіць седзячы за   камп’ютарам або лежачы на канапе з тэлефонам або планшэтам у руках. Ад шматчасовага статычнага стану арганізма пакутуюць зрок, сістэма кровазвароту, унутраныя органы. З’яўляюцца блізарукасць, скаліёз і іншыя хваробы. Адны толькі медыкі з гэтай бядой справіцца ніяк не могуць. Неабходна сумесная работа з педагогамі, бацькамі, грамадскімі арганізацыямі.

    Старшыня камісіі Ганна Землянухіна выказала прапанову павялічыць фізічную актыўнасць ва ўстановах сярэдняй адукацыі, а таксама больш поўна задзейнічаць фізкультурна-аздараўленчую базу раёна. Напрыклад, рэгулярнае наведванне басейна і аквапарка можа станоўча паўплываць на здароўе хлопчыкаў і дзяўчынак. Павел Шаціла пацвердзіў эфектыўнасць любой фізічнай актыўнасці ў якасці прафілактычнай работы. Гульні на свежым паветры, спартыўныя заняткі ўмацоўваюць мышцы, паляпшаюць кровазварот. А дзецям, якія ўжо маюць такія захворванні, як блізарукасць і скаліёз, патрабуецца спецыяльнае лячэнне. І бацькам ігнараваць гэта ні ў якім выпадку нельга.

    У будучым навучальным годзе ў некалькіх установах адукацыі пачынае рэалізоўвацца міжведамасны інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа здароўя”. Рэсурсны цэнтр яго размесціцца ў СШ № 1, якая ўжо два гады паглыблена займаецца гэтай работай.

    Таксама на пасяджэнні камісіі разглядалася пытанне выканання аператыўнага плана мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі на тэрыторыі раёна. Загадчык інфекцыйнага аддзела райЦГЭ Тэрэза Гулік адзначыла, што амаль усё намечанае своечасова реалізавана.

    Реклама

    Последнее

    Минуты памяти

    Традиционно накануне праздника у памятника-скульптуры «Воин и партизанка» на Братской могиле советских воинов и партизан в Татарке прошел торжественный митинг, посвященный 76-й годовщине Великой...

    Акопная творчасць

    У раённым музеі адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне

    За мирную жизнь – поклон до земли

    В календаре немало праздников — религиозных и профессиональных, государственных и народных. Но есть среди них один, всенародно чтимый, — День Победы. Его знают, уважают,...

    АПИ спас жизни

    6 мая в 06.12 в ЦОУ РОЧС поступило сообщение о пожаре в квартире на третьем этаже 9-этажного жилого дома в переулке Черняховского. Прибывшие спасатели обнаружили хозяев квартиры с детьми во дворе.

    У “Васілінак” — юбілей!

    У МПЦ “Равеснік” віталі маленькіх асіпаўчан, якія парадавалі гледачоў самабытнай культурай