12.3 C
Осиповичи
Понедельник, 28 сентября, 2020
Еще

    Лесхоз отметил годовщину своего основания

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Лясная гаспадарка

    Два дні — дзве падзеі

    Лясгас адзначыў гадавіну свайго заснавання — у рабочым парадку

    2 ліпеня ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” споўнілася 84 гады. Дата пачэсная, толькі не круглая, і звычайна такія падзеі не з’яўляюцца інфармацыйнымі нагодамі. Вось толькі ў дадзеным выпадку ўсё атрымалася інакш: 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, імя дырэктара лясгаса Мікалая Раўбеля было ўнесена ў Кнігу славы Магілёўскай вобласці.

    Зразумела, гэта супадзенне. Аднак атрымалася сімвалічна і для калектыву лясгаса прыемна. Да свайго дырэктара работнікі прадпрыемства адносяцца як экіпаж карабля да вопытнага капітана — з вялікай павагай і ўпэўненасцю, што пад яго кіраўніцтвам усё атрымаецца належным чынам. Хаця спакойнага жыцця гэты самы “належны чын” не абяцае нікому. Чаго ж удалося дасягнуць лясгасу напярэдадні сваёй нетыповай гадавіны ў справах, якія на прадпрыемстве лічаць найбольш істотнымі?

    Прыгажосць як прыкмета эканамічнага здароўя

    Работу па паляпшэнні іміджу лясгаса і яго структурных адзінак можна лічыць самым працяглым інвестыцыйным праектам. Ён распачаты амаль дваццаць гадоў таму, а летась пайшоў па другім крузе. Дараганаўскае і Акцябрскае лясніцтвы ў свой час былі першымі, што атрымалі сучасны вонкавы выгляд і дзе былі забяспечаны ўсе ўмовы для зручнасці работы персаналу. Аднак прайшло 15 гадоў, і ўзнікла патрэба ў бягучым рамонце. Толькі праводзіўся ён не па мінімуме неабходнага, а па максімуме магчымага. Такі падыход каштуе не танна, але мае шэраг пераваг, так бы мовіць, працяглага дзеяння. Лепшыя матэрыялы і дыхтоўная работа забяспечваюць на доўгі час мінімальныя эксплуатацыйныя выдаткі, а яшчэ працуюць на карысць лясгаса. Усё ж калі ляс-ніцтва аб’ектыўна з’яўляецца самай прыгожай і камфартабельнай сядзібай паселішча, гэта міжволі выклікае павагу да тых, хто там працуе. Ды і для прыцягнення ў лясную гаспадарку працоўных рэсурсаў карысна. Лясгас няспынна механізуе ўсе віды работ, аднак на колькасць персаналу павышэнне вытворчасці працы не ўплывае: проста той жа па памерах калектыў паспявае зрабіць больш.

    А яшчэ добраўпарадкаваныя рабочыя месцы ўплываюць на псіхалогію саміх работнікаў, фарміруюць карпаратыўную культуру вытворчасці. У дакладных эканамічных паказчыках такую “далікатную матэрыю” вызначыць немагчыма, але выгаду яна дае бясспрэчна і ў самых нечаканых сітуацыях. Вось, напрыклад, экіпаж лесанарыхтоўчай машыны ў складзе Руслана Жукоўскага і Дзмітрыя Стэльмаха. Працуюць яны на тэхніцы, якая за 5 гадоў інтэнсіўнай эксплуатацыі рэсурс выпрацавала і тэарэтычна ўжо патрабуе замены. Аднак наглядаюць за ёй пільна і з разуменнем, таму “састарэлая” машына лёгка выдае 200 працэнтаў ад зменнага задання.

    Інавацыі ў пілаванні

    Ліпенскі цэх перапрацоўкі драўніны можна назваць свайго роду “друкарскім станком”, які забяспечвае лясгасу пастаянныя грошы. Зразумела, каб фінансавая аддача ад перапрацоўкі драўніны была найбольшай, абсталяванне тут павінна мецца самае лепшае. І працэс ідзе: за апошнюю пяцігодку вытворчы патэнцыял цэха быў істотна пашыраны за кошт устаноўкі высокапрадукцыйнай лініі па выпуску дошак, якую дапоўнілі лініі па ацыліндроўцы і зняцці кары з круглых піламатэрыялаў.

    А ў недалёкай будучыні каля вёскі Замошша плануецца стварэнне вытворчасці пелетаў з пілавіння. Пераўтварэнне адходаў дрэваапрацоўкі ў запатрабаваны на знешніх рынках від паліва — справа перспектыўная, бо попыт на яго ў Еўрасаюзе высокі. Але жадаючых скарыстацца кан’-юнктурай шмат, і, каб не спазніцца, трэба дзейнічаць вельмі хутка. На сёння найбольш складаныя пытанні па адводзе зямлі, распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, пошуку крэдыту з найлепшымі ўмовамі вырашаны. Так што будаўніцтва пачнецца, як толькі будзе атрыманы адпаведны дазвол — хутчэй за ўсё ў кастрычніку. Здача аб’екта ў эксплуатацыю запланавана на восень наступнага года, і, калі ўсё пой-дзе па існуючым бізнес-плане, выдаткі акупяцца дастаткова хутка, усяго праз пяць гадоў.

    Караед не прайшоў!

    Пра тое, колькі турбот прынесла лесаводам з’яўленне адразу двух новых відаў жукоў-шкоднікаў, расказваць дэталёва наўрад ці трэба. Галоўнае — распаў- сю-джванне караедаў цалкам магло спыніць толькі досыць вільготнае надвор’е, бо знішчаюць яны выключна дрэвы, якім не хапае вады. Таму ад лесаводаў прадпрыемства патрабавалася адно: ствараць “нязваным гасцям” якія толькі магчыма нязручнасці для размнажэння.

    Граматная арганізацыя і імгненнае выкананне неабходных мер аховы лясоў дазволілі на працягу шэрагу засушлівых гадоў трымаць сітуацыю ў стане “пазіцыйнай вайны”. У гэты перыяд страты лясгас нёс, аднак не катастрафічныя. Да таго ж пашко-джаныя дзялянкі максімальна хутка ачышчаліся ад сухастою і засаджваліся маладымі дрэвамі, каб не дапусціць празмернага размнажэння іншых шкоднікаў. Ну а сёлета, калі вільготнасць глебы часта перавышае норму, арэал існавання найбольш агрэсіўных караедаў зменшыўся да некалькіх лакальных участкаў. “Выбіць” іх адтуль наўрад ці магчыма, ды і неабходнасці такой няма: здаровыя дрэвы здольны аб сабе па-клапаціцца самастойна. Спецыялісты лясгаса зрабілі для гэтага ўсё магчымае, так што вынікам барацьбы з біялагічнай пагрозай могуць быць задаволены.

    Вязскае лясніцтва: 2010 год…

     

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    d.savrickiy@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.