Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 5 ДТЗ; папярэджана 99 правапарушэнняў, выяўлена 3 нецвярозыя вадзіцелі, 5 “бяспраўнікаў”, у тым ліку тры — паўторна на працягу года, 8 аўтааматараў, якія не прытрымліваліся патрабаванняў правілаў перавозкі дзяцей.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты 2 чалавекі, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, па адным вінаватым у здзяйсненні дробных хуліганства і крадзяжу, 3 — за іншыя правапарушэнні.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства, па матэрыялах інспекцыі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага захоўвання зброі.