5.9 C
Осиповичи
Суббота, 8 мая, 2021
Еще

    В воскресенье — день медицинских работников

    Популярное

    Справа для сапраўднага мужчыны

    Больш за 10 гадоў таму загадчык кабінета камп’ютарнай тамаграфіі ўрач-рэнтгенолаг Аляксей Далгакоў апрануў белы халат, каб выконваць свой прафесійны абавязак — лячыць людзей

    І справе застаўся адданы нават у такі складаны час, які стаў момантам ісціны для ўсіх, хто звязаў свой лёс з медыцынай. А без работы Аляксея наогул цяжка было б змагацца з каварнай каранавіруснай інфекцыяй, бо менавіта камп’ютарная тамаграфія з’яўляецца самым дакладным метадам яе дыягностыкі. Таму ўсе заражаныя гэтай хваробай прайшлі праз рукі Аляксея Далгакова ці яго калегі Антона Палеенкі, з якім па чарзе працуюць на апараце.

    З самага пачатку прафесійнай дзейнасці спецыялісту была бліжэй не лячэбная справа, а дыягнастычная, таму ён асвоіў работу рэнтгенолага і паспяхова ёй займаўся. Дэталёва вывучыў ультрагукавую дыягностыку. А потым зацікавіўся камп’ютарнай тамаграфіяй і прайшоў вучобу па дадзенай спецыяльнасці, нават у Маскве нейкі час практыкаваў, а потым вярнуўся ў Асіповічы. У райцэнтры тады яшчэ не было КТ, але малады ўрач спадзяваўся, што з цягам часу райбальніца набудзе сучаснае медыцынскае абсталяванне. Так яно і адбылося. І з узвядзеннем у строй новага корпуса ЦРБ Аляксей быў накіраваны ў кабінет камп’ютарнай тамаграфіі. А праз нейкі час стаў адным з самых запатрабаваных спецыялістаў медустановы.

    Зараз работа кабінета, у якім працуе, некалькі звузіла спектр даследаванняў. Сюды накіроўваюць хворых з падазрэннем на COVID-19, прычым не толькі з Асіповіччыны, але і з Глускага, Кіраўскага, Бабруйскага раёнаў.

    У апошнія тыдні за суткі ўрачом праводзіцца больш за паўсотні даследаванняў. Безумоўна, меры бяспекі даводзіцца строга захоў-ваць, што нялёгка ў такую спёку. Але ад работы Аляксей Уладзіміравіч атрымоўвае нямала пазітыўных эмоцый, бо ведае, што яго справа дапамагае захаваць здароўе ці нават жыццё вялікай колькасці пацыентаў.

    На адно даследаванне прыпадае каля 20 мінут, прычым на апісанне ўбачанага не менш часу, чым на вывучэнне выяў: ад дакладнасці апісання ў многім залежыць схема далейшага лячэння і, вядома, яго вынік. Доктар спадзяецца на тое, што землякі не будуць пагарджаць правіламі бяспекі, пра якія зараз шмат гаворыцца: гэта дазволіць пераадолець неспрыяльны эпідперыяд паступова, без рэзкіх скачкоў захворвання.

    Реклама

    Последнее

    Минуты памяти

    Традиционно накануне праздника у памятника-скульптуры «Воин и партизанка» на Братской могиле советских воинов и партизан в Татарке прошел торжественный митинг, посвященный 76-й годовщине Великой...

    Акопная творчасць

    У раённым музеі адкрылася новая экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне

    За мирную жизнь – поклон до земли

    В календаре немало праздников — религиозных и профессиональных, государственных и народных. Но есть среди них один, всенародно чтимый, — День Победы. Его знают, уважают,...

    АПИ спас жизни

    6 мая в 06.12 в ЦОУ РОЧС поступило сообщение о пожаре в квартире на третьем этаже 9-этажного жилого дома в переулке Черняховского. Прибывшие спасатели обнаружили хозяев квартиры с детьми во дворе.

    У “Васілінак” — юбілей!

    У МПЦ “Равеснік” віталі маленькіх асіпаўчан, якія парадавалі гледачоў самабытнай культурай