4 C
Осиповичи
Воскресенье, 9 мая, 2021
Еще

    Производство хлебобулочной продукции глазами экономиста-коммунальника

    Популярное

    Лічыць грошы, што пахнуць хлебам

    Адна з асаблівасцей работы эканаміста — універсальнасць. Прадстаўнік гэтай прафесіі можа, напрыклад доўгі час працаваць у камунальнай гаспадарцы, а потым перайсці на тую ж пасаду у харчовай індустрыі.

    Такая метамарфоза адбылася ў лютым гэтага года з Таццянай Сафонцавай. Была начальнікам планавага аддзела УКП ЖКГ, стала вядучым эканамістам ААТ “Асіповіцкі хлебазавод”.

    Матывы “працоўнай міграцыі” высакакласных спецыялістаў — асобная тэма, так што засяродзім увагу толькі на адным аспекце. За вопытнага эканаміста, які мае бездакорную рэпутацыю, адбылося свайго роду завочнае спаборніцтва паміж работадаўцамі, дзе салідную мінскую кампанію перамог наш хлебазавод.

    — Напэўна, у сталіцы было б прасцей увайсці ў каляіну і мець больш выгод у матэрыяльным плане, — аналізуе гісторыю, якая па многіх прычынах зачапіла яе за жывое, Таццяна Пятроўна. — Затое сённяшняя работа побач з домам. Ды і пачуццё, што маеш дачыненне да вырабу самага важнага прадукту харчавання павышае самаацэнку. Раней купляла хлеб і не задумвалася, чыёй ён вытворчасці, зараз — выключна асіповіцкі. Па роду дзейнасці дакладна ведаю: ніякай “е-хіміі” наш завод не купляе, таму ў складзе яго прадукцыі толькі натуральныя кампаненты.

    — У чым была складанасць асваення “хлебнай эканомікі”?

    — Прыйшла на хлебазавод у лютым і адразу ўзялася за распрацоўку бізнес-плана. Скласці праграму дзеянняў мала-знаёмага прадпрыемства на цэлы год трэба было ўсяго за два тыдні. Гэта вельмі цяжкая работа, але алгарытмы эканамічнага планавання агульныя для ўсіх кірункаў гаспадарчай дзейнасці, так што ў цэлым разлікі атрымаліся рэалістычныя.

    Зараз, маючы больш-менш цэласнае разуменне працэсаў вытворчасці хлеба, ужо бачу, у чым той план “не дацягвае”. Гэта нармальна, бо чым дэталёвей эканаміст разбіраецца ў дзейнасці падраз-дзяленняў прадпрыемства, тым больш ён можа знайсці шляхоў павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці.

    — А як сказанае вышэй выглядае ў лічбах?

    — За пяць месяцаў года завод атрымаў сукупную рэнтабельнасць у 3,2 працэнта і на такім узроўні яна прагназуецца і далей. Малавата, канечне, аднак на гэты паказчык істотна ўплываюць дадатковыя расходы: добраўпарадкаванне тэрыторыі завода, рамонт тэхналагічных збудаванняў, аплата ўзятага ў лізінг абсталявання для нарэзкі і ўпакоўкі. Зменшыць сабекошт прадукцыі цяжка: цэны на “сыравіну” фіксаваныя, на рэнтабельнасць хлебабулачнай прадукцыі дзяржавай устаноўлена мяжа — не вышэй за 10 працэнтаў. Да таго ж канкурэнцыя часта вымушае зніжаць апошні паказчык удвая. Так што трэба змагацца за кожную капейку і знаходзіць усе “шчыліны”, праз якія яны губляюцца. Гэтая справа патрабуе пастаяннага аналізу, паколькі завод — эканамічны арганізм, чыя раўнавага дынамічная і залежыць ад мноства пераменных фактараў. Сёння ёсць перспектывы скарачэння расходаў у структурах, якія займаюцца аператыўна-рамонтным абслугоў-ваннем прадпрыемства.

    Яшчэ — цякучка кадраў. Пры правільным падыходзе яна таксама можа быць інструментам рэгулявання эканамічнай эфектыўнасці. Гэта свайго роду натуральны адбор людзей, што спраўляюцца з цяжкай хлебапякарскай працай і якім яна падабаецца. Апошняе вельмі важна, бо хлеб трэба вырабляць з душой.

    — Тым не менш спажыванне хлебабулачнай прадукцыі паступова скарачаецца. Як гэта рэалія ўлічваецца ў планах яе вытворцаў?

    — Працэс няўмольны, але павольны: ежавыя традыцыі суайчыннікаў дастаткова кансерватыўныя. Так што пакуль удаецца сачыць за зменамі ў густах спажыўцоў і дзейнічаць на апераджэнне. Распрацоўка новых гатункаў чоргага і белага хлеба, мучных і кандытарскіх вырабаў — працэс пастаянны, напружаны і ў нейкім сэнсе драматычны. За перыяд маёй працы тэхнолагамі завода было распрацавана каля дзесяці рэцэптаў, два з іх — як здаецца, самых цікавых — не будуць асвойвацца менавіта па рэкамендацыі вядучага эканаміста. Як ні шкада, але прадпрыемства не можа выпускаць суперсмачныя навінкі, калі іх выраб гарантавана стратны. Затое вельмі перспектыўна выглядае прадукцыя здаровага харчавання. Зерневы хлеб, хлеб з грэчкі і іншай нетрадыцыйнай мукі — спіс будзе папаўняцца. Праўда, і канкурэнцыя ў гэтым сегменце зашкальвае: не адзін асіповіцкі хлебазавод такі разумны…

    — На былым месцы працы кіравалі групай спецыялістаў і планавалі дзейнасць калектыву з 700 чалавек. Зараз працуеце адна і на заводзе, які амаль ў сем разоў меншы. Ці істотная розніца?

    — Па службовых абавязках яна не асабліва істотная, толькі вось у навіну разуменне, што “калі не ты, то хто”. Хлеб — штодзень запатрабаваны прадукт харчавання, і яго выпуск павінен весціся без збояў, прамаруджвання, браку. Гэтыя па-трабаванні накладваюць на кожнага работніка хлебазавода асаблівую маральную адказнасць.

    Кажуць, што да яе прывыкаеш, але ў мяне такая адаптацыя яшчэ наперадзе…

    Реклама

    Последнее

    Гуляюць хлопчыкі ў вайну

    Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў.

    Моя встреча с Великой Отечественной

    Мне не суждено было пережить годы военного лихолетья: я родился, когда страна занималась мирным строительством, осваивала целину, разведывала недра земли, рвалась в космос. О войне напоминали лишь детские игры да звон боевых наград во время многочисленного шествия воинов-фронтовиков в День Победы.

    К сведению пассажиров

    РАСПИСАНИЕ движения автобусов

    Память живет в наших сердцах

    Празднование Дня Победы традиционно начинается за несколько дней до 9 Мая: уже вчера прошла церемония возложения цветов и венков к памятнику на братской могиле...

    Минуты памяти

    Традиционно накануне праздника у памятника-скульптуры «Воин и партизанка» на Братской могиле советских воинов и партизан в Татарке прошел торжественный митинг, посвященный 76-й годовщине Великой...