21.7 C
Осиповичи
Пятница, 18 июня, 2021
Еще

    Осиповчанка Снежана Гасан рассказывает о работе с детьми

    Популярное

    Да працы — з душой

    Калі творчы падыход да справы адлюстроўваецца ў дзіцячых вачах

    Кожны ранак у групе “Званочак” дзіцячага садка № 6 “Сонейка” пачынаецца з “кола дабрыні”, падчас якога дзеці разам з педагогам абменьваюцца ласкавымі словамі, кампліментамі і пацешкамі. З такім настроем і гуляецца весялей, і нават ежа смачней. Гаспадарыць тут ужо больш за 20 гадоў Сняжана Гасан, выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Яна сваімі рукамі і напаўняе памяшканне шматлікімі інструментамі для атрымання ведаў. Так, ёсць у актыве групы “Разумная кніга”, кожная старонка якой падзелена на пазл. Дзеткам прапануецца паправіць выданне, каб зразумець, што з кнігай трэба абыходзіцца беражліва. Ці, напрыклад, сэнсарны дыванок, які складаецца з некалькіх геаметрычных фігур, у домік, дзе кожную дэталь можна замацаваць адмысловым спосабам, што спрыяе развіццю дробнай маторыкі. А на звароце можна “пасадзіць” на ліпучкі гародніну. І нядзіўна, што некаторыя распрацоўкі займалі прызавыя месцы на раённых аглядах-конкурсах, канспекты адкрытых заняткаў неаднаразова друкаваліся на старонках часопіса дашкольнай адукацыі “Пралеска”, а сама Сняжана Аляксандраўна стала пераможцай раённага конкурсу “Выхавальнік года”.

    …Усюды адчуваецца творчая рука педагога. Нават дзверы ў групе маюць сваё прызначэнне. На адной намалявана дрэва з рознымі птушкамі, казуркамі і сонейкам з аблокамі — гэта куточак для трэніроўкі постаці: паспрабуй дацягніся! На другой — дрэва з тэматычнымі малюнкамі, якія кожны тыдзень новыя.

    — Дзеці заўсёды адчуваюць, калі падыходзіш да працы з душой, — распавядае педагог. — Канечне, да кожнага трэба знайсці «ключык», быць асцярожнай у зносінах, каб не раніць, не страціць давер. Маленькія душы такія чыстыя і празрыстыя, таму і сябруюць яны шчыра. Працаваць з дзецьмі вельмі цікава і нават карысна для развіцця кругагляду, бо яны заўсёды маюць свой пункт гледжання на ўсё. Важна падаць новыя віды работы цікава, каб матэрыял запомніўся. Лепш рабіць гэта праз гульню. Таму і нараджаюцца ідэі стварэння розных настольных, падлогавых, насценных дыдактычных матэрыялаў.

    Акрамя сваёй групы, Сняжана Аляксандраўна праводзіць заняткі ў “Матулі-най школе”, дапамагае малым знаёміцца з садком, знаходзіцца пэўны час у калектыве, займацца прапанаванай справай і ўвогуле прывыкаць да самастойнасці. Ды і мамам карысна даведацца пра новыя бакі зносін з дзецьмі. Большасць выхаванцаў такой школы прыходзіць у яслі да ўжо знаёмай выхавальніцы, таму і перыяд адаптацыі працякае спакойна.

    Здаецца, што пад наглядам педагога знаходзяцца не толькі дзеткі, але і іх бацькі, бо кожны час ад часу выконвае хатняе заданне: ляльку пашыць ці апрануць яе ў нацыянальнае адзенне, лэпбук змайстраваць. Так вось раскрываюцца таленты мам і тат: вяжуць яны шапкі з мордачкамі звяроў, майструюць персанажаў для настольнага тэатра ці пальчыкавых гульняў, шыюць сэнсарныя дыванкі. Працаваць з такім “арсеналам” значна цікавей, чым разглядаць малюнкі ў кніжачцы, ды і бацькі больш часу правядуць з дзецьмі ў сумеснай творчасці.

    Дарэчы, сяброўства з мамамі і татамі мае не толькі «малыя формы»: бацькамі на тэрыторыі садка створаны шасцікутны агародзік, дзе дзеці з розных груп пасадзілі садавіну і гародніну. Цяпер малыя на практыцы спазнаюць працэс вырошчвання раслін і даглядаюць іх.

    Спецыялісты з творчым мысленнем неабходны ўсюды. А калі такі майстар сваёй справы выхоўвае дзяцей, яны атрымоўваюць трывалы грунт, каб расці рознабаковымі асобамі.

    Реклама

    Последнее

    Интервью с главврачом осиповичской ЦРБ

    — Пік захворвання адзначаўся ў кастрычніку-лістападзе мінулага года, потым сітуацыя стабілізавалася. Так што чарговая хваля нас сур’ёзна не закранула. Сёння для стацыянарнага лячэння дастаткова трыццаць пяць ложкаў у “чырвонай зоне” і шэсць месцаў у рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы.

    В ближайшие дни ожидается жаркая погода. РОЧС предупреждает

    Жара!!! В ближайшие дни ожидается жаркая погода. По прогнозам синоптиков воздух прогреется до +33°С, а на следующей неделе столбик термометра может достигнуть и 36° С! Жара...

    Сотрудники РОВД поздравили осиповичских медиков с праздником

    У рамках акцыі “Мы адзіныя” прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама наведалі Цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць яе работнікаў з прафесійным святам. Госці завіталі ў прыёмны пакой — месца, дзе, як і ў “дзяжурцы” міліцыі, работа даволі напружаная і непрадказальная — 24/7 і ў пастаянным тонусе.

    Обеспечение сохранности скота – одна из приоритетных задач аграрной отрасли

    На состоявшемся 29.04.2021 совещании Глава государства отметил неудовлетворительные результаты работы по предупреждению падежа скота в сельхозорганизациях республики и возможные в связи с этим потери производства продукции животноводства, потребовал не допустить роста падежа скота.

    Бойцы Витебской 103-й отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады возложили цветы к месту захоронения Героя Советского Союза Сергея Каданчика

    Нямала слаўных людзей нарадзіла асіповіцкая зямля. Адзін з іх — Сяргей Каданчык. Ура-джэнец Маісеевіч з 1928 года знаходзіўся ў радах Чырвонай арміі. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусію ў 1939 годзе, у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гадоў. З першага дня Вялікай Айчыннай мужна змагаўся с фашыстамі. Удзельнічаў у Новарасійскай аперацыі.