0.6 C
Осиповичи
Суббота, 5 декабря, 2020
Еще

    О поливе огородов, оплате воды и приличном поведении

    Популярное

    Коротко о разном. Осиповичи

    Справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў чыгуначнага вузла прайшла на днях. Старшынёй савета ветэранаў працаўнікоў стальной магістралі зноў выбраны Аляксандр Яраш.

    Назначение пенсий лицам, имеющим стаж работы на территории Литвы и Латвийской Республики

    Пенсионное обеспечение лиц, проживающих на территории Республики Беларусь и имеющих стаж работы на территории Литовской Республики после 1 января 1992 г., осуществляется с учётом...

    Осиповчанка Алла Жук — женщина с добрым сердцем

    Незалежна ад паходжання, гэтыя добрахвотнікі шчыравалі ў франтавых шпіталях і санітарных лазарэтах, хварэлі на тыф і гінулі ад ран. Сёння, як і стагоддзе таму, сёстры міласэрнасці выконваюць свой доўг, дапамагаючы хворым і нямоглым.

    Не женская работа

    Наталля Давідовіч працуе ліцейшчыцай у цэху пластмас Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў. Яе рабочае месца — каля тэрмапластаўтамата, які фармуе дэталі вагой да 2 кілаграмаў. У наменклатуры вырабаў структурнага падраздзялення такіх пазіцый звыш 100 і кожная мае свае асаблівасці, якія ліцейшчыца павінна ўлічваць, каб працаваць з максімальнай эфектыўнасцю.

    Без лічыльніка вады — ні туды і ні сюды

    Чэрвень шчодра палівае нас дажджамі, часам нават прыпраўляе  ападкі жменяй граду. Такі клопат не вельмі радуе дачнікаў-агароднікаў, хоць дазваляе скарачаць аб’ём паліваў і выслабаняе час для іншых работ. І тым не менш, атрымаўшы ведамасць на аплату камунальных паслуг, некаторыя жыхары прыватнага сектара, якія не паклапаціліся аб устаноўцы прыбораў уліку вады, непрыемна здзівіліся: сума даволі салідная. Маўляў, раз ідуць дажджы, то і ваду мы з-пад крана не бяром.

    Пацікавіліся сітуацыяй у начальніка абаненцкага аддзела Асіповіцкага аддзялення філіяла “Бабруйсквадаканал” УВКПВКГ “Магілёўаблвадаканал” Вікторыі Рыбак. Высвятлілася, што разлікі за водазабеспячэнне і водаадвядзенне ажыццяўляюцца згодна з рашэннем аблвыканкама ад 14.11. 2019 г. № 26-51, якое ўступіла ў сілу з 1 сакавіка бягучага года. Раней кіраваліся рашэннямі раённага выканкама,  таму летась і сёлета назіраюцца некаторыя адрозненні ў аплаце. Напрыклад, за паліў агародаў налічвалі з 15 мая па 31 жніўня, а зараз разліковы перыяд пачынаецца крыху раней — з 1 мая. Затое плата бралася за ўвесь тэрмін, а сёлета — “за выключэннем дзён з выпадзеннем абложных і ліўневых ападкаў”. Як адсачыць гэтыя дні? Аказваецца, камунальнікі спасылаюцца на інфармацыю гідраметэастанцый. У нашым рэгіёне такая адсутнічае, а таму арыентуюцца на бліжэйшую з 56, функцыянуючых у краіне, — Клічаўскую. Натуральна, надвор’е ў суседніх раёнах можа крыху адрознівацца, але плата за паліў агарода ў дзень, калі у нас прайшоў лівень, а клічаўцаў абмінуў, асіпаўчанам будзе налічана як і суседзям.

    Яшчэ адно змяненне. Раней за паліў газонаў і клумб спажыўцы, якія не ўстанавілі лічыльнікі, не плацілі. Але мяняюцца часы і норавы. У некаторых зараз увесь падворак — суцэльны газон з кветнікамі, без намёку на бульбяныя і капусныя градкі. Але ўсё гэта хараство, безумоўна, шчодра паліваецца. Таму плата слушна стала налічвацца і за гэту частку сядзібы. Бярэцца яна за 5 літраў на квадратны метр у суткі. Норма паліву такой жа плошчы агародніны пры наяўнасці вулічных калонак падрасла з 1 да 3 літраў за суткі, з калонак на ўласным двары — з 5 да 15, а паліву пладовых дрэў з дваровых калонак, — наадварот, удвая паменела. А яшчэ зараз размяжоўваюцца веснавыя і зімовыя парнікі і цяпліцы: на паліў першых  адводзіцца па 6 л м2,  другія па норме спажываюць у два з паловай разы больш.

    Дарэчы, пры паліве градак трэба памятаць, што бульба таксама адносіцца да агародніны, а таму за яе паліў плата назначаецца, як і за гуркі ды моркву.

    Яшчэ адна графа налічэння — утрыманне жывёл на ўласным падворку. Некаторыя з іх сталі “выпіваць” або “траціць на гігіенічныя працэдуры” больш, напрыклад, каровы — на 20 л у суткі. Платнай стала сёлета вада і для коней, сабак і катоў, маладняку авечак — раней  гэтыя жывёлы карысталіся “сацыяльнымі ільготамі”.

    Акрамя ўтрымання раслін і жывёл, спажыўцы расходуюць ваду і для ўласнай жыццядзейнасці. Напрыклад, мыццё аўтамабіля. Дарэчы, зараз на гэту патрэбу грошай пойдзе менш. А вось уладальнікі лазняў штомесяц будуць аплочваць 400 літраў на кожнага, хто пражывае ў доме. А раней плацілі ў залежнасці ад наведванняў, што было вельмі праблематычна вызначыць.

    Уласнікам прыватных дамоў неабходна памятаць, што плаціць трэба за ўсё, дзе выкарыстоўваецца вада. У тым ліку за штучныя вадаёмы з вадападамі і забаўляльныя басейны. А таму калі яны ўбачаць у графе “водазабеспячэнне і водаадвядзенне” квітка на аплату суму ў межах 40 – 50 рублёў, трэба не абурацца, а паразважаць рэалістычна. Магчыма, тут яшчэ і не ўсё ўлічана, бо цяжка палічыць, колькі вады выліў гаспадар і яго шматлікія госці за месяц, таму пасля дэталёвай праверкі можа аказацца, што памер платы ўзрасце яшчэ больш.

    Відавочна, што самае разумнае рашэнне: не шукаць хітрасплеценыя шчыліны ў законе, а паступіць згодна яго літары і ўстанавіць прыбор уліку. Каб можна было мыцца, паліваць агарод і напаўняць басейн, не хаваючыся ад кантралёра.

    Дарэчы, некаторыя дачнікі ўстанаўліваюць лічыльнік на дваровую калонку толькі на летні сезон, што таксама дазваляецца. Нават сваімі сіламі можна ажыццявіць гэту працэдуру, толькі абавязкова запрасіць спецыяліста водаканальнай службы для пламбіравання прыбора ўліку. У гэтым выпадку і выкарыстанне шланга дазволена. Калі ж яго прымяніць без захавання ўсіх патрабаванняў, прыйдзецца заплаціць штраф ад 935 рублёў і вышэй, у залежнасці ад дыяметру трубы. Тое ж датычыцца і пашкоджання прыбораў уліку, што ў працэсе эксплуатацыі бывае таксама. Калі прыбор уліку выйшаў са строю або не спраўляецца са сваімі функцыямі, неабходна своечасова звярнуцца ў “Водаканал” для выпраўлення хібаў. Бо ў выпадку  выяўлення кантралёрам няспраўнасці, уцечкі вады або нейкага ўздзеяння з мэтай фальсіфікацыі паказанняў, спажывец будзе вымушаны заплаціць штраф. Тое ж будзе і пры недапушчэнні работніка камунальнага прадпрыемства да водагаспадарчага абсталявання. А яшчэ спажывец у сямідзённы тэрмін абавязаны паведамляць у арганізацыю ВКГ аб змяненнях у колькасці зарэгістраваных жыхароў, плошчы для паліву, і іншую інфармацыю, якая датычыцца дагавора на водакарыстанне.

    НОРМЫ
    водопотребления на ведение личного подсобного хозяйства

    Вид водопотребления Единица измерения Норма водопотребления
    1. Полив посадок на приусадебных участках в период с 1 мая по 31 июля (за исключением дождливых дней с выпадением обложных и ливневых осадков согласно сведениям об их количестве, имеющимся в гидрометеорологической информации) по фактической площади полива:    
    1.1. газонов и цветников литров в сутки на 1 квадратный метр 5
    1.2. овощных культур в открытом грунте из общих уличных водоразборных колонок » 3
    1.3. овощных культур в открытом грунте из дворовых колонок и кранов » 15
    1.4. плодовых деревьев из общих уличных водоразборных колонок литров в месяц на 1 дерево 100
    1.5. плодовых деревьев из дворовых колонок и кранов » 150
    2. Полив посадок:    
    2.1. в весенних теплицах, парниках всех типов и утепленном грунте в период с 15 апреля по 15 августа литров в сутки на 1 квадратный метр 6
    2.2. в зимних теплицах » 15
    3. Содержание животных на личном подворье:    
    3.1. коровы литров в сутки на одно животное 70
    3.2. лошади » 60
    3.3. жеребята » 45
    3.4. молодняк крупного рогатого скота в возрасте до 2 лет » 30
    3.5. телята в возрасте до 6 месяцев » 20
    3.6. свиноматки с поросятами » 60
    3.7. свиной молодняк старше 4 месяцев и свиньи на откорме » 15
    3.8. кролики » 3
    3.9. козы, овцы » 10
    3.10. молодняк овец в возрасте до 1 года » 6
    3.11. собаки » 7
    3.12. коты » 3
    3.13. норки, соболи » 3
    3.14. утки, гуси литров в сутки на одну птицу 2
    3.15. индейки » 1,5
    3.16. куры » 1
    4. Мойка личного автотранспорта при наличии дворовой колонки, крана, внутреннего водопровода литров в месяц на один автомобиль 600
    5. Индивидуальные бани в частном жилищном фонде литров в месяц на одного проживающего 400
    6. Искусственные водоемы с каскадными водопадами, фонтаны: процентов от объема наполнения  
    6.1. наполнение   по фактическому объему сооружения
    6.2. пополнение (подпитка) при сбросе переливов на рельеф и (или) в канализацию   10
    6.3. пополнение (подпитка) при рециркуляции воды с очисткой   5
    7. Развлекательные бассейны периодического использования на открытом воздухе при температуре выше 25 °С: процентов от объема наполнения  
    7.1. наполнение   по фактическому объему сооружения
    7.2. пополнение (подпитка) при сбросе переливов на рельеф и (или) в канализацию   10
    7.3. пополнение (подпитка) при рециркуляции воды с очисткой   5

     

     

     

    Реклама

    Последнее

    5 декабря пройдет прямая телефонная линия

    5 декабря, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчев проведет прямую телефонную линию.

    Осиповчанка Алла Жук — женщина с добрым сердцем

    Незалежна ад паходжання, гэтыя добрахвотнікі шчыравалі ў франтавых шпіталях і санітарных лазарэтах, хварэлі на тыф і гінулі ад ран. Сёння, як і стагоддзе таму, сёстры міласэрнасці выконваюць свой доўг, дапамагаючы хворым і нямоглым.

    Городище на фоне времени

    Поселение здесь возникло, когда странствующий поэт Гомер создавал хиты древнегреческой литературы Илиаду и Одиссею. А исчезло примерно в то время, когда в древнерусских летописях был впервые упомянут город Минск, а в Китае изобрели порох.

    МПЦ «Ровесник» идет в ногу со временем

    МПЦ "Ровесник" старается идти в ногу со временем. Причем во всем. Недавно завершился текущий ремонт здания. Обновлены помещения фойе и коридоры второго этажа. Фойе оборудовано современной геральдикой, что позволяет расширить спектр проводимых там мероприятия. Благоустроена прилегающая территория.

    Интересное о страховании

    Любоў Дубіна пачала займацца страхавой работай у 1983 годзе, пасля заканчэння фінансава-эканамічнага тэхнікума. І ўвесь гэты час працуе на адным месцы. Завочна скончыла Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Зараз з’яўляецца вядучым спецыялістам. Зона яе адказнасці — страхаванне ад няшчасных выпадкаў. Аб сваёй рабоце гатова расказваць шмат і цікава: