17.6 C
Осиповичи
Суббота, 8 августа, 2020
Еще

    Осиповичские журналисты — о своей работе

    Популярное

    В Осиповичах установили новый арт-объект

    Перасякаючы перакрыжаванне вуліц Сумчанкі і Юбілейнай, пешаходы зараз трапляюць пад арку, якая ўмоўна аддзяляе цэнтральную частку горада ад аўтазаводскага мікрараёна.

    Позавчера глава Министерства образования Игорь Карпенко посетил с рабочим визитом Осиповичский район

    Министр и сопровождавшие его лица — начальник главного управления по образованию Могилевского облисполкома Андрей Заблоцкий и почетный гражданин Осиповичского района, главный специалист группы спортивного резерва РГОО "Белорусское спортивное общество "Динамо" Александр Богданович — ознакомились с городской СШ № 1, организованной на ее базе выставкой инновационных проектов учебных заведений региона, после чего встретились с педагогическим активом.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Валянціна КОРБАЛЬ, галоўны рэдактар

    Неяк глыбока крануў адзін выпадак. Сустрэўшы на вуліцы знаёмую, пачула ад яе пытанне: “Можа, у вас там у газеце ёсць вакансія, дык вазьміце маю Марынку працаваць”. “А што, яна мае схільнасць да журналістыкі і ўмее пісаць?” — пацікавілася ў адказ. “А што там умець — бяры ды пішы”…

    Адказ, шчыра кажучы,  і здзівіў, і засмуціў. Зразумела, што далёка не кожнаму знаёмы нюансы журналісцкай працы. У многім гэта работа са словам, якое, не сакрэт,  мае магутную сілу. Радавы чытач, у прынцыпе, і не павінен ведаць, колькі разоў даводзіцца гэтае самае слова перастаўляць, нанізваючы ланцужок зноў і зноў, пакуль не застанешся задаволеным. Або і не застанешся, а толькі праз некаторы час, перачытваючы матэрыял, падумаеш, што годная рэч атрымалася. Не абавязкова ведаць чытачам і тое пачуццё, калі сярод ночы ўсплывае нейкае сумненне ў дакладнасці напісанага, а пераканацца ў правільнасці можна будзе толькі раніцай, калі прыйдзеш у рэдакцыю і паглядзіш макет, адпраўлены напярэдадні ў друк. Гэта якраз той выпадак, калі світання чакаеш асабліва. І круглыя суткі адчуванне той вялікай адказнасці перад падпісчыкам за выпускаемы прадукт і жаданне зрабіць яго як мага лепшым і інфармацыйна насычаным.

    Нямала часу адказвала за асвятленне на старонках газеты работы мясцовага аграпрамысловага комплексу. Раней нават і не ўяўляла, што можа шчыра хваляваць адсутнасць дажджу, бо палі страчваюць вільготнасць, альбо не будзе даваць спакою зніжэнне малочнага валу. Дарэчы, адно з яркіх журналісцкіх уражанняў — наведванне, а было гэта гадоў 10 назад,  новага робатызаванага комплексу ў Вязычыне. Цікава і незвычайна было назіраць, як працэс даення цалкам выконвае разумная найсучаснейшая тэхніка і тут жа выдае ўсю інфармацыю і аб якасці, і аб здабытках, і аб стане жывёлы. Хіба гэта не маральнае задавальненне — даведацца аб чымсьці ў ліку першых і давесці інфармацыю да вас, паважаныя чытачы?

    З цягам часу прыходзіць і  ўменне любую падзею разглядаць з кропкі гле-джання інфармацыйнай вартасці, аналізуючы шматлікія дэталі.  І ў той жа час існуе разуменне, наколькі яно шматграннае, журналісцкае майстэрства, і дасягнуць дасканаласці ў ім, мабыць, немагчыма. Хаця б таму, што ў кожнага свая мера гэтаму паняццю.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI, намеснік галоўнага рэдактара

    Работа журналіста — пастаянны пошук чагосьці незвычайнага. Толькі калі знойдзеш інфармацыйны “трафей”, успрымаеш яго фрагментарна, нібы складзены са стракатых пазлаў малюнак. А ўсё таму, што трэба думаць, з якога ракурсу лепш зрабіць фотаздымак і на якія дэталі звяртаць увагу, каб мець пабольш “фактуры” для далейшай работы над тэкстам.

    “Фактура” ж бывае амаль анекдатычная.

    Неяк падчас рэйду з супрацоўнікамі транспартнай міліцыі заехалі на апошняй начной электрычцы ў Пухавічы.

    Выйшлі на перон, а там тусуецца моладзь і, не хаваючыся, ужывае моцныя алкагольныя напоі. Наша група — міліцыянеры былі ў цывільнай вопратцы — ім чымсьці не спадабалася, і некалькі нецвярозых хлопцаў “шматабяцаюча” пацікавіліся: “І што гэта вы, паважаныя, тут робіце?”

    Слова за слова — нас акружае дзясятка паўтара не зусім адэкватных пухаўчан, якім яўна карціць памахаць кулакамі. Раптам вылецела тры ці чатыры злосныя мужчыны з габарытамі Сільвестра Сталонэ.

    Усе замерлі ў чаканні — каму прыйшла дапамога? А тут адзін з бамбіз ветліва так пытаецца: “Хлопцы, апошняя электрычка на Мінск яшчэ не прайшла?”

    Пакуль мясцовыя ўцямілі, што адбываецца, мы паспелі схавацца ў будынку вакзала. Ну яго, мець справы з нецвярозым натоўпам у начных Пухавічах.

    Viktorchik
    Ніна ВІКТОРЧЫК, загадчык інфармацыйнага аддзела.

    Гады працы журналістам узбагацілі маё жыццё новымі знаёмствамі, дадатковымі ведамі і яркімі ўражаннямі. Падабаецца сустракацца з цікавымі людзьмі, слухаць гісторыі поспеху, пераймаць іх вопыт, пры неабходнасці дапамагаць справіцца з той ці іншай праблемай.

    Узгадваюцца калектыўныя праекты, над якімі пашчасціла працаваць: “Удзячны, ветэраны, вам і абавязаны жыццём і мірным небам”, “Людзі і лёсы” (“І зноў пра нашы вёскі”), “Суседства — справа агульная”, “Погляд праз аб’ектыў”. Сярод асабістых — “Школьныя музеі”, “І не страціць святое штосьці”, “Ля вытокаў духоўнасці”, “Вторая родина”. Вялікае задавальненне прыносіць стварэнне штомесячнай тэматычнай старонкі “Скарбніца”.

    Не магу не ўспомніць пра сваіх выхаванак Ганну Бандарэнка і Валерыю Чарных, якія сталі паспяховымі журналістамі: іх першыя крокі ў прафесію пачыналіся ў нашай газеце, дзякуючы атрыманым ведам падчас навучання ў гуртку, якім давялося кіраваць.

    Марыя ТАЛЕЙКА, рэдактар аддзела эканомікі

    Зносіны. Пастаянныя зносіны з немалой колькасцю людзей, якія прадстаўляюць кардынальна розныя сферы дзейнасці і жыцця. Менавіта гэта — у першую чаргу — мая журналістыка. У тэлефоннай кнізе каго толькі няма!

    Пажарныя, ваенныя, міліцыя, прыродаахоўнікі — мужчыны ў форме заўсёды выглядаюць крыху па-іншаму, неяк брутальна, часам і падысці страшна. Але не мне. Інтэрв’ю даводзілася браць нават у генерал-маёра! І што ўжо казаць пра тое, што неаднойчы бывала там, куды большасці грамадзянскіх уваход забаронены… Вы чулі выбухі на палігоне? А я бачыла, як вылятае снарад. Вас прыпыняюць на ўваходзе ў РАНС? А мне кажуць: “Чаго цябе сустракаць? Сама ведаешь, дзе ў нас што”. Гэты спіс можна працягваць бясконца. А спартсмены, а моладзь? Без іх маё жыццё таксама было б няпоўным.

    Хэштэг #нефотограф стаўлю пастаянна. Так, працуючы ў рэдакцыі і дзякуючы калегу Дзмітрыю Саўрыцкаму, навучылася карыстацца сур’ёзным прафесійным фотаапаратам. Насамрэч не такі ўжо ён і сур’ёзны, але на большасць уражанне робіць. І няма, ну няма там кнопачак “шэдэўр” і “размыць фон”. Але я не фатограф, я журналіст, які любіць здымаць рэпартажы. Добрыя знаёмыя ўжо да таго пры-звычаіліся бачыць мяне з “фотам”, што калі аднойчы разам адпраўляліся ў паездку, а я пакінула тэхніку дома, адна з дзяўчын усклікнула: “Маша, ты не ўзяла камеру?! Хутчэй высадзіце яе з аўтобуса!”. Такі паказальны жарт. А яшчэ цяпер без фотакамеры на любым мерапрыемстве не ведаеш, куды сябе дзець.

    Пра сваю прафесію і працу можна распавядаць бясконца. Але той, хто з гэтым ніколі не сутыкаўся, так да канца і не зразумее, што журналістыка — гэта не пра “сяджу ў кабінеце і атрымоўваю заробак”. Пазнанне. Бясконцае пазнанне сябе, людзей, жыцця. І, натуральна, зносіны.

    Zaskevich
    Іна Заскевіч, загадчык грамадска-палітычнага аддзела.

    Праца ў “раёнцы”— разнастайная і заўсёды непрадказальная. Разна-стайная — таму што дзе толькі не давялося пабываць за гады работы! На даху пяціпавярхоўкі і ў кабіне электравоза, на гарадскіх могілках і палігоне цвёрдых камунальных адыходаў. Захаплялася прыгажосцю горада з верхняй кропкі камбіната хлебапрадуктаў і воднай гладдзю з чародамі лебедзяў і беласнежнымі лілеямі з  аглядавай пляцоўкі ГЭС. Давялося весці рэпартаж з аперацыйнай падчас аперацыі остэасінтэзу і быць у рэйдзе з брыгадай “хуткай дапамогі”, прысутнічаць на пасяджэнні выязнога суда і гутарыць з прадстаўніком кітайскай кампаніі, браць інтэрв’ю ў людзей самых розных прафесій.

    А чаму работа журналіста непрадказальная? Ідучы раніцай у рэдакцыю, строіш планы на дзень, якія праз гадзіну-другую карэнным чынам перакрэсліваюцца, з’яўляюцца новыя аб’екты, кароткатэрміновыя мэты, падзеі і героі. Але тое і цікава, што не заўсёды ведаеш, якія навіны, уласныя адкрыцці ці ўражанні чакаюць у бліжэйшы час.

    Што ўражвае найбольш? Наяўнасць цікавых людзей. Незалежна ад сацыяльнага статусу, сферы дзейнасці, месца жыхарства. Часам у невялікіх населеных пунктах сустракаюцца такія цэласныя асобы — шчырыя, мудрыя, не сапсаваныя абставінамі жыцця, — гадзіны гутаркі з якімі пралятаюць як адно імгненне…

    Алена НАДЗЕЯВЕЦ, рэдактар інтэрнэт-рэсурсу

    Працую ў газеце нядаўна. На ранейшым месцы работы заўсёды трымала руку на пульсе падзей. З прыходам у рэдакцыю нічога не змянілася: усё так жа ўдзельнічаю ў жыцці раёна і горада, але ўжо з iншай пазiцыi. Толькі падыход і адчуванні зусім другія. Калі ты арганізатар дзейства, то асноўная праца пачынаецца далёка да дня «Х». Работа ж журналіста стартуе пасля мерапрыемства. Ты «пераварваеш» атрыманую інфармацыю і стараешся перадаць чытачу тую атмасферу, уцягнуць яго, раскрыць галоўную ідэю. Скажу шчыра, пакласці свае думкі на паперу — справа не такая i простая. Але я ўпэўнена, што хутка буду з такой жа лёгкасцю пісаць, як у свой час лёгка трымала аўдыторыю.

    Реклама

    Последнее

    Доверенное лицо кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко Надежда Лазаревич сегодня встретилась с рядом коллективов в Осиповичах

    Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, генеральны дырэктар холдынга “Бабруйскаграмаш” Надзея Лазарэвіч сёння сустрэлася з шэрагам калектываў Асіповіччыны: ЗАТ “Алцімед”, Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Таксама яна правяла прыём у грамадскай прыёмнай РА ГА “Белая Русь”.

    Вчера в филиале «Белшина-Агро» ОАО «Белшина» сдана в эксплуатацию новая молочнотоварная ферма в деревне Вязычин

    Белшынаўцам не прывыкаць да інавацыйных тэхналогій: больш за дзесяць гадоў тут функцыянуе робатызаваная малочнатаварная ферма. Тады новаўведзенаму комплексу не было аналагаў ва ўсёй Еўропе. Зараз дойны статак гаспадаркі налічвае 2 727 галоў. Сярэднясутачны надой малака ад адной рагулі — 18,9 літра, гэта больш за 51 тону ў суткі.

    «Почему я иду на выборы?». Мнением делятся осиповчане

    Наведванне выбарчага ўчастка асабіста для мяне з’яўляецца прынцыповым. Лічу, што кожны грамадзянін адпаведнага ўз-росту абавязаны паўдзельнічаць у гэтай важнай па-дзеі, выказаць сваё меркаванне, каб потым не наракаць на некага. Сёлета таксама прыму ўдзел у выбарчай кампаніі, прагаласую датэрмінова, бо ў выхадныя дні буду працаваць. Безумоўна, чакаю, што пройдуць выбары спакойна, дастойна і краіна бу-дзе надалей развівацца, каб кожны чалавек меў магчымасць жыць і працаваць у прыстойных умовах.

    Явка избирателей за три дня досрочного голосования составила 22,47%

    За три дня досрочного голосования явка избирателей на выборах Президента Беларуси составила 22,47%. Такая информация размещена на сайте ЦИК, сообщает БЕЛТА.