-4.8 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Красота личная и публичная в Осиповичах

    Популярное

    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    Цюльпаны — прыкмета вясны

    Май — час кахання, натхнення і росквіту. Менавіта ў апошні вясенні месяц на поўную моц прачынаецца прырода. І адна са знаёмых усім адметнасцей мая — цюльпаны. У Нідэрландах нават фэсты ў гонар гэтых кветах праводзяць.

    Прыемным сюрпрызам для асіпаўчан у апошнія дні стала яркая чырвоная “пляма” каля вадаёма ў гарадскім парку — клумба з шыкоўных вялізных цюльпанаў. Як расказалі ва УКП ЖКГ, яшчэ з восені прадпрыемства закупіла 3 000 цыбулін гэтых кветак, якія адразу і высадзілі каля парка, райвыканкама і Дома абрадаў. І вось, нарэшце, непасрэдна кветкі — галандскія півонавідныя цюльпаны — радуюць землякоў. Спадзяёмся, прыгажосць так і застанецца на гарадскіх клумбах. Мы ж хочам, каб наш горад быў прыгожым, так?

    Натуральна, займаюцца землякі вырошчваннем гэтых непатрабавальных кветак і на сваіх прысядзібных участках. І некаторыя таксама дабіваюцца выдатнага выніку. Напрыклад, у жыхаркі Вяззя Лідзіі Жырнікавай ужо не аднойчы прасілі сфатаграфавацца з яе “выхаванцамі”.

    — Вельмі люблю кветкі — яны у мяне растуць з ранняй вясны і да позняй восені: крокусы, гіяцынты, розы… Зараз вось цешаць цюльпаны — звычайныя, не сартавыя, але вельмі буйныя і прыгожыя. Мы з мужам самі немалога росту — вось, мабыць, кветкі за намі і цягнуцца. Вырошчваем дзеля сябе, не на продаж: пільна даглядаем, рэгулярна ўносім угнаенні, своечасова перасаджваем. І, зразумела, любуемся такім вынікам. Адразу настрой з’яўляецца!

    Реклама

    Последнее