3.7 C
Осиповичи
Суббота, 27 ноября, 2021
Еще

    Как в Осиповичах используются добровольные пожертвования для борьбы с вирусом

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Падтрымка матэрыяльная і маральная

    Эпідэмія COVID-19 — агульная бяда. Аднак яна стала нагодай для яднання, прычым з высакароднымі мэтамі. Самыя розныя людзі становяцца добраахвотнымі памочнікамі ўрачоў. Найбольш распаўсюджаная форма ўдзелу грамадскасці ў дапамозе медработнікам — збор сродкаў на набыццё дэзынфекцыйных “расходнікаў” і неабходнага рыштунку.

    Па інфармацыі Асіповіцкай ЦРБ, з сярэдзіны красавіка, калі ўстановай быў адкрыты дабрачынны банкаўскі рахунак, да 1 мая на яго паступіла амаль 3,5 тысячы рублёў. На гэтыя сродкі былі набыты антысептыкі, дэзынфіцыруючыя сродкі і 15 апаратаў для ўвільгатнення кіслароду — яны патрэбны, каб рабіць гэты газ бяспечным пры працяглым удыханні.

    Па стане на 15 мая на гэтым рахунку знаходзілася каля 600 рублёў. Калі сума павялічыцца да 1 000, яна будзе выдаткавана на набыццё ахоўных касцюмаў. Пры заказе партыі спецадзення пэўнай колькасці (кошт адзінкі — 80 рублёў), дастаўка будзе бясплатнай, а гэта сёння таксама важна.

    Ахвяраванні робяць асобныя землякі, грамадскія арганізацыі, калектывы прадпрыемстваў, бізнесмены. Грошы паступаюць даволі рытмічна, прыблізна па 40 рублёў штодзень. Акрамя таго, райбальніца атрымлівае і дапамогу рэчамі. Некаторыя ахвяравальнікі набываюць патрэбную маёмасць, прычым не толькі медыцынскага прызначэння. Ёсць урачы, медсёстры, санітаркі, якія зараз зусім не пакідаюць бальніцы, і ім неабходна падтрымліваць больш-менш нармальныя бытавыя ўмовы. Таму падарункі ў выглядзе мікрахвалёвай печы, чайнікаў, пральнага парашку, розных прысмакаў прыйшліся вельмі дарэчы.

    Тут, зразумела, узнікае пытанне, наколькі сёння залежыць наша медыцына ад падтрымкі грамадскім “рублём”.

    Мінімальныя штомесячныя патрэбы нашай ЦРБ у самых неабходных “расходніках” такія: маскі — 10 тыс. адзінак, пальчаткі — 18 тыс., ахоўныя касцюмы — 1 000, рэспіратары — 900. Няцяжка палічыць, што ў агульным патоку расходаў доля добраахвотных ахвяраванняў адносна нязначная.

    І ўсё ж дапамога грамадскасці медыкам вельмі патрэбная. У першую чаргу, як элемент маральнай падтрымкі: ім важна ведаць, што ў барацьбе з небяспечнай інфекцыяй яны не застаюцца ў адзіноце. Ды і наяўнасць звышнарматыўных запасаў стварае зусім не лішнюю “падушку бяспекі”: ад праблем са своечасовай дастаўкай і зрываў тэрмінаў выканання заказаў па выпуску востра неабходнага медыцынскага рыштунку ва ўмовах ажыятажнага попыту ніхто не застрахаваны.

    Реклама

    Последнее

    Осиповичанка Мария Серебрякова победила в престижном научно-исследовательском конкурсе

    Вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 3 прадставіла на суд журы XVIII Міжнароднага юніёрскага ляснога конкурсу праект пад назвай “Мікалагічны маніторынг лясных экасістэм і апрабацыя методык павышэння ўраджайнасці грыбных месцаў”, над якім працавала разам з васьмікласніцай Арынай Барадаўкай і настаўнікам хіміі і біялогіі Святланай Зайцавай.

    Как зажигаются звезды эстрады в Осиповичах

    Чтобы достичь успеха в творчестве, человеку нужны талант и настойчивость. Но не менее важно, чтобы кто-то помог этот талант раскрыть и направить в правильное русло

    Недавно на территории Осиповичского района правоохранительными органами проводился комплекс мероприятий, направленных на пресечение экстремистской деятельности в регионе

    В результате принятых мер выявлен ряд лиц, которые на систематической основе хранили и распространяли по интернет-каналам материалы экстремистского характера. Следует добавить, что попавшие в поле зрения представителей силового блока земляки являлись подписчиками регионального Telegram-чата, который также признан экстремистским.

    Интересное об Осиповичской дистанции сигнализации и связи

    Осиповичская дистанция сигнализации и связи была образована 28 ноября 1928 года. В те былинные времена ее ключевым звеном был телефонно-телеграфный цех, в котором на семи аппаратах работало 30 телеграфистов, а главными исполнительными устройствами — примитивные семафоры.

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе

    Осиповичская райорганизация профсоюза работников образования и науки — одна из крупнейших в регионе. В ее составе 55 первичек, членами которых является 98,1% из числа работающих в отрасли