13.1 C
Осиповичи
Вторник, 7 июля, 2020
Еще

    Доктор, которого не боятся

    Популярное

    3 июля. День, который объединяет

    3 ліпеня ў Асіповічах разам з галоўным святам краіны Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вось ужо не першы раз адзначаецца і чарговая гадавіна ўтварэння горада, што робіць гэту дату яшчэ больш урачыстай і сімвалічнай.

    Александрия собирает друзей. Программа мероприятия

    11 – 12 июля 2020 г. агрогородок Александрия Шкловского района Могилевской области

    Празднование Дня Независимости Республики Беларусь в Осиповичах

    Церемония возложения цветов и венков на мемориальном комплексе " Аллея Героев"

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Дзверы ў кабінет зубнога ўрача многія адчыняюць з жахам у вачах. Але, убачыўшы абаяльную жанчыну з прыветлівай усмешкай, пацыент адразу супакойваецца, адчуўшы, што такая не прычыніць болю.

    Ужо больш за два дзясяткі гадоў Таццяна Слаук займаецца высакародная справай захавання здароўя жыхароў Асіповіччыны.

    Калі спытала, чаму выпускніца СШ № 1 калісьці раз і назаўсёды абрала для сябе такую няпростую прафесію, пачула адказ: “Бабуля, Вольга Ільінічна Калацкая, калісьці служыла ў санітарным батальёне. Яна шмат расказвала аб тым, як у час вайны вывозілі з блакаднага Ленінграда жыхароў, што не здаліся ворагу. Сярод іх былі і дзеці. Гераічны прыклад бабулі аказаў уплыў і на мой выбар. А ўжо спецыяльнасць менавіта зубнога доктара была абумоўлена ўласным вопытам: у дзяцінстве нярэдка наведвала стаматолага”.

    Пасля заканчэння Аршанскага медвучылішча дзяўчына вярнулася ў родны горад. Спачатку лячыла жыхароў Карытнага і Дрычына, потым яе перавялі ў раённую паліклініку. На той час была самым маладым урачом, а зараз ужо і сама можа многаму навучыць калег. Напрыклад, наладжванню зносін з пацыентамі, бо немалаважна пазітыўна настроіць хворага. А ўжо лячэнне — справа тэхнікі. Калі ёсць нейкія сумненні ці складанасці — заўсёды накіроўвае ў хірургічны кабінет на кансультацыю ці далейшае лячэнне.

    Назіраючы за пацыентамі, Таццяна адзначае, што ўмоўна іх можна падзяліць на дзве катэгорыі: адны стараюцца своечасова выправіць любы дэфект, нават нязначны. Другая група наведвае паліклініку толькі калі ўжо добра прыцісне. Але пры жаданні гэтага можна пазбегнуць. І доктар заўсёды параіць, як вырашыць праблему. Галоўнае — звярнуцца да яго ў тэрмін. Напрыклад, нядаўна хлопец за тыдзень да прызыву ў армію з’явіўся ў паліклініцы і затым хадзіў да доктара штодзённа. Затое служыць пайшоў з цалкам “адрамантаванымі” зубамі.

    На прыём прыходзяць людзі розных узроставых груп. З малымі Таццяна, матуля дваіх дзяцей, абыходзіцца ўмее. Прыемна назіраць, як яны сталеюць: учарашнія дашкаляты прыходзяць на прыём ужо падлеткамі, а затым і дарослымі людзьмі. Многа пастаянных пацыентаў, якія, раз пабыўшы ў яе, ідуць і ў далейшым да знаёмага доктара, які палячыў “небалюча”. І Таццяна Вячаславаўна шануе такі давер і стараецца не расчараваць. Многія потым пазнаюць пры сустрэчы, вітаюцца. Некаторыя пасля прыёму пішуць у сацыяльных сетках, дзякуюць, кансультуюцца. Такая вось зваротная сувязь  устанавілася.

    Таццяна лічыць сябе шчаслівым чалавекам. У яе ёсць любімая работа. Яна адчувае задавальненне ад таго, што прыносіць палёгку людзям, дапамагае ім. А дома падтрымлівае надзейная сям’я. Дарэчы, дачка калісьці хацела, як і матуля, лячыць людзей, але да моманту сканчэння школы выбрала іншы кірунак у жыцці.

    Зараз работа стаматалагічнай паліклінікі адкарэкціравана ў адпаведнасці з эпідэмічнай сітуацыяй. Але калектыў упэўнены, што хутка зможа вярнуцца да звыклага рэжыму працы. Бо дапамога гэтай медустановы час ад часу неабходна кожнаму.

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 29 чэрвеня па 5 ліпеня зарэгістравана 8 ДТЗ, папярэджана 85 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 8 “бяспраўнікаў”, у тым ліку 2 паўторна на працягу года, нецвярозы вадзіцель і парушальнік правілаў абгону.

    На Осиповичском производственном участке ОАО «Бобруйский комбинат хлебопродуктов» готовятся к приемке нового урожая

    Более 180 тонн муки всех видов, около 100 тонн крупы — такова в сутки производительность этого предприятия. Два крупоцеха, мельничный комплекс, два элеватора, участок по расфасовке продукции и еще пять вспомогательных участков — работает же здесь всего около 180 человек. Почти вся овсяная крупа и мука идут на экспорт в Украину и Сербию, мука пшеничная и ржаная реализуется в области.

    3 июля. День, который объединяет

    3 ліпеня ў Асіповічах разам з галоўным святам краіны Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь вось ужо не першы раз адзначаецца і чарговая гадавіна ўтварэння горада, што робіць гэту дату яшчэ больш урачыстай і сімвалічнай.

    Налоговая инспекция сообщает. Требования о маркировке

    Министерство по налогам и сборам информирует, что в соответствии с Федеральным законом Российской Федерации от 12 апреля 2010 г. № 61-ФЗ «Об обращении лекарственных средств» и постановлениями Правительства Российской Федерации от 14 декабря 2018 г. № 1556, от 28 февраля 2019 г. № 224 и от 5 июля 2019 г.  № 860

    Лукашенко о развитии отношений со Словакией: мы готовы идти на более глубокое сотрудничество

    Беларусь готова идти на более глубокое сотрудничество в отношениях со Словакией. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече с Чрезвычайным и Полномочным Послом Словакии в Беларуси Йозефом Мигашем, передает корреспондент БЕЛТА.