У гэтыя няпростыя дні супрацьстаяння каварнай хваробе многія даведваюцца ў медыкаў, якая дапамога ім неабходна, і чым могуць — садзейнічаюць. Хтосьці — гарачымі абедамі, іншыя — маскамі, рэспіратарамі, дэзсродкамі ці, напрыклад, спецадзеннем.
Рэдакцыя раённай газеты таксама ў ліку той вялікай кагорты землякоў, хто аказвае падтрымку медыцынскім работнікам. І не толькі інфармацыйную. Напрыклад, напярэдадні Першамая працаўнікі “раёнкі” па ініцыятыве пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі перадалі ў ЦРБ ахоўныя касцюмы для работы ў эпідэмічным ачагу. І гэта ўжо не першы візіт мясцовых журналістаў да асіповіцкіх медыкаў. 30 красавіка дабрачынная акцыя была адметнай тым, што праводзілася сумесна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святланай Шутавай, якая ўжо таксама не ў першы раз наведвае медустановы краіны. Зразумела, з патрэбнай медработнікам дапамогай.
Таксама ў гэты дзень Святлана Аляксандраўна ў Асіповічах правяла прамую тэлефонную лінію, у час якой адказала на пытанні жыхароў раёна.