10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Осиповичская инспекция природных ресурсов рассказывает о нарушениях

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    З чым пачынаем?

    Мінулая зіма дазволіла інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя актыўна маніторыць сітуацыю з навядзеннем парадку на зямлі. Вынікі атрымаліся вартымі ўвагі неабыякавых да стану прыроды землякоў.

    mysor

    Парушэнні ў лічбах

    31 — столькі праведзена кантрольных мерапрыемстваў за першы квартал года. Падчас іх выяўлена 144 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

    122 пункты ўнесены ў рэкамендацыі і прадпісанні, выдадзеныя землекарыстальнікам-парушальнікам.

    3 861 рубель — сума штрафаў, якія былі спагнаны з 4 юрыдычных, 7 службовых і 1 фізічнай асобы.

    Сельгаспрадпрыемствы: тыповае бязладдзе

    Маніторынг ААТ «Авангард-Ніва», «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне», «Ясень-Агра», філіяла «Белшына-агра» ААТ «Белшына» дае нагоду для пэўных абагульненняў. Тыповымі парушэннямі ў сферы АПК можна лічыць:

    — забруджванне тэрыторый каля малочнатаварных ферм адыходамі поліэтылену і бытавым смеццем;

    — несвоечасовы вываз арганікі і значнае яе звышнарматыўнае назапашванне на пляцоўках захавання, трапленне сцёкаў з іх на прылягаючую мясцовасць;

    — размяшчэнне адыходаў па-за межамі санкцыянаваных месцаў захавання.

    Выпраўленне гэтых хібаў не патрабуе значных матэрыяльных выдаткаў, таму іх наяўнасць тлумачыцца абыякавасцю кіраўніцтва арганізацый. Таксама тыповай?

    Смецце тут, смецце там

    Забруджванне зямель дзяржлясфонду застаецца сур’ёзнай праблемай у зонах кантакту з аўтадарогамі і населенымі пунктамі. Значнай увагі зараз патрабуе сітуацыя на пляцоўках для адпачынку і на прыпыначных пунктах аўтобусаў на аўтадарогах.

    Тое ж можна сказаць пра гаражныя кааператывы, засмечванне якіх камунальнымі адыходамі — з’ява характэрная.

    Абследаваны 51 могілкі (56% ад агульнай колькасці ў раёне ). На ўсіх назіраецца забруджванне прылягаючых тэрыторый непатрэбным рытуальным рыштункам і іншым смеццем, наяўнасць ветравальных дрэў і рэшткаў, якія засталіся пасля зносу аварыйных дрэў, частковае разбурэнне агароджаў.

    Па выніках маніторынгу гарадскога палігона ЦБА былі выда-дзены рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. Аднак камунальнікі іх не выканалі, што стала нагодай для прыцягнення УКП ЖКГ і адной са службовых асоб прадпрыемства да адміністрацыйнай адказнасці.

    З выведзеных з эксплуатацыі, але яшчэ не рэкультываваных міні-палігонаў выклікае найбольшую занепакоенасць сітуацыя на адпаведным аб’екце ў Жорнаўцы. Вываз адкідаў жыццядзейнасці сюды ўсё яшчэ актыўна працягваецца. Гэта азначае, што для перасячэння такога свавольства трэба шукаць больш дзейсныя меры. І тэрмінова!

    Сяргей РОГАЛЬ,

    начальнік райінспекцыі ПРіАНА.

     

    Реклама

    Последнее