9.1 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    Жительница Осиповичского района Ольга Герасимович войну помнит очень хорошо

    Популярное

    8 месяцаў са зброяй

    Для яе яна пачалася з полымя і выбухаў. Салдаты адной з нашых часцей узрывалі тое, што не маглі эвакуіраваць, а захопнікі, праходзячы праз вёску, падпалілі некалькі саламяных дахаў і забілі каля 40 чалавек. З тыдзень людзі жылі амаль на лініі фронту, не ведаючы, дзе шукаць паратунку.

    Калі стала крыху спакайней, вярнуліся, але многія ўжо не ў свае хаты. У тых, што засталіся, месціліся па 3-4 сям’і.

    Мужчыны і маладыя хлопцы падаліся ў партызаны, з імі адправіліся ў лес і два браты Вольгі. А жанчыны ды старыя вымушаны былі клапаціцца пра дзяцей ды неяк забяспечваць сябе і іх ежай.

    Калі фашысты сталі адпраўляць моладзь у Нямеччыну, хлопцы і дзяўчаты ішлі на ўсялякія прыдумкі, каб толькі іх не кранулі. Вользе дапамог выпадак. Жнучы, дзяўчына параніла сярпом нагу. Убачыўшы яе рану, немец грэбліва адштурхнуў патэнцыяльную рабыню. У другі раз Вольга знарок прыклала на ноч да раны, што амаль загаілася, бацвінне буракоў: раніцай нагу было не пазнаць.

    Пасля вызвалення падлеткі пайшлі працаваць: на іх ды матуліных плячах трымаліся не адзін калгас і завод, а ў цэлым народная гаспадарка краіны.

    Вольга стала лесарубам і некалькі месяцаў нарыхтоўвала драўніну. Потым яе накіравалі ў брыгаду аховы. Выдалі дзяўчыне стрэльбу, навучылі ёю карыстацца. Разабраць-сабраць магла за лічаныя секунды, нават з заплю-шчанымі вачама, сама чысціла, даглядала. На дзень выдавалі 7 патронаў і накіроўвалі вартаваць палонных нямецкіх салдат, якія нарыхтоўвалі і грузілі торф. Страляць дазвалялася толькі ўгору, каб папярэдзіць, што савецкі салдат, нават калі ён ростам не вышэй за ружжо, добра ведае сваю справу.

    Яшчэ ішла вайна, дзесьці далёка на захадзе савецкія войскі гналі акупантаў у іх логава, працягвалі гінуць людзі. У гэты няпросты час мужная дзяўчына Вольга, якая не хадзіла ў атаку, не расстрэльвала з кулямёта фашысцкія калоны і нават не варыла байцам абедаў, на вызваленай зямлі несла сваю, не менш рызыкоўную і неабходную службу.

    Па-рознаму настроены былі служкі вермахта, таму ні на хвіліну нельга было губляць пільнасці. Абыходзілася з чужынцамі без жорсткасці, але і добразычлівасці асаблівай чакаць ім не даводзілася: вельмі балелі раны страт родных і блізкіх людзей, а перад вачамі стаялі карціны здзекаў і гвалту.

    Тое дзяўчо аказалася яшчэ ў больш складанай абстаноўцы, чым вайскоўцы: яе фронт не меў выразна акрэсленых межаў. Але кволыя рукі не па-дзіцячы моцна сціскалі зброю, а вочы ні на імгненне не выпускалі з поля зроку цёмныя постаці, раз-пораз пералічваючы іх: 43, 45, 47…

    Аднойчы дваіх не далічылася. Столькі перажыла, дакараючы сябе. Але хутка ўцекачоў злавілі: далей райцэнтра ім дабрацца не ўдалося.

    Жылі палонныя ў бараках, абгароджаных дротам. Харчаваліся ў сталовай. А калі працавалі на балоце, дзяўчаты дастаўлялі ім ежу проста на “рабочае месца”, таксама падвяргаючы сябе рызыцы.

    8 месяцаў доўжылася няпростая служба. А потым пачалі вяртацца з фронту мужчыны, і жаночае жыццё стала ўваходзіць у звыклыя рамкі. Прыступілі яны да спрадвечнай працы: вырошчваць хлеб, ткаць, прасці, нараджаць дзяцей.

    Да вайны наша гераіня марыла стаць настаўніцай. Добра вучылася ў школе, любіла чытаць, ведала шмат вершаў. А яшчэ быў у яе адзін любімы занятак, даволі рэдкі ў той час для вясковай дзяўчынкі, — яна, як і брат Васіль, з захапленнем малявала. Капіравала ілюстрацыі са зборніка Тургенева, стварала — да паэмы Някрасава. Але ажыццявіць свае мары, на жаль, не змагла. На папялішчы вайны трэба было думаць аб надзённым, а таму Вольга пайшла не ў педвучылішча, а ў калгас, дзе і адпрацавала 36 гадоў. Затым яшчэ 6 прыбірала ў школе — усё бліжэй да мары.

    Аб тым, каб атрымаць статус удзельніка вайны, Вольга Васільеўна нават і не думала. Такі быў час: кожны рабіў тое, што мог, дзеля агульнай Перамогі. Затое ўнукі і праўнукі маюць права ганарыцца мужнай бабуляй, бо менавіта дзякуючы такім вось людзям наш народ і змог здабыць свабоду і незалежнасць.

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?