-1.6 C
Осиповичи
Четверг, 9 февраля, 2023
Еще

    Телятница из Осиповичского района рассказывает о жизни и работе в сельской местности

    Популярное

    Майстар сваёй справы

    У сельгаставарыстве «Авангард-Ніва» Людміла Конанава працуе цялятніцай з дзясятак гадоў.

    Яе стараннасць і руплівасць не раз адзначаліся не толькі кіраўніцтвам гэтага прадпрыемства, але і папярэдняга: раней шчыравала даяркай на Любаншчыне. Аднак прыйшлося прыняць рашэнне аб пераездзе ў іншае месца. Прычын для гэтага было некалькі, і асноўная з іх — сыну далёка дабірацца да вучобы. Таму і стала шукаць варыянты для перасялення. Даведаўшыся, што Асіповіччыне патрэбны жывёлаводы, накіравалася сюды. Прапанавалі працаўладкавацца ў Вяззе на ферму. Гаспадарка выдзеліла добраўпарадкаванае жыллё, размешчанае побач з дзіцячым садком і школай.

    — Месца проста цудоўнае ва ўсіх сэнсах, — гаворыць Людміла. — Усё неабходнае размешчана кампактна. Да горада рукой падаць, на работутаксама. Тут нарадзіла дачку. Сын вырас, вучыцца ў асіповіцкім каледжы, практыку праходзіў у нашай гаспадарцы. Так што прырасла ўжо да гэтых мясцін душой.

    Кожную раніцу спяшаецца яна да сваіх любімых гадаванцаў, якіх на дваіх з напарнікам Анатоліем Сысоем звыш паўтары сотні, а трапляюць яны пад пільны нагляд цялятнікаў у трохмесячным узросце. Усе патрабуюць клопату і ўвагі. Накарміць, напаіць, прасачыць за тым, каб заставаліся чыстымі і набіралі патрэбную вагу — штодзённыя задачы жывёлаводаў.

    Праца, канечне, нялёгкая, — шчыра прызнаецца жанчына, — амаль усё робім уручную. Аднак зносіны з гэтымі маленькімі пярэсценькімі асобінамі прыносяць задавальненне. Любіць іх палашчыць і дачушка Карына. Таму вельмі шкада развітвацца з цялятамі, калі тыя дасягаюць 6 месяцаў і пераходзяць да іншых жывёлаводаў. Але доўга сумаваць не прыходзіцца: хлеў пастаянна папаўняецца новымі гадаванцамі.

    Ніна ВIКТОРЧЫК.

    n.viktorchik@gzt-akray.by

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее