13.6 C
Осиповичи
Вторник, 29 сентября, 2020
Еще

    Семья Гончаровых из Осиповичского района делится опытом счастливой семейной жизни

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    У Забалацці пражывае дружная сям’я Ганчаровых

    Нямала гаворыцца і пішацца пра мнагадзетных матуль, іх подзвіг любові і адданасці дзецям. А ўдзел таты ў стварэнні моцнай і стабільнай сям’і чамусьці застаецца па-за кадрам. Але асоба дзіцяці фарміруецца на прыкладзе абодвух бацькоў, іх узаемаадносін і паводзін.

    Аляксандр Ганчароў — сціплы і немнагаслоўны, ён не мітусіцца без толку, затое калі бярэцца за справу, то робіць яе грунтоўна і якасна. Гэта датычыцца і сям’і. Адпраўляцца на пошукі дзяўчыны ў далёкія далі не захацеў: навошта, калі лепш прыглядзецца да тых, хто побач, з кім шмат агульнага, адны каштоўнасці і мэты? Так жорнаўскі хлопец, пазнаёміўшыся на дыскатэцы з красуняй з Пагарэлага, стаў сустракацца з ёю, весці стасункі, абмяркоўваць планы. А потым аказалася, што гэтыя планы падобныя між сабой і не могуць ажыццяўляцца паасобку. Таму лагічным аказалася наведванне маладымі людзьмі аддзела ЗАГС і стварэнне новай ячэйкі грамадства.

    Сям’я — гэта не проста запіс у пашпарце, лічыць Аляксандр. Для яго яна — частка жыцця, сэнс і будучыня. А ўжо забяспечваць надзейнасць тылоў лічыць сваім абавязкам. Таму, пажыўшы з жонкай пэўны час у здымнай кватэры і інтэрнаце, вырашыў пабудаваць уласны дом. І не ў райцэнтры, а побач. Выбралі Забалацце, дзе галава сям’і працаваў участковым.

    І цяпер жывуць ва ўтульным катэджы. Аддзелачныя работы вядуць сумесна: абодва прызвычаіліся з дзяцінства да працы. Аляксандр працаваў раней і вальшчыкам лесу, і электрагазазваршчыкам, таму ўсе віды будаўнічых работ яму па плячы. А вось з устаноўкай дзвярэй дапамог кум. Планіроўку рабілі з аглядкай на склад сям’і і яе традыцыі. Напрыклад, улічваючы, што часта збіраюцца за сталом з роднымі, дзверы з кухні ў пакой зрабілі рассоўнымі, каб стол можна было “расцягваць” на любую даўжыню.

    Зараз у сям’і Ганчаровых выхоўваецца трое дзяцей. Старэйшая Наталля вучыцца ў гімназіі, двое меншых — Даша і Мікіта — наведваюць дзіцячы сад № 10. Дарэчы, імёны ім выбіраў бацька. Яшчэ задоўга да таго як даведаліся, што Юлія носіць пад сэрцам дзяўчынку, муж паведаміў: “Першай у нас будзе Наташка”. Так яно і сталася, прычым дзіця ўбачыла свет у Наталлін дзень. Пра сына Мікітку таксама марыць пачаў, калі яшчэ і Даша не нарадзілася.

    На сямейным савеце вырашылі, што, пакуль падрастуць малыя, Юлія будзе займацца хатнімі справамі. Тата працуе зараз вадзіцелем філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, на работу выязджае рана, а таму вазіць дзяцей у дашкольную ўстанову даводзіцца маці. Аляксандр жа не толькі матэрыяльна забяспечвае сям’ю, але і выхаваннем дзяцей займацца паспявае. А яны дружна імкнуцца насустрач, калі тата прыходзіць з работы. І нават калі ўжо павячэралі, абавязкова збіраюцца за сталом усёй сям’ёй. Бацька з цікавасцю выслухоўвае ўсе іх няхітрыя аповеды. Штосьці параіць, камусьці паспачувае, парадуецца маленькімі дасягненнямі кожнага. Ніколі не адмяжоўваўся ад хатніх абавязкаў, якія традыцыйна лічацца жаночымі. Мог і пялёнкі памяняць ці калготы сухія надзець, або пакарміць малых. А ўжо ў гульнях няма лепшага сябра!

    У раддом кожны раз ехаў як на свята. Апошнія два разы з дапамогай старэйшай дачкі прыбі-раў папярэдне ў доме, упрыгожваў памяшканні паветранымі шарыкамі. Наталля прызнаецца, што спачатку крыху раўнавала бацькоў да немаўлят, лічыла, што ёй зараз будзе перападаць менш увагі, але пасля размоў па душы памяняла свае адносіны да папаўнення ў сям’і і цяпер без сястрычкі і браціка не ўяўляе свайго жыцця.

    Аляксандр лічыць, што дзяцей трэба выхоўваць у любові. Але гэта зусім не значыць усё дазваляць. Рабяты павінны разумець абгрунтаваныя патрабаванні і абавязкова лічыцца з астатнімі. А бацькам трэба прытрымлівацца агульнай лініі паводзін. Калі адзін з іх штосьці забараняе рабіць — другі павінен цалкам падтрымліваць яго, каб у дзяцей фарміраваліся выразныя адносіны да свету. І, безумоўна, трэба прывучаць дзяцей да працы. Калі тата бярэ адвёртку, сын тут як тут — круціцца побач. І хоць дапамагчы яшчэ пакуль не можа, але ўважліва назірае за дзеяннямі таты. А ўжо ўборкай займаюцца ўсе, нават малыя наперабой бягуць да пыласоса, якім хутка навучыліся кіраваць.

    Муж і жонка лічаць: каб сем’і былі больш моцнымі, трэба часцей абмяркоўваць усё набалелае. Заўсёды агучваць свае перажыванні, праблемы. Кожны партнёр абавязкова павінен ведаць, якіх слоў, учынкаў чакае яго палавінка, што засмучае ці трывожыць, старацца ісці насустрач — а гэта шлях да пераадольвання ўсіх перашкод.

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Среди осиповчан провели опрос

    Спрадвеку моладзь і людзі сталага ўзросту пыталіся знайсці кропкі сутыкнення, але не заўсёды ім гэта ўдавалася. Як зараз будуюць свае адносіны і што галоўнае ў захаванні мірнага існавання паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, даведаліся на вуліцах горада.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    На мінулым тыдні АДАІ РАУС папярэджана 93 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 “бяспраўнікі”, адзін з якіх паўторна на працягу года, нецвярозы вадзіцель, 2 парушальнікі правілаў абгону, 6 — перавозкі дзяцей. Зарэгістравана 7 ДТЗ. Падчас адзінага дня бяспекі “Час стаць заўважным!” праведзена дзве прафілактычныя акцыі, выяўлена 7 парушэнняў ПДР, вынесена 10 вусных заўваг.

    26 сентября в РЦК прошел детский спектакль народного театра «Надежда»

    26 верасня ў РЦК прайшоў дзіцячы спектакль народнага тэатра “Надзея” пад назвай “Заячы скарб”, пілотны паказ якога адбыўся ў Бялынічах на Дні беларускага пісьменства.

    В Могилеве прошло празднование 100-летия ЛКСМБ

    23 сентября Могилев собрал порядка 150 активистов союза молодежи и бывших комсомольцев из всех регионов области на празднование 100-летия ЛКСМБ