11.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Магазин «Промтовары» райпо радует осиповчан разнообразием товаров

    Популярное

    З творчым падыходам

    Знаходзіцца ён па вулі-цы Сумчанкі, 43. Вось ужо 5 гадоў гандлёвую кропку ўзначальвае Ірына Царык. Яна гаспадарыць на тэрыторыі амаль у 150 «квадратаў», якая ўладкавана зручна і з густам. На прылаўках — 70% тавараў айчыннай вытворчасці, што выгадна адрознівае дадзены аб’ект.

    — Многія землякі выбіраюць для пакупак менаві-та наш магазін, — гаворыць прадавец. — Значыць, давяраюць якасці прадукцыі. Прычым абавязкова наведваюцца яшчэ і яшчэ раз. І заўсёды нам ёсць што прапанаваць. У асартыменце — вялікая колькасць самых разнастайных тавараў. Агароднікі-садаводы з задавальненнем набываюць усё неабходнае да новага сезона. Дарэчы, пік продажаў прыпадае на мінеральныя ўдабрэнні, грунты, насенне. Людзей задавальняе і цана. Таму стараюся, каб быў шырокі выбар дадзенай групы тавараў. Істотны плюс — наяўнасць музычных інструментаў. Калі ўлічыць, што ў горадзе шмат дзяцей, якія займаюцца музыкай, то, думаю, купіць патрэбны інструмент на месцы — цудоўна: гэта эканоміць і сродкі, і час.

    Прывабліваюць і рэчы дамашняга ўжытку: пасцельная бялізна, сродкі для прання, электратавары, школьны рыштунак і прыналежнасці для лазні, посуд, дзіцячыя кнігі і цацкі, шмат іншага. Усё даступна для самастойнага пра-гляду.

    Час ад часу тут прапануюцца зніжкі. Апошняя прадугледжвала 15% на ўвесь асартымент пры ўмове набыцця тавару коштам звыш 5 рублёў. Не губляе магазін і сваёй традыцыі — правядзення штогадовай дабрачыннай акцыі “Падарунак у дзіцячы прытулак”. Сёлета ў Ясень іх было накіравана 50 штук.

    — Кожнаму наведвальніку ўдзяляем максімум увагі, — заўважае Ірына. — Даць параду, дапамагчы вызначыцца з выбарам,  усміхнуцца, ветліва адказаць на пытанне — гэта і ёсць тыя самыя станоўчыя складнікі ў тандэме «пакупнік-прадавец». Падабаецца працаваць творча, асабліва гэта тычыцца афармлення вітрын, выгаднага размяшчэння тавараў, правільнага выкарыстання свету. Рада, што людзям гэта таксама па душы.

    Ніна ВIКТОРЧЫК.

    n.viktorchik@gzt-akray.by

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее