11.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    10 фактов о народном ансамбле песни и музыки «Люлечка». Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Вы люляйце, люляйце

    1. Творчы калектыў мае 30-гадовую гісторыю існавання.
    2. Яго кіраўнікамі былі Людміла Грынько (за-снавальніца гурта), Вольга Давідовіч. Ужо 14 гадоў самадзейныя артысты працуюць пад началам Наталлі Андрушкевіч.
    3. Ідэя назвы творчай суполкі належыць яе стваральніцы. “Люлечка” паходзіць ад слова “люляць”, што значыць гойдаць, калыхаць. Менавіта з матулінай песні, што замілавана гучыць над дзіцячай люлькай, і адкрываецца цэлы сусвет.
    4. Званне “народны” атрымана ў 1991 годзе.
    5. Творчае амплуа ансамбля — працаваць ад душы і для душы, з пачуццём гумару і крэатыву, быць у пастаянным пошуку новых ідэй.
    6. Падчас выступлення артысты не толькі спяваюць, танчаць, але і іграюць на цымбалах, баяне, бубне, барабане, дудзе, скрыпцы, бас-гітары.
    7. З творчасцю “Люлечкі” знаёмы гледачы з такіх краін, як Расія, Польшча, Славакія, Чэхія, Харватыя, Германія, Венгрыя.
    8. На дадзены момант калектыў наведваюць Святлана Якавіцкая, Сяргей Бабіна, Вольга Аліферовіч, Ірына Чаропка (цымбалы), Наталля Гоціна (дудка), Мікалай Мядзведзеў (дуда і шумавыя інструменты), Вікторыя Кавалёва (скрыпка), Аляксандр Чыстоў (бас-гітара), а таксама Марына Валынец, Вольга Бусел, Вольга Гладкая, Таццяна Налівайка, Аляксандр Панкін, Таццяна Мядзведзева.
    9. Ансамбль «Люлечка» стаў першым сама-дзейным калектывам у рэспубліцы, які стварыў музычны кліп да адной з народных песень — «Кася». Здымкі відэароліка праходзілі на працягу двух дзён ў вёсках Караны і Дзераўцы.
    10. У рэпертуары больш за 50 музычных кампазіцый, якія, дзякуючы артыстызму і таленту ўдзельнікаў, ператвараюцца на сцэне ў сапраўднае канцэртнае шоу.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее