15.8 C
Осиповичи
Пятница, 14 августа, 2020
Еще

    Председатель Могилевского облисполкома Леанид Заяц ответил на вопросы журналистов

    Популярное

    На Асіповіччыне вас чакалі!

    У медустановы раёна прыбыло маладое папаўненне.

    Семья — прочное основание.

    Какой мужчина не мечтает о сыне? Еще лучше, о двоих. А у Игоря Ерохина три дочери, но он безмерно счастлив. И хоть в своей семье единственный представитель сильного пола, а это налагает определенный груз ответственности — обо всех заботиться, поддерживать, создавать условия, зато тепла, любви и радости получает также с лихвой. Как же иначе, если живет в    окружении красавиц, умниц и просто родных, любимых людей. А семья для него — главная жизненная ценность. Это уроженец Беларуси, бывший житель города Северодонецк Луганской области, а на протяжении более десяти лет житель агрогородка Вязье, знает точно. Жизнь научила правильно расставлять приоритеты.

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Позавчера глава Министерства образования Игорь Карпенко посетил с рабочим визитом Осиповичский район

    Министр и сопровождавшие его лица — начальник главного управления по образованию Могилевского облисполкома Андрей Заблоцкий и почетный гражданин Осиповичского района, главный специалист группы спортивного резерва РГОО "Белорусское спортивное общество "Динамо" Александр Богданович — ознакомились с городской СШ № 1, организованной на ее базе выставкой инновационных проектов учебных заведений региона, после чего встретились с педагогическим активом.

    Аб Магілёўшчыне — адкрыта і рознабакова

    Сімвалічна, што сустрэча з журналістамі адбылася ў дзень 82-й гадавіны Прыдняпроўскага краю. Так што і распачалося мерапрыемства з віншаванняў кіраўніка вобласці і пажаданняў, каб наша родная Магілёўшчына з кожным годам станавілася толькі мацнейшай і прыгажэйшай.

    Адметнасцю прэс-канферэнцыі стала разнастайнасць тэм і пытанняў, якія былі ўзняты за круглым сталом. Канечне, у першую чаргу гаварылі аб асноўных выніках мінулага года. Прыемна, што сярод адзначаных губернатарам станоўчых момантаў было і ўвядзенне ў эксплуатацыю новага корпуса райбальніцы ў Асіповічах.

    Па папярэдніх даных вобласцю выканана 4 з 6 ключавых паказчыкаў: экспарт тавараў (за студзень-лістапад — 115,5%), экспарт паслуг (126,2%), паступленне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (за 9 месяцаў — 96,8 мільёна долараў) і колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы. Аднак заспакойвацца нельга. Па словах Леаніда Канстанцінавіча, у нас нямала рэзерваў у кожнай сферы народна-гаспадарчага комплексу. Таму на пасяджэнні аблвыканкама прынята рашэнне, арыентаванае на вельмі напружаныя заданні ў 2020 годзе. Плануецца забяспечыць тэмп росту валавой прадукцыі на ўзроўні 103,4%. Для гэтага прамысловы комплекс павінен прырасці не менш як на 2,5%; будаўнічы — на 6,5; гандаль — на 4,5; арганізацыі транспарту — 2,5. З дастаткова высокімі тэмпамі павінна спрацаваць сельская гаспадарка: аграрыям рэгіёна неабходна павялічыць вытворчасць зерня да 1,5 мільёна тон. З гэтай мэтай на 20% пашыраны плошчы сяўбы азімых збожжавых культур, на 14 — крыжацветных. “Летась мы ўбіралі ўраджай на 323 тысячах гектараў, у 2020 прадстаіць не менш за 400 тысяч га. Гэта дасць магчымасць забяспечыць валавы намалот, які паслужыць добрым падспор’ем для жывёлагадоўлі”.

    Старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў рэгіёне існуюць значныя магутнасці па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі. Тыя ж малочныя заводы могуць спра-віцца з 1,2 мільёна тон малака, а перапрацоўваюць не больш за 500 тысяч. Каб цалкам загрузіць мясакамбінаты, трэба яшчэ дадаткова атрымліваць 45 тысяч тон мяса.

    Вялася размова і пра фермерскія гаспадаркі, для якіх створаны роўныя з дзяржаўнымі сельгас-прадпрыемствамі ўмовы ў пытаннях як рэалізацыі прадукцыі, так і льготных праграм. Фермерскіх гаспадарак на Магілёўшчыне 472. Тады як у сярэднім па Беларусі асобна ўзятая СФГ займае 72 га сельгасугоддзяў, у нас — 123. Гэта найбольшы паказчык сярод абласцей.

    Зразумела, гаварылі і пра аплату працы. 890 рублёў — пакуль такая апошняя лічба, а да канца бягучага года яна павінна вырасці да 1 000. Асноўныя ж умовы для дасягнення больш высокага заробку — мадэрнізацыя існуючых прадпрыемстваў, а таксама стварэнне сучасных вытворчасцей, якія забяспечваюць высокую эфектыўнасць працы, развіццё сектара малога і сярэдняга бізнесу. Апошні, дарэчы, займае ў эканоміцы Магілёўшчыны ўстойлівыя пазіцыі, фарміруючы практычна яе трэць.

    На пытанне газеты “Асіповіцкі край” аб магчымасці будаўніцтва міжраённага смеццеперапрацоўчага завода ў суседнім Бабруйску — землякі ведаюць, што ў нас існуе значная праблема з перагрузкай гарадскога палігона цвёрдых камунальных адыходаў — быў дадзены станоўчы адказ: палігон для захавання ЦКА з Бабруйскай зонай абслугоўвання (г.Бабруйск, Бабруйскі, Асіповіцкі, Глускі, Кіраўскі і Клічаўскі раёны) плануецца каля вёскі Вішнёўка, адзіны комплекс дазволіць ажыццяўляць прыёмку, сарціроўку і далейшую перапрацоўку адыходаў. Зараз УП “Белкамунпраект”, які выступае забудоўшчыкам, распрацавана праектная дакументацыя, якая прайшла экалагічную экспертызу. З лістапада 2019 года вядзецца праектаванне смеццеперапрацоўчага завода, мяркуемы аб’ём інвестыцый на будаўніцтва аб’екта — 40 мільёнаў рублёў, тэрміны рэалізацыі праекта —2020-2022 гады.

    У працяг тэмы рэгіянальнай экалогіі прагучала і тое, што да 2025 года ў рэгіёне будзе ўведзена ў строй 216 станцый абезжалезвання вады, у тым ліку 50 сёлета.

    Не абмінулі пры размове і 75-годдзе Вялікай Перамогі. На тэрыторыі нашай вобласці ёсць асаблівае месца памяці і смутку — вёска Боркі, што ў Кіраўскім раёне, дзе 15 чэрвеня 1942 года фашысцкімі карнікамі было знішчана больш за 2 тысячы мірных жыхароў. У 2004 годзе тут узведзена капліца, у 2008 — сцяна памяці, сёлета, каб дапоўніць мемарыял, плануецца ўстанавіць знак “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”.

    Абмеркаваныя на сустрэчы рознабаковыя аспекты жыцця Магілёўшчыны сведчаць аб тым, што рэгіён мае выразныя станоўчыя перспектывы. Спрадвеку гэта зямля энергічных і моцных духам людзей, ініцыятыўных і таленавітых. А гэта значыць — усё ў нас будзе добра!

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    v.korbal@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    Гісторыя аднаго здымка.

    Прыемна, калі чытачы адгукаюцца на газетныя публікацыі і дапамагаюць рабіць выданне больш цікавым, насычаным і  змястоўным. Выклікаюць павагу землякі, якія неабыякава ставяцца да гісторыі краіны, роднага краю, свайго роду. Ведаць радавод, апавядаць сямейныя легенды, з гонарам расказваць пра знакамітых родзічаў. Ці не гэта самае галоўнае для кожнага з нас, каб захаваць спадчыну, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне?!

    Семья — прочное основание.

    Какой мужчина не мечтает о сыне? Еще лучше, о двоих. А у Игоря Ерохина три дочери, но он безмерно счастлив. И хоть в своей семье единственный представитель сильного пола, а это налагает определенный груз ответственности — обо всех заботиться, поддерживать, создавать условия, зато тепла, любви и радости получает также с лихвой. Как же иначе, если живет в    окружении красавиц, умниц и просто родных, любимых людей. А семья для него — главная жизненная ценность. Это уроженец Беларуси, бывший житель города Северодонецк Луганской области, а на протяжении более десяти лет житель агрогородка Вязье, знает точно. Жизнь научила правильно расставлять приоритеты.

    ЦИК утвердил итоги выборов: Президентом избран Лукашенко

    14 августа ЦИК утвердил итоги президентских выборов. За действующего Президента Александра Лукашенко проголосовало 80,1% избирателей. Такие данные размещены на сайте Центризбиркома, сообщает БЕЛТА.

    Ведай першых.

    Жніво ў разгары, апошнія тыдні каласы растуць у полі. Сярод камбайнераў раёна тры экіпажы перайшлі тысячны рубеж па намалоце зерня і рапсу. 1 128 тон — такі паказчык на ўчарашнюю раніцу маюць Сцяпан Давідовіч і Сяргей Халмоўскі, якія працуюць у філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Сяргей Піляк з сынам Дзянісам з ААТ “ЖорнаўкаАГРА” намалацілі 1 049,5 тоны, а Уладзімір Крэпскі і Аляксей Пятровіч з ААТ “Авангард-Ніва” — 1 020 тон зерня і рапсу.

    Очередной годовой.

    Артиллерия ХХI века, несомненно, разительно отличается от "бога войны", громившего врага на полях сражений Великой Отечественной. Намного более мощные артсистемы, методы управления огнем, тактика боевых действий — современные артиллеристы отвечают всем требованиям времени. Однако не забывают и об истоках…