7.3 C
Осиповичи
Среда, 21 апреля, 2021
Еще

    О чём вспоминают осиповчане накануне вечера встречи выпускников

    Популярное

    Вокны знаёмыя ласкава свецяцца…

    У першую суботу лютага школьныя класы напаўняюцца не зусім звычайнымі вучнямі. У гэты дзень за парты садзяцца былыя школьнікі, каб узнавіць у памяці шчаслівыя імгненні, калі неба было больш блакітным, а дрэвы здаваліся надзвычай вялікімі.

    Сёлета вечары сустрэчы выпускнікоў пройдуць 1 лютага. Многія чакаюць першую лютаўскую суботу кожны год, іншыя наведваюць установу адукацыі толькі на юбілейныя даты, а хтосьці і наогул не быў у школе з моманту яе заканчэння. Напярэдадні дня сустрэчы школьных сяброў спыталі землякоў, ці памятаюць яны сваю альма-матар.

    Тамара Астаповіч:

    — Васьмігодку я заканчвала ў Дзераўцах, а ўжо сярэднюю адукацыю атрымоўвала ў Дараганаве. З моманту заканчэння школы мінула нямала часу, але часта ўспамінаю дзяцінства. Жыву ў райцэнтры і на малой радзіме бываю рэдка: толькі летам езджу туды ў ягады. Ужо і бацькоўскай хаты не засталося. Была на 100-гадовым юбілеі Дзераўцоўскай школы, сустрэла там многа блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Зараз ужо няма маёй школы, але заўсёды рада бачыць тых, з кім разам бегалі на ўрокі, атрымоўвалі адзнакі і марылі аб будучым.

     

    Сяргей Кажадуб:

    — Вучыўся ў СШ № 4, скончыў там 8 класаў. На вечары сустрэчы даўно не хадзіў. Аднойчы, памятаю, давялося пабываць, вельмі спадабалася. Але з аднакласнікамі падтрымліваем адносіны, сустракаемся ў кафэ і так, на вуліцы. Заўсёды прыемна ўбачыць сяброў дзяцінства.

     

    Ганна Цяняк:

    — Мая школа засталася далёка не толькі па часе, але і па адлегласці, бо вырасла я ў гора-дзе Вінаградава Закарпацкай вобласці. А з 1991 года жыву ў ваенным гарадку Лапічы. Канечне, вельмі хацелася б трапіць на радзіму, пахадзіць па сцяжынках дзяцінства, зайсці ў некалі родны клас, убачыць сваіх аднагодкаў, але не ўдаецца. А вось сацыяльныя сеткі дазваляюць гэта зрабіць. Дзякуючы ім знайшла многіх землякоў, наладзіла стасункі. Настаўнікаў маіх ужо няма ў жывых, але ў памяці яны засталіся, асабліва першая — Ганна Міхайлаўна. Яна, дарэчы, мая поўная цёзка.

     

    Аляксандр Пацкевіч:

    — На вечарах сустрэчы ў Вяззеўскай сярэдняй школе, якую калісьці скончыў, бываю часта. Не ведаю, ці атрымаецца і сёлета. Жыву ў райцэнтры. У маім класе налічвалася 27 вучняў — усе цудоўныя рабяты. І цяпер стараюся даведацца пра кожнага, як у каго склаўся лёс. Наш клас амаль цалкам «асеў» недалёка ад дома, у роднай краіне. Любім сваю вёску. Я ўжо на пенсіі. З задавальненнем баўлю час з унучкай Сашай.

     

    Наталля Малаковіч з дачкой Карынай:

    — 17 гадоў таму адзвінеў мой апошні званок у гімназіі. Але не парываю сувязі са сваім класам. З удзячнасцю ўспамінаю класнага кіраўніка Ларысу Мікалаеўну Чысцякову. Нелюбімых прадметаў не было, але чамусьці асабліва падабалася фізкультура. З некаторымі аднакласніцамі зараз дружым сем’ямі. Жыццё школы для мяне не далёкая і забытая справа. Цяпер у СШ № 1 вучыцца дачка. Падрастае сын Максімка, які таксама праз некалькі гадоў пойдзе ў школу.

    Заўтра многія змогуць пабываць у сваім юнацтве, убачыцца са школьнымі таварышамі і педагогамі. Няхай жа гэтыя сустрэчы прынясуць толькі станоўчыя эмоцыі!

    У які час адбудуцца ў школах мерапрыемствы — глядзіце на нашым сайце.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Генеральной прокуратурой Республики Беларусь расследуется уголовное дело по факту геноцида населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период

    Полученные материалы и доказательства будут являться данью памяти погибшим и способствовать укреплению принципов единства нации, социальной справедливости, солидарности, нравственности и патриотизма.

    С 21 по 23 апреля в Осиповичском районе проводится специальный комплекс мероприятий «Пассажир»

    В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и остановочных пунктах на территории Осиповичского ОВДТ...

    Льготы ликвидаторам последствий аварии на ЧАЭС

    Социальная защита прав и интересов граждан, пострадавших от катастрофы на Чернобыльской АЭС, осуществляется в соответствии с Законом Республики Беларусь от 06.01.2009 г. № 9-3 "О социальной защите граждан, пострадавших от катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий".

    Каникулы с осиповичским районным центром творчества детей и молодежи

    Каникулы совмещают в себе активный отдых, мастер-классы, прогулки на природе и сбалансированное питание. Быстрая сменяемость действий и разнообразная программа не дадут детям заскучать и оторвут от телефона. Такой отдых понравится и ребятам, и их родителям.

    В Осиповичах началась поисковая экспедиция

    20 апреля в лесном массиве около деревни Прудок военнослужащие 52-го отдельного поискового специализированного батальона  совместно с волонтерами Могилевского областного историко-патриотического поискового клуба «Виккру» приступили к поиску неучтенных захоронений бойцов 32-й кавалерийской дивизии, погибших в августе 1941 года  —  во время рейда кавалерийской группы полковника Александра Бацкалевича по тыловым районам наступающих на Москву немецких войск.