15.2 C
Осиповичи
Четверг, 22 апреля, 2021
Еще

    Лочын: шлях праз стагоддзі

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Страчаная спадчына

    Сёння гэта невялікая вёска, а раней паселішча ўяўляла сабой гаспадарчы комплекс, куды ўваходзілі маёнтак абшарніка з мноствам пабудоў і Лочынскім возерам як асабістай уласнасцю. Зараз захаваліся толькі некаторыя аб’екты былой панскай сядзібы.

    Найменне паселішча Лочын другаснае, бо ўтворана ад назвы возера. Так, паўночна-рускі тэрмін ЛАЧ азначае «балота з грывамі», узвышанае месца на ім. Карэльскае ЛАЧЧУ — гэта нешта «плоскае, раўніннае дробнае». Магчыма, старажытнае мясцовае насельніцтва і назвала балотную водную прастору з нейкай мутнай вадой, ужыўшы дадзеную лексему.

    Лочынскае возера знаходзіцца прыкладна за 29 км на паўночны ўсход ад Асіповіч каля вёскі Лочын і адносіцца да басейна ракі Балачанкі (левы прыток Свіслачы). Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, парослыя хмызняком і рэдкалессем, месцамі — лесам. На поўначы і захадзе каналамі злучана з шырокімі меліярацыйнымі сістэмамі. Тут жывуць карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і інш. Плошча складае 0,58 км (па інш. даных —   0,56 км), даўжыня — 1,07 км, найбольшая шырыня — 0,71 км, максімальная глыбіня — 2 м, даўжыня берагавой лініі — каля 3 км. Лочынскае возера — адзінае ў нашым раёне, што мае прыроднае паходжанне. Узрост налічвае дзясяткі тысячагоддзяў. З берагоў вадаём акружаны непраходнай дрыгвой. Асаблівая раскоша тут для баброў і андатраў. З даўніх часоў служыць надзейным месцам для адпачынку пералётных птушак. Зараз значна паменшылася, часткова зарасло хмызняком. Сярэдняя глыбіня не перавышае 1,5 м. Таўшчыня сапрапелю складае 15-20 метраў.

    У канцы 1990-х гадоў яшчэ былі жывыя некаторыя насельнікі Лочына, якія памяталі яго гісторыю. Так, жыхарка вёскі Варвара Данілаўна Сёмка (1916 г.н.) згадвала не толькі гады сваёй маладосці, якія праходзілі пры Савецкай уладзе, але і прозвішча колішніх уладальнікаў — Офенбергаў, якія сышлі з палітычнай арэны айчыннай гісторыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Miж тым асобныя яго прадстаўнікі аказвалі ўплыў на палітычнае i культурнае жыццё Беларусі ў пэўны перыяд.

    Гэта старажытны нямецкі род, які праслаўляў нашу гісторыю ажно да сярэдзіны XX стагоддзя.

    Герб Офенбергов.

    На Міншчыне Офенбергі з’явіліся ў пачатку XVIII ст. Есьман i яго жонка Антаніна з роду Завішаў прапанавалі Якаву Офенбергу фальварак Лочын са свайго маёнтка Жорнаўкі, які i быў ім куплены ў 1820 г. разам з вёскай Сёмкава Слабодка за 7 500 рублёў серабром.

    Размешчаны за дзесяць вёрст ад Жорнавак, Лочын у той час быў аддаленым лясным фальваркам. Завішы наведваліся сюды вельмі рэдка, часцей за ўсё на паляванне, i таму ён быў не надта дагледжаны.

    За невялікі час мясцовы памешчык ператварыў фальварак у прыгожы вялікі маёнтак. Тут быў закладзены касцёл, парк, сад i нават водаправод з фантанамі, добраўпарадкаваны спуск да возера, амаль да самай яго гладзі працягвалася алея з каштоўных парод дрэў. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, водаправод і фантаны бралі ваду з дапамогай пэўных інжынерных разлікаў і ландшафтнага ўдасканалення. На думку іншых, сістэма працавала дзякуючы шматлікім крыніцам, якія таксама мелі дачыненне да возера.

    Асноўныя лясныя дарогі да Пагарэлага i Жорнавак знаходзіліся ў добрым стане, што дазваляла ў любы час даехаць не толькі да сядзібы Завішаў, але таксама да Мінска і Вільні. У пабудаваны двухпавярховы дом Офенбергі прывезлі сваіх пяцярых малалетніх сыноў. А праз некалькі гадоў у іх нарадзіўся і сын Нікадзім.

    Падчас вучобы ўніверсітэцкае асяроддзе аказала ўплыў на сталенне патрыятычных поглядаў Нікадзіма. Юнак апынуўся сярод тых, хто меў непасрэднае дачыненне да дзейнасці віленскага «Саюза вольных братоў». Гэта арганізацыя змагалася за правядзенне рэформ i наданне волі сялянам, меркавала выступіць за аднаўленне Рэчы Паспалітай. У 1849 г. суполку разграмілі. Вестка пра арышт Нікадзіма была ўдарам для сям’і. Неўзабаве разам з іншымі змоўшчыкамі ён быў адпраўлены на катаргу. Родавай спадчыне Офенбергаў пагражала канфіскацыя. Прымаліся ўсе меры, каб захаваць яе. Дзякуючы вялікім намаганням удалося-такі справу вярнуць на даследаванне. Цягнулі час, аж пакуль не скасавалася Віленская ліквідацыйная камісія. І ўрэшце справу накіравалі ў архіў.

    Генрих фон Офенберг

    У XIX стагоддзі сучасная Асіповіччына была часткай Ігуменскага павета Мінскай губерні. Менавіта тут адбываліся кровапралітныя сутычкі паўстанцаў 1863 года з рэгулярнымі войскамі Расійскай імперыі. Адноснаму поспеху паўстанцаў дапамагала падтрымка мясцовага насельніцтва, у асноўным шляхты, якая садзейнічала атраду Ляскоўскага ежай, цёплым адзеннем, а таксама грашыма.

    13 чэрвеня 1863 года група паўстанцаў пры выхадзе з акружэння каля фальварка Лочын наткнулася на калону расійскіх войскаў, якая складалася з дзвюх рот Велікарускага пяхотнага палка пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Зыкава. У выніку паўстанцы страцілі 4 чалавекі забітымі і 28 палоннымі. Але, па некаторых звестках, расійскія войскі — значна больш.

    Пасля ліквідацыі паўстанніцкіх атрадаў павета расійскія ўлады заняліся выявай асоб, якія мелі адносіны да паўстання, акрамя тых, што ўжо былі арыштаваны ці ўзяты ў палон. У выніку гэтых дзеянняў 84 шляхецкія сям’і саслалі ў Тамбоўскую губерню, а іх маёмасць распрадалі. У снежні 1863 года ў ігуменскай турме знаходзілася 150 удзельнікаў мецяжу, а ўсяго па павеце адказнасць панеслі 283 чалавекі. У Табольскую губерню выслалі Канстанціна i Івана Рэўкевічаў, пакаралі лепшых знаёмых i сяброў Офенбергаў, што яшчэ больш узмацняла адмоўнае стаўленне ix да царызму. Адкрыта супраць яго не выступалі, але ў дзецях выхоўвалi патрыятызм i супрацьстаянне рэжыму.

    Ян Офенберг с женой

    Багатым на падзеі быў лёс яшчэ аднаго прадстаўніка роду Офенбергаў — Яна Цэзаравіча. У 1890 г. пасля заканчэння Варшаўскага ўніверсітэта ён атрымаў кваліфікацыю ўрача, вярнуўся на радзіму, пачаў працаваць лекарам у Радашковічах. Урачом ён быў апантаным, бо ў любы час, надвор’е ці пару года браў доктарскую вялізку і ехаў ці ішоў туды, дзе патрэбна была яго дапамога.

    У 1902 г., пасля смерці галоўнага ўрача Мінскага таварыства дабрачыннасці Тамаша Віткоўскага, Яну Офенбергу прапанавалі заняць яго пасаду, пасля чаго Магдалена Радзівіл разам з сястрой выступілі ініцыятарамі будаўніцтва новага шпіталя гэтага аб’яднання. Ян, як ніхто іншы, падыходзіў на пасаду кіраўніка. Не толькі чулыя адносіны да хворых і простата люду, але і выдатныя арганізатарскія здольнасці здабылі яму добрую славу на Міншчыне.

    Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. апынуўся сярод тых беларусаў, што спадзяваліся на станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 3 1918 г. прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці Беларусі і Мінска, быў сярод кіруючага складу некалькіх палітычных і грамадскіх арганізацый. Але пад пагрозай бальшавіцкай расправы пакінуў краіну і з’ехаў у Польшчу. Ян Цэзаравіч Офенберг пражыў доўгае жыццё і назаўсёды застаўся на старонках беларускай гісторыі як знакаміты беларускі лекар, патрыёт і сын Бацькаўшчыны.

    Лочин на картах 19 века

    Пасля ад’езду Офенбергаў у 1920-я гады ў Лочыне месціўся штаб партызанскага антыбальшавіцкага атрада «Зялёны Дуб». Справа ў тым, што мясцовае насельніцтва Ігуменскага павета, у тым ліку і Асіповіччыны, было расчаравана ў палітыцы бальшавіцкай улады. Асабліва гэта было звязана з дзейнасцю атрадаў харчразвёрсткі і заградаддзела Песера, якія паводзілі сябе як сапраўдныя бандыты. Таму жыхары навакольных вёсак актыўна прымалі ўдзел у партызанскім руху. Да антыбальшавіцкага супраціву далучаліся не толькі шляхцічы, але і сяляне. Партызаны нападалі на атрады харчразвёрсткі, а потым вярталі ежу мясцовым жыхарам. «Зялёны Дуб» карыстаўся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў Асіповіччыны. Людзі падтрымлівалі заклік «Няхай жыве незалежная Радзіма!». У гэты час пратэст меў арганізаваны і аформлены характар. Напрыканцы дзесяцігоддзя настрой мясцовых людзей кардынальна не змяніўся.

    Ужо ў 30-я гг. савецкія ўлады перарабілі Лочын на свой лад. Тут быў арганізаваны калгас, і ў сувязі з гэтым былыя гаспадарчыя пабудовы Офенбергаў прыстасавалі пад калгасныя пабудовы. У самім жа будынку былога маёнтка месцілася школа, а ў касцёле — сельскі клуб. Таксама ў Лочыне пабудавалі новую вуліцу, у дамы засяліліся жыхары навакольных хутароў.

    Лочин на фото со спутника

    Вёска пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны. Згодна з адным з партызанскіх актаў, якія былі складзены пры расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Асіповіцкім раёне, 7 мая 1944 г. тут закатавалі 232 чалавекі, спалілі 48 дамоў. Па даных Нацыянальнага архіва краіны, за перыяд 1943-1944 гг. было спалена 77 дамоў, забіта 736 жыхароў.

    Андрэй МОЛЧАН,

    настаўнік гісторыі Лапіцкай СШ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Россию

    В Москве сегодня запланирована встреча и переговоры главы белорусского государства с Президентом России. Лидеры стран обсудят актуальную повестку белорусско-российских отношений, предметно остановившись на актуальных вопросах торгово-экономического взаимодействия, в том числе в продолжение состоявшихся ранее встреч и телефонных разговоров.

    Генеральной прокуратурой Республики Беларусь расследуется уголовное дело по факту геноцида населения Беларуси в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период

    Полученные материалы и доказательства будут являться данью памяти погибшим и способствовать укреплению принципов единства нации, социальной справедливости, солидарности, нравственности и патриотизма.

    С 21 по 23 апреля в Осиповичском районе проводится специальный комплекс мероприятий «Пассажир»

    В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и остановочных пунктах на территории Осиповичского ОВДТ...

    Льготы ликвидаторам последствий аварии на ЧАЭС

    Социальная защита прав и интересов граждан, пострадавших от катастрофы на Чернобыльской АЭС, осуществляется в соответствии с Законом Республики Беларусь от 06.01.2009 г. № 9-3 "О социальной защите граждан, пострадавших от катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий".

    Каникулы с осиповичским районным центром творчества детей и молодежи

    Каникулы совмещают в себе активный отдых, мастер-классы, прогулки на природе и сбалансированное питание. Быстрая сменяемость действий и разнообразная программа не дадут детям заскучать и оторвут от телефона. Такой отдых понравится и ребятам, и их родителям.