11.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    На стадыёне “Юнацтва” 14 верасня ў 10 гадзін пачнецца фестываль футболу сярод 2-класнікаў СШ №№ 1, 4 і гімназіі з мэтай прагляду і адбору ў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на аддзяленне футболу.

    З-за рамонту часова зменены графік работы гарадской лазні з 30 жніўня. З 9.00 да 22.00 па суботах яе будуць наведваць жанчыны, па нядзелях — мужчыны.

    Фестываль фарбаў Холі пройдзе 1 верасня ў гарадскім парку. Пачатак а 16 гадзіне.

    Па 428 заяўках жыхароў раёна на іх асабістых прысядзібных участках з дапамогай сельгаспрадпрыемстваў было зжата каля 70 га збожжавых. У сярэднім кошт адной зжатай соткі вагаўся ў межах 2 руб.

    Наш раён разам з іншымі рэгіёнамі вобласці далучыцца да ўнікальнай міжнароднай акцыі памяці “Дзеля славы агульнай Перамогі”, прысвечанай 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падчас якой добраўпарадкуюцца ўсе мемарыялы і памятныя месцы, адкуль горсткі зямлі будуць сабраны ў адным з памятных месц раёна. Затым капсула са свяшчэннай асіповіцкай зямлёй будзе перададзена ў крыпт Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у сталіцы.

    Згодна з інфармацыяй сайта Мінабароны краіны, у школах плануецца ўвесці факультатыў аб прафесіях, звязаных з забеспячэннем бяспекі дзяржавы.

    Па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў краіны на афіцыйным інтэрнэт-сайце mvd.gov.by праводзіцца анлайн-апытанне (https:// mvd.gov.by/ru/survey/11). Яго мэта — вызначыць асвядомленасць насельніцтва пра базавыя аспекты папярэджвання супрацьпраўнай дзейнасці ў кіберпрасторы і выпрацаваць эфектыўныя падыходы да прафілактычнай работы ў гэтай галіне.

    Реклама

    Последнее