16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Дзве значныя падзеі ў Лапічах

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Акорды падзей

    29 чэрвеня жыхары аграгарадка змаглі прыняць удзел адразу ў дзвюх значных падзеях — адкрыцці памятнага знака з датай заснавання паселішча і дні вёскі.

    — Ідэя зрабіць своеасаблівы помнік з’явілася невыпадкова, — адзначыў старшыня Лапіцкага сельсавета Аляксандр Гарадзілаў. Падчас размоў высветлілася, што мала хто ведае дату першага ўпамінання населенага пункта ў пісьмовых крыніцах, а гэта значны прабел у веданні гісторыі родных мясцін. Зараз знак уяўляе сабой валун з металічнай таблічкай, але з цягам часу плошчу вакол яго ўпрыгожаць кветкі і дэкаратыўныя дрэвы.

    Урачыстасцямі вызначалася і святкаванне дня аграгарадка, які прымеркавалі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральная роля ў праграме, што ўключала песні ад удзельніцы хору ветэранаў Ларысы Абразцовай і салістак народнага вакальнага ансамбля “Журавушка” Ліліі Шаржановіч і Наталлі Дарафейчык, вершы ў выкананні вучняў Лапіцкай СШ Карыны Малчанавай і Данііла Малчанава, а таксама бяспроігрышную латарэю, належала вяскоўцам, якія стараннай працай упісалі свае імёны ў гісторыю паселішча. Сімвалічныя зоркі і невялічкія падарункі атрымалі прадстаўнікі мясцовых арганізацый, маладыя і шматдзетныя сем’і, сем’і, дзе сёлета нарадзіліся дзеці, бацькі, чые сыны вярнуліся з вайсковай службы, старасты Таццяна Ананіч і Зінаіда Чарнова, гаспадыня аграсядзібы “Гасціны падворак” Таццяна Ліхалап. Для ўсіх працавалі 2 гандлёвыя кропкі, выстава-продаж вырабаў рамеснікаў. Словам, для кожнага знайшлося нешта цікавае.

    Реклама

    Последнее