12.3 C
Осиповичи
Воскресенье, 13 июня, 2021
Еще

    Безопасность. Всё дело в кнопке, или Сколько стоит спокойствие

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Пад аховай Асіповіцкага аддзела Дэпартамента аховы знаходзіцца 836 аб’ектаў і памяшканняў з асабістай уласнасцю грамадзян

    Працуем, зарабляем, збіраем грошы, купляем рознае — патрэбнае і не вельмі. Потым, жадаючы зберагчы нажытае ад ахвотных да чужога дабра, усталёўваем самыя надзейныя дзверы, але… Пра тое, што часам адбываецца далей, размова з начальнікам аддзела Яўгенам Лысым:

    — З пачатку года ў раёне зарэгістравана 12 крадзяжоў з пранікненнем. Сёння для злачынцаў нават металічныя дзверы з сістэмай складаных замкоў не перашкода: нярэдка гаспадары папросту забываюць іх замкнуць, тым самым забяспечваючы свабодны доступ у жыллё, ці ў ход ідзе падбор ключа. У кватэру ёсць і іншыя «ўваходы». Напрыклад, у красавіку ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне, што хтосьці адціснуў створку шклопакета і выкраў залатыя і сярэбраныя ўпрыгажэнні коштам 815 рублёў. На жаль, падобных гісторый у апошні час усё больш, прычым крадуць не толькі каштоўнасці і грошы. Шмат крадзяжоў здзяйсняецца ў новабудоўлях: з пакінутых дамоў злачынцы вы-крадаюць будматэрыялы, тэхніку.

    — «Высокі» паверх, рашоткі, металічныя жалюзіМагчыма, яны могуць даць бяспеку нашай маёмасці?

    — Хутчэй за ўсё — не: спус-ціцца з даху або справіцца з запорамі зладзеям не так ужо і складана. Таму адзіным надзейным гарантам захаванасці змесціва нашых памяшканняў была і застаецца сучасная ахоўная сігналізацыя. Зараз у раёне 172 аб’екты і 664 кватэры і жылых дома з усталяванай АС. Дарэчы, Дэпартамент бярэ на сябе абарону не толькі маёмасці, але і людзей: акрамя сігналізацыі, ужо 100 кватэр абсталяваны трывожнай кнопкай для экстраннага вы-кліку нараду міліцыі. Яна асабліва патрэбна, калі ў хаце жыве адзінокі ці пажылы чалавек. Максімум 7 хвілін — і мы ўжо на аб’екце, дзе спрацавала сігналізацыя або была націснута трывожная кнопка. Хто са сваякоў падаспее за гэты час? Да таго ж наяўнасць сігналізацыі — у пэўным сэнсе прэвентыўная мера: як паказвае практыка, рэдкі злачынец адважыцца трапіць у дом, на якім міргае чырвоны індыкатар.

    І колькі ж каштуе бяспека прыватнай уласнасці і нашых сем’яў?

    — Устаноўка АС — у сярэднім каля 450 рублёў: цана залежыць ад колькасці пакояў, вокнаў і паверхаў у кватэры ці доме. Больш канкрэтны адказ можна атрымаць у аддзеле — тэлефоны 56-464,  77-461. Штомесячная абаненцкая плата складзе 8,75 рубля, з трывожнай кнопкай — 13 рублёў 13 капеек. Для ветэранаў вайны прадугледжана 50% зніжка.

    Дорага гэта ці танна — судзіць землякам. Але адзначу, што кожны з 7 афіцэраў і 51 атэставанага супрацоўніка аддзела свае дамы сігналізацыяй абсталявалі: а мы, паверце, ведаем, наколькі часта крохкімі аказваюцца самыя надзейныя дзверы, вокны і запоры…

    Соф’я САВАЙТАН.

    s.savaytan@gzt-akray.by

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку

    История образования в Дараганово

    Архіўных звестак пра гэты перыяд амаль няма, таму гісторыю адукацыі таго часу можна аднавіць толькі па ўспамінах мясцовых жыхароў і матэрыялах раённых газет.