15.9 C
Осиповичи
Пятница, 1 июля, 2022
Еще

    Асіповічы наведала сястра Героя Савецкага Саюза Яўгена Стэльмаха

    Популярное

    Дарогамі героя

    Амаль 7 дзясяткаў гадоў прайшло з часоў карэйскай вайны, аб якой раней было не прынята гаварыць і ўспамінаць.

    Там ваявалі, атрымоўвалі раненні і гінулі жыхары розных краін. Адзін з іх — ураджэнец вёскі Вязаўніца Яўген Стэльмах. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён і пасля Перамогі працягваў службу ў авіяпалку. Верны воінскаму абавязку, прыняў удзел у баявых дзеяннях у небе Паўночнай Карэі. У адным з баёў збіў бамбардзіроўшчык праціўніка, але і яго машыну падпалілі. Мужны лётчык і на зямлі змагаўся да канца. Атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна. Усяго 28 гадоў доўжыўся яго зямны шлях…

    Аб героі памятаюць землякі, не забываюцца і родныя. Вось і сястра Таццяна Шаўцова разам з унукамі Аляксандрам і Цімафеем днямі пабывала ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, на якім выбіта і імя Яўгена Стэльмаха.

    — Так склалася, што нарадзілася я ўжо пасля гібелі брата, — расказала госця. — Хочацца, каб малодшае пакаленне памятала пра гераізм сваіх продкаў, цікавілася сваёй гісторыяй і радаводам. Мы рэгулярна наведваем святыя для нас мясціны. Да таго ж у Вязаўніцы жыве стрыечная сястра, а ў райцэнтры — пляменніца. Так што нагод для таго, каб прыехаць на малую радзіму, хапае.

    Реклама

    Последнее