9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Асіпаўчанін нарадзіўся ў галоўнае свята краіны

    Популярное

    3 ліпеня ў 19.55 радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы напоўнілася дзіцячым крыкам, якім аб сваім з’яўленні на свет паведаміў новы жыхар Асіповіччыны.

    Сям’я Жураўлевічаў жыве ў Ручаі. Пакуль не маюць уласнага дома, але збіраюцца набыць. Шчаслівая матуля Вольга па спецыяльнасці выхавальнік дзіцячага сада, тата Уладзімір працуе ў інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. Год і 8 месяцаў таму яны ўпершыню сталі бацькамі, і дачушка Аліна ўжо прымае ўдзел у сямейным савеце. Напрыклад, думалі разам над імем — хлопчыка назвалі Уладзіслаў.

    Павіншаваць Вольгу з нараджэннем дзіцяці прыйшлі прадстаўнікі райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Іх візіт і падарункі сталі прыемным сюрпрызам для маладой матулі. Радуецца і тата, які атрымаў будучага памочніка ў хатніх справах. Адна толькі Аліна не можа зразумець, чаму ёй забараняюць пачаставаць маленькага браціка пячэннем.

    3 ліпеня для Жураўлевічаў цяпер будзе не толькі дзяржаўным, але і сямейным святам. А галоўнае жаданне бацькоў на будучае — каб дзеці раслі здаровымі і шчаслівымі.

    Реклама

    Последнее