-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    Акцыя ДАI “Увага — дзеці!”: у сувязі з пачаткам летніх канікул з мэтай папярэджання аварый з удзелам дзяцей па 5 чэрвеня аўтатранспарт павінен рухацца з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне патрабаванняў — штраф да 2 базавых велічынь.

    1700 тон ячменных і 1800 — аўсяных круп выпушчана сёлета на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі КХП”. Датычна мукі аб’ёмы наступныя: 2400 тон пшанічнай і 1710 — аржаной.

    Комплекс “Жамчужына” за студзень-красавік наведала 24822 чалавекі. Самым актыўным месяцам атрымаўся сакавік: было набыта 7946 білетаў. Найбольш папулярная ў землякоў аквазона.

    На 76 месцы са 118 раёнаў рэспублікі знаходзіцца Асіповіччына па вытворчасці малака і мяса ў І квартале. Ад каровы атрыманы 941 кілаграм малака — на 27 менш, чым у адпаведным леташнім перыядзе. Гэты паказчык перавышае сярэднеабласны (887), але ніжэйшы, чым у агульным па рэспубліцы (1202).

    96 фітасертыфікатаў на экспарт падкаранціннай прадукцыі выдадзена сёлета райдзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. У большых аб’ёмах сталі вывозіцца піламатэрыялы, пераважна дошкі і брус. Такога тавару экспартавана 700 кубаметраў, а накіроўваўся ён у асноўным у Румынію, Украіну, Кітай.

    140 тон рыбы рэалізавана ААТ “Рыбгас “Свіслач” з пачатку года, у тым ліку 85 т — сваёй, вырашчанай у сажалках прадпрыемства. Значная частка жывога тавару прададзена ў Магілёве і на тэрыторыі вобласці.

    Реклама

    Последнее