-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва з мэтай выяўлення патрэбнасці ў ажыццяўленні прыёму зацікаўленых асоб у непрацоўны час арганізаваны прыём грамадзян па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у каб. 101 и103 (2 корпус райвыканкама): 18 і 25 мая — з 9.00 да 12.00, 22 і 29 мая — з 17.00 да 20.00.

    24 новыя работы дакументальнага праекта “Проста людзі” кіраўніка нашага народнага фотаклуба «Ранiца» Алены Ерашэвіч прадстаўлены на выставе маладой беларускай фатаграфіі «2х2», якая адкрылася 3 мая ў Музеі гісторыі беларускага кіно і будзе працаваць па 2 чэрвеня.

    Як паведамляе афіцыйны партал аблвыканкама, асіповіцкімі райцэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва і спецшколай-інтэрнатам распрацаваны гуманітарныя праекты, прапанаваныя для сафінансавання. Праект РЦСАН «Заўсёды гатовыя, заўсёды побач» прадугледжвае закупку электравеласіпедаў і гаспадарчых сумак на колах для скарачэння часу перамяшчэння сацработніка і павышэння якасці абслугоўвання. «Гэтае жыццё для цябе» — задума спартыўна-гульнявой пляцоўкі для дзяцей-інвалідаў, на якой рабяты з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату змогуць не толькі сябраваць са спортам, але і ўзаемадзейнічаць і мець раўнапраўныя зносіны са здаровымі аднагодкамі, што паспрыяе ранняй сацыялізацыі.

    Базавыя станцыі velcom|A1 атрымалі дадатковую — чацвёртую — апорную радыёчастату ў дыяпазоне 2100 МГц. Гэта дазволіла правайдару тэлекам-, ИКТ- і кантэнт-паслуг значна палепшыць прапускную здольнасць 3G-сеткі ў Асіповічах і павялічыць яе ёмістасць больш чым на 30%.

    Реклама

    Последнее