21.7 C
Осиповичи
Пятница, 18 июня, 2021
Еще

    Беларусаў запрашаюць на «Агульную дыктоўку»

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая «Агульная дыктоўка» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага – кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта.

    Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Пры гэтым арганізатары свядома выбіраюць тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці беларускай мовы.

    Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце,  99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by.

    Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка.

    Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік.

    «Праект «Агульная дыктоўка» накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардынарны фармат дазваляе ўдзельнікам згуртавацца і знайсці аднадумцаў па агульных інтарэсах, – адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва». – Сёлета мы будзем пісаць «Агульную дыктоўку» ўжо ў трэці раз. Калі 2 гады таму да нас далучыліся каля 170 чалавек, то летась іх было ўжо больш за 300. У гэтым годзе разлічваем на яшчэ большую колькасць удзельнікаў».

    Папулярызацыя беларускай мовы – важны напрамак карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Лідскага піва». Кампанія рэгулярна праводзіць акцыі і фестывалі на беларускай мове і выкарыстоўвае яе ў сваёй камунікацыі.

    Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.

    Реклама

    Последнее

    Интервью с главврачом осиповичской ЦРБ

    — Пік захворвання адзначаўся ў кастрычніку-лістападзе мінулага года, потым сітуацыя стабілізавалася. Так што чарговая хваля нас сур’ёзна не закранула. Сёння для стацыянарнага лячэння дастаткова трыццаць пяць ложкаў у “чырвонай зоне” і шэсць месцаў у рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы.

    В ближайшие дни ожидается жаркая погода. РОЧС предупреждает

    Жара!!! В ближайшие дни ожидается жаркая погода. По прогнозам синоптиков воздух прогреется до +33°С, а на следующей неделе столбик термометра может достигнуть и 36° С! Жара...

    Сотрудники РОВД поздравили осиповичских медиков с праздником

    У рамках акцыі “Мы адзіныя” прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама наведалі Цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць яе работнікаў з прафесійным святам. Госці завіталі ў прыёмны пакой — месца, дзе, як і ў “дзяжурцы” міліцыі, работа даволі напружаная і непрадказальная — 24/7 і ў пастаянным тонусе.

    Обеспечение сохранности скота – одна из приоритетных задач аграрной отрасли

    На состоявшемся 29.04.2021 совещании Глава государства отметил неудовлетворительные результаты работы по предупреждению падежа скота в сельхозорганизациях республики и возможные в связи с этим потери производства продукции животноводства, потребовал не допустить роста падежа скота.

    Бойцы Витебской 103-й отдельной гвардейской воздушно-десантной бригады возложили цветы к месту захоронения Героя Советского Союза Сергея Каданчика

    Нямала слаўных людзей нарадзіла асіповіцкая зямля. Адзін з іх — Сяргей Каданчык. Ура-джэнец Маісеевіч з 1928 года знаходзіўся ў радах Чырвонай арміі. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусію ў 1939 годзе, у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гадоў. З першага дня Вялікай Айчыннай мужна змагаўся с фашыстамі. Удзельнічаў у Новарасійскай аперацыі.