-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Месячнік па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці ў вясновы пажаранебяспечны перыяд праходзіць на Асіповіччыне па 30 красавіка. Спецыяльныя рэйды па населеных пунктах раёна адбываюцца пастаянна.

    Сезон бярозавіку сёлета паспяховы для ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”: з канвеера сышло ўжо каля 10 тысяч трохлітровых слоікаў з гэтым карысным напіткам — на 10% больш леташняга. Спажыўцу будуць прадстаўлены бярозава-апельсінавы, -ананасавы, -трапічны, -яблычны сокі. Найбольш выпушчана апошняга. Асноўныя пастаўшчыкі сыравіны — асіповіцкі і старадарожскі лясгасы.

    Уцечка салянай кіслаты адбылася 2 красавіка на станцыі Асіповічы. Як паведамляе сайт Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, дзякуючы зладжанай рабоце розных службаў пашкоджанне транспартнай цыстэрны было хутка ліквідавана, і ўжо праз  2,5 гадзіны груз накіраваўся па месцы прызначэння на станцыю Магілёў-2. Рух паяздоў не парушаўся, пацярпелых няма, перавышэння гранічна дапусцімай канцэнтрацыі рэчыва ў паветры не зафіксавана. Па інфармацыі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, страты прыродзе не нанесены.

    Тэрміновая ветэрынарная дапамога хворым жывёлам аказваецца дзяжурным урачом гарадской ветэрынарнай станцыі зараз і па суботах з 9 да 14 гадзін. Тэлефон 71-6-29.

    300 маладых клёнаў і ліп “прапісаліся” нядаўна ўздоўж стальной магістралі па вуліцы Чыгуначнай на станцыі Ясень. Пасадзілі дрэўцы працаўнікі чыгункі.

    Реклама

    Последнее