29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Боевые пуски из РСЗО «Смерч», «Ураган» и «БелГрад» провели в ходе «сборов губернаторов» на полигоне «Осиповичский»

    Популярное

    20 лютага на базе 51 артылерыйскай брыгады прайшоў зборВаенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь”, у якім прынялі ўдзел старшыні абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарвыканкама, іх намеснікі, што курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны, ваенныя камісары абласцей.

    Узгаданая вучоба праводзілася ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2018/2019 навучальным годзе і стала працягам работы па ўдасканаленні сістэмы ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны.

    “Зборы губернатараў” праводзяцца штогод у розных рэгіёнах, і кожны мае сваю тэматыку. Пачынаючы з 2016 года кіраўнікі абласцей атрымалі неабходную інфармацыю па фарміраванні тэрытарыяльных войск, арганізацыі тэрабароны, аховы абаронных аб’ектаў, увядзення ваеннага палажэння, узаемадзеянні часцей Узброеных Сіл і падраздзяленняў тэрабароны пры выкананні канкрэтных задач.

    Галоўнай мэтай пазаўчарашняга мерапрыемства стала вывучэнне асаблівасцей прымянення войск у сучасных узброеных канфліктах і дэманстрацыя магчымасцей відаў узбраення, якія прымяняюцца для “падтрымкі агнём”.

     

    Як сведчаць ваенныя канфлікты апошніх гадоў, гэта з’яўляецца важным фактарам у дасягненні мэт любога супрацьстаяння”, — менавіта такімі словамі падкрэсліў ролю ракетных войск і артылерыі на сучасным полі бою міністр абароны краіны Андрэй Раўкоў.

    Красамоўным пацвярджэннем сказанага сталі баявыя пускі з рэактыўных сістэм залпавага агню “Смерч”, “Ураган”, “БелГрад” і ўмоўныя — з ракетных комплексаў “Точка”.

    Прымяненне супрацьтанкавых гармат, пераносных ракетных комплексаў і аўтаматычных мінамётаў прадэманстравалі менавіта часці тэрытарыяльнай абароны, якія завяршаюць чарговы цыкл баявой вучобы на палігоне “Асіповіцкі”.

    Ваеннаслужачыя запасу сваёй зброяй валодаюць граматна: усе цэлі знішчаны за прадугледжаны нарматывамі час і з мінімальным расходам боепрыпасаў.

    * * *

    Падчас кароткай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў перапынку паміж заняткамі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў важнасць развіцця тэрытарыяльнай абароны і адзначыў, што ўдзел у арганізаваным на Асіповіччыне зборы даў практычны вопыт, які будзе карысны для далейшай дзейнасці па павышэнні абароназдольнасці нашай краіны.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    Реклама

    Последнее