0.2 C
Осиповичи
Четверг, 21 января, 2021
Еще

    Как деревня Большая Грава в Осиповичском районе возвращается к жизни

    Популярное

    Местный подросток получил серьезную травму при катании на тюбе, сообщили в ЦРБ

    Зимой частота обращений за помощью в медицинские учреждения по поводу травм неизбежно возрастает. За истекшие дни января в райбольнице гололедные травмы зафиксированы у трех взрослых земляков, также пострадали двое детей: 10-летний подросток — при катании на санках, 13-летний — во время тюбинга (тюбинг — катание на надувных санках — тюбах; тюб (в разговорной речи также "ватрушка", "бублик", "пончик", "тобогган") — надувная круглая камера в чехле с усиленным дном и ручками).

    Станислава? Ядвига?

    Хотел бы продолжить тему, впервые поднятую в заметке “Гэлі, Рэні і Аўдоцці” (см. “АК” № 53 от 10.07.2020 г.), где говорилось о сестрах Ядвиге и Станиславе Кашлач из деревни Яновка Осиповичского района и приводилась фотография девушек в праздничных народных костюмах.

    О решении проблем в отрасли коммунального хозяйства

    Падчас прамой тэлефоннай лініі і сустрэчы з педкалектывамі СШ № 1 і гімназіі, якія праводзіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Святлана Шутава, асіпаўчане зноў вярнуліся да традыцыйных тэм: праблем  у галіне камунальнай гаспадаркі і перспектыў іх вырашэння.

    Пад абаронай “Неўвядальнага цвету”

    Жыла-была ў Лапіцкім сельсавеце вёска Вялікая Грава. Звычайная такая: нешматлікая купка хат, дзе яшчэ гарэла святло, і яшчэ большая — развалюх з пагаслымі вокнамі. Паабапал дарогі разросся бур’ян і кустоўе, у якім хаваліся “прыкметы цывілізацыі” — кучы смецця, да якіх нікому не было справы. Аднак у адзін час усё перамянілася…

    Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лілія Лабус з мужам Пятром Мікалаевічам даўно хацелі змяніць гарадскую прапіску на граўскі дыхтоўны бацькоўскі дом, дзе заўжды праводзілі вольны час. З гадамі вёска яшчэ больш прывязала: бацькам Ліліі Сцяпанаўны сталі патрэбны пастаянныя догляд і дапамога. Калі не стала старых, тады вырашылі перабрацца сюды са сталіцы. І вось тады сямейная пара востра адчула, што неабходна вярнуць да жыцця і саму вёску.

    Сюды двума гадамі раней таксама з Мінска пераехала з мужам сяброўка дзяцінства Галіна Ясючэня, якая выконвала абавязкі старасты, а пазней была абрана дэпутатам мясцовага Савета. Менавіта гэтыя сем’і і сталі ініцыятарамі адраджэння населенага пункту.

    Уласныя дамы яны імкнуліся трымаць у чысціні і прыгажосці, і яркі кантраст з брудам і разрухай кідаўся ў вочы. Чаму іншыя не могуць даглядаць свае сядзібы? Разам сталі шукаць уладальнікаў закінутых дамоў. Праз суседзяў знаходзілі іх тэлефоны, сустракалі на могілках на Радаўніцу, імкнуліся перагаварыць асабіста. Пасля зрабілі план, адзначылі ўчасткі з невядомым лёсам, і сельсавет пачаў афармляць прадпісанні нядбайным гаспадарам. І адбыўся цуд: людзі пачалі вяртацца ў Вялікую Граву! Многія яшчэ і здзіўляліся: і чаму раней не задумваліся пра пераезд у вёску?

    З паступовым ростам колькасці насельніцтва павялічылася і кола памагатых.

    — Калі спачатку да нашых пачынанняў і ідэй аднавяскоўцы ставіліся з насцярогай, то цяпер упэўнена магу сказаць: усё, што зроблена, каб вярнуць нашу Граву да жыцця, — гэта намаганні жыхароў, што аб’ядналіся ў ініцыятыўную групу “Граўскі гурт”, — тлумачыць Лілія Сцяпанаўна. — Кожны зрабіў пасільны ўнёсак у агульную справу, але асабліва хочацца адзначыць сем’і Юркаўцоў, Кубараў, Войтавых, Сабалеўскіх, Іўлевых, Шкутка, Клімка, Пануроўскіх, тры сям’і Толкачаў, Самсонавых, Брагіных, Палешчукоў, нашчадкаў Рыгоравых і Ахрэмавых.

    Так пачынаўся доўгі шлях адраджэння Вялікай Гравы. Што зараз?

    Людзі

    Сёння ў 41 домаўладанні пастаянна жыве 77 чалавек, з якіх 8 дзяцей, 45 грамадзян працаздольнага ўзросту і 24 пенсіянеры. Яшчэ ў 50 дамах — дачнікі, большасць з якіх перастала з’язджаць на зіму ў горад і актыўна ўключылася ў справы вёскі. Сем’і Берагейка, Мухіных, Будзевічаў, Вецяора — таму прыклад. Менавіта яны дапамаглі даць вёсцы другі шанц: ажылі закінутыя ўчасткі, бацькоўскія хаты. Некалькі надзелаў набылі маладыя сем’і і ўжо распачалі будаваць дамы. Кажуць, што даведаліся пра Граву з інтэрнэту.

    Зараз, у ветранае халоднае надвор’е, на вуліцы — толькі былая мінчанка, якая ўжо 3 гады запар зімуе ў вёсцы, гуляе са сваім сабакам. Жывёла, пабачыўшы карэспандэнта “раёнкі”, кідаецца насустрач, усім абліччам выказваючы жаданне падарыць чужынцу ўсю сабачую любоў. Адварочвацца ад “абдымкаў” не ўдаецца, але пасля каманды гаспадыні звер вельмі неахвотна бяжыць далей.

    Святкаванне Новага года

    — Ідэя добраўпарадкаваць вуліцы захапіла мяне адразу пасля пераезду, — успамінае жанчына. — Спачатку прыбраліся на сваім падворку, пасля пачалі ўдзельнічаць у суботніках. Зараз ужо не выходжу з дому без пакетаў для смецця, унукаў сваіх прывучаю да парадку. Тут жа не горад, дворнікаў няма, прыбіраць няма каму.

    Стараста паказвае надзелы, для якіх яшчэ не знайшліся гаспадары.

    — Бачыце, ізноў кустоўе тут парасло, — заклапочана дадае яна. — Трэба будзе па вясне сказаць мужыкам, каб высеклі. Што з таго, што ўчастак нічый? Парадак усюды патрэбны.

    Справы

    Толькі за апошні год стараннямі сяльчан Вялікая Грава ўзбагацілася дзіцячай пляцоўкай, сцэнай для правядзення мерапрыемстваў і сямейнай лаўкай,  упрыгожанай этнічнымі сімваламі мясцовай мастачкай-дачніцай Таццянай Стасько.

    Царква: БЫЛО

    Царква: СТАЛА

    — Галоўнае, што зрабілі талакой — гэта сваю невялікую царкву, — гаворыць стараста. — Бо аднаўленне праваслаўнай абшчыны і ўвогуле духоўнага жыцця — сімвал адраджэння самой Гравы і нашай гістарычнай памяці. Сродкі на будоўлю збіралі ўсе, хто колькі мог. Відаць, некаму там, наверсе, неабыякавы лёс нашай вёскі, бо знайшоўся прадпрымальнік – чалавек веруючы, які зрабіў і паставіў зруб капліцы, узяўшы грошы толькі за матэрыял. Сям’я Хадыкаў бяс-платна забяспечыла будынак вокнамі, а Нагаевых — амаль цалкам аплаціла дзверы. Спадзяемся, што наступным летам завершым будаўніцтва, аздабленне, і адбудзецца асвячэнне каплічкі, храмавым абразам якой стала Маці Божая “Неўвядальны цвет” — сімвал сямейнага дабрабыту, чысціні думак і праведнага жыцця.

    Працягнецца ўдасканаленне і другіх аб’ектаў. Дзіцячую пляцоўку трэба падсыпаць пяском: заснавана на месцы двух захароненых дамоў, таму паступова асядае. Дададуць туды і новыя элементы. Наступнае свята вёскі ў новым абліччы сустрэне і сцэна.

    Дзіцячая пляцоўка: БЫЛО

    Дзіцячая пляцоўка: СТАЛА

    — Мы крыху яе дапрацуем і будзем праводзіць не толькі канцэрты і святы, але і традыцыйныя вясковыя вечарынкі, — тлумачыць Лабус.

    Для моладзі тут таксама знойдзецца месца для адпачынку: у планах пабудова спартыўнай пляцоўкі, пераўтварэнне аўтобуснага прыпынку ў чарговую сэлфі-зону з афармленнем у нацыянальным стылі. Зараз Лілія Сцяпанаўна ўжо рыхтуе эскізы.

    Вялікая Грава і яе ініцыятыўная група знаходзяць падтрымку ў дырэктара ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Віктара Стурліса — дапамога і тэхнікай, і матэрыяламі, і парадай. Для павелічэння тут узроўню камфорту патрэбны прыродны газ альбо пераход на электрычнае ацяпленне жылых дамоў. Мясцовыя актывісты зараз працуюць над гэтым.

    Звычаі

    Бадай, галоўнай традыцыяй гэтай вёскі стала адраджэнне талакі. Тут не толькі разам працуюць, дапамагаюць адзін аднаму, але і праводзяць вольны час. Два гады таму адрадзілі традыцыйны “Граўскі кірмаш”, які праводзіцца 28 жніўня ў гонар Успення Прысвятой Багародзіцы. Прыўрочваецца да гэтага дня і свята паселішча.

    Сустракаюць вяскоўцы разам Новы год і Каляды. Каля сцэны ўпрыгожваюць ёлку, лепяць снегавікоў,   усталёўваюць апаратуру і ствараюць сапраўдны фэст.

    — Сустракаюцца тады не толькі граўскія, але і жыхары Лапічаў, Жорнаўкі, Азярышча, — усміхаецца жанчына. — Тут табе і конкурсная праграма, і вясёлыя скокі, і смачныя гасцінцы. Уражанняў на год хопіць!

    Складанасці

    — А ў якой справе іх не бывае? — уздыхае актывістка. — Нашы задумкі і справы ніяк не фінансуюцца з бюджэта сельсавета — няма такога расходнага артыкула. Знайшлі выйсце: усе работы па добраўпарадкаванні выконваем самі, заключыўшы дамовы з сельсаветам, а заробленыя грошы пускаем на патрэбы вёскі. На гэ-   тыя ж мэты ідуць сродкі за прызавыя месцы ў раённых і абласных конкурсах. Дасюль цяжка даецца навядзенне парадку вакол некаторых дамоў. Тыя, хто там жыве, лічаць, што калі будынак “калгасны”, то можна не даглядаць за станам дома і падворка. Пакуль дамовіцца не заўсёды атрымліваецца, але спадзяемся, што наладзілі кантакты. Гэта ж наш дом, агульны!

    Ганна САБЕЛА.

    Реклама

    Последнее

    Навстречу Всебелорусскому народному собранию

    Директор учреждения по хранению материальных ценностей "Маяк" МЧС, депутат районного Совета депутатов — человек неравнодушный, с четкой гражданской позицией, которая основывается на богатом жизненном и профессиональном опыте.

    Навстречу VI Всебелорусскому народному собранию. Осиповчанка Иллона Шпак об участии в предстоящем форуме

    Иллона Шпак, учитель истории школы № 3, член Молодежного парламента при Национальном собрании: — Участие во Всебелорусском народном собрании — большая ответственность и честь для меня....

    Осиповичский РОЧС объявляет конкурс

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям приглашает принять участие в конкурсе в рамках республиканской акции «Безопасность – в каждый дом!» на лучший проект «Наш безопасный дом (квартира)».

    Сегодня единый день здоровья «Профилактика ОРИ и гриппа»

    Грипп – острая высококонтагиозная (заразная) респираторная вирусная инфекция с воздушно-капельным механизмом передачи, вызываемая вирусами гриппа типа А, В и С. Инфекция имеет склонность к...

    Прием граждан

    22 января 2021 года с 11.00 до 13.00 прием граждан проведет член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Сергей Анатольевич Анюховский. С целью профилактики распространения острых респираторных инфекций прием граждан будет проводится посредством телефонной связи по номеру 8 (0225) 436677.