9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    452 фітасанітарныя сертыфікаты выдадзены летась райдзяржінспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін на вываз прадукцыі. З Асіповіччыны за мяжу дастаўлялася бульба — 1030 тон, сталовыя буракі — 143, крупы — 7635, мука — 8246, 1318 кубаметраў піламатэрыялаў ды іншае. Увезена ж 828 тон падкаранціннай прадукцыі, значны аб’ём сярод якой займаюць ачышчаныя семачкі сланечніка (200 тон) і сухафрукты (амаль 70 тон).

    Эпідсітуацыя па ВIЧ/СНIД: у раёне зарэгістравана 338 выпадкаў ВIЧ-інфекцыі, у тым ліку летась — 32. 83,7% інфіцыраваных — гарадскія жыхары, узрост хворых на ВIЧ-інфекцыю — ад 21 да 40 гадоў, сярод хворых большасць мужчын — 60,1% (203 чалавекі).

    Новая кропка хуткага харчавання “БИГ Фуд”, якая нядаўна пачала работу на «баме», набірае папулярнасць у землякоў: за змену тут абслугоўваецца каля чатырох дзясяткаў чалавек, а аддаюць перавагу асіпаўчане бургерам.

    Радуцічы стануць сёлета цэнтрам павышанай увагі на тэрыторыі Дараганаўскага сельсавета. Тут плануецца маштабнае добраўпарадкаванне, у тым ліку абустройства месца адпачынку на беразе ракі Пціч, усталяванне кантэйнернай пляцоўкі на грамадскіх могілках. У агульных жа планах сельвыканкама па навядзенні парадку — падтрыманне належнага стану помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў, знос безгаспадарных дамоў ды іншыя меры, якія дапамогуць зрабіць населеныя пункты больш прыгожымі і ўтульнымі.

    370 тон рыбы рэалізавана летась працаўнікамі ААТ “Рыбгас “Свіслач”, у ліку якой па 23 тоны таўсталобіка і амура, 8 — карася, 7,5 — азёрна-рачной, 2 — сама, 3,7 — шчупака. Пераважная ж колькасць — карп. Асіпаўчанам была прададзена прыкладна дзясятая частка ўлову, а астатняе — у Мінску (52 тоны), Гомелі (46), Магілёве (31), Віцебску і больш дробных гарадах.

    Пераможцы і прызёры абласнога этапу конкурсу юных экскурсаводаў Аляксей Дрозд і Кірыл Кузьмінчук з АРЦТДіМ, Дзяніс Ерашэвіч і Яніна Маслоўская з СШ № 4 і Ганна Лукіна з Лапіч (педагогі В.I.Аўдзейчык, А.Г.Анціховіч і А.В.Молчан) прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім форуме  і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

    Реклама

    Последнее