10.4 C
Осиповичи
Воскресенье, 19 сентября, 2021
Еще

    З кола адзіноты — у кола сяброў

    Популярное

    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Правядзенне міжрэгіянальнага інклюзіўнага фестывалю “В кругу друзей” у Асіповічах ужо становіцца традыцыяй. Летась быў дадзены старт імпрэзе, і сёлета ўдзельнікі ехалі не ў новы горад, а ў той, з якім ужо паспелі пасябраваць.

    У фае РЦК яшчэ задоўга да пачатку мерапрыемства было шматлюдна. Дэлегацыі з Бабруйска, Кіраўска, Клічава і нашага раёна фатаграфаваліся з раставымі фігурамі на спецыяльна створанай пляцоўцы, знаёміліся з выставай вырабаў наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў, у афармленні якой усе яны прынялі ўдзел. Прадстаўлены былі работы, выкананыя ў розных тэхніках — нездарма экспазіцыя называлася “Незвычайнае ў звычайным”.

    Выстава, візітоўка і сацыяльны ролік “Мой мілы край, хачу ў любові я табе прызнацца”, а таксама інклюзіўны канцэрт і складалі праграму свята.

    Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, адкрываючы   фестываль, адзначыў, што ўсе яго ўдзельнікі — моцныя духам людзі, якія штодзённа выходзяць пераможцамі ў выпрабаваннях. I каманды пацвердзілі гэта сваімі выступленнямі. Яны прадэманстравалі здольнасці ў розных відах дзейнасці: спявалі і дэкламавалі вершы, паказвалі тэатралізаваныя прадстаўленні і відэаролікі. А яшчэ радаваліся за другіх.

    Гэтыя рабяты, як і іншыя, умеюць ставіць мэты. Але шлях да іх дасягнення вельмі няпросты. Кранальную гісторыю паведаміла дзяўчына з Клічаўскага раёна, мара якой пабываць на канцэрце Дзмітрыя Калдуна нядаўна збылася. А разам з тым і пандус у яе доме неўзабаве з’явіўся.

    Вакальныя і харэаграфічныя нумары падрыхтавалі як наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання, так і мастацкія калектывы Асіповіччыны. Гледачы цёпла сустракалі кожнага. I ўсе атрымалі дыпломы ўдзельнікаў фестывалю, якія ўручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук.

    Усіх павіншаваў і старшыня журы настаяцель храма ў гонар іконы Божай маці “Жываносная крыніца” іераманах Максім (Юндзіл). Самай творчай назвалі каманду Бабруйскага РЦСАН, самай згуртаванай — тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Бабруйска, самай крэатыўнай — дружыну з Ленінскага раёна таго ж райцэнтра. Самай захапляльнай стала каманда з Кіраўска, самай актыўнай — з суседняй Клічаўшчыны. Гаспадароў-асіпаўчан (на здымку) журы палічыла самай прэзентабельнай. Прызы ўдзельнікам уручылі спонсары свята.

    Гледачы пераканаліся, што высакародных людзей у нас нямала. Як і арганізацый, якія займаюцца дабрачыннасцю. Гэта раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, “пярвічка” Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, РА ГА “БРСМ”, філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, хлебазавод, УГВП “Хуторокторг”, раённы цэнтр народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчая майстэрня “Каласок”, раённая ГА Беларускага таварыства інвалідаў, прыватны прадпрымальнік Дар’я Хмялёва, валанцёр Сняжана Янкоўская.

     Ад райарганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Асіповіцкі раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва атрымаў сертыфікат на абсталяванне камп’ютарнага класа, а ад райсавета дэпутатаў — сродкі на спартыўны інвентар.

    Мерапрыемства атрымалася ўражваючым. Дырэктар РЦСАН Iрына Вірмаўскене выказала цёплыя словы тым, хто прымаў удзел у яго падрыхтоўцы, уручыла падзячныя пісьмы.

    Закрываючы фестываль, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў пажадаў усім удачы і запрасіў прыязджаць яшчэ. Сяброўства працягваецца!

    * * *

    У суботу на базе гімназіі прайшла канцэртна-гульнявая праграма “Мы разам”, якую арганізавалі і правялі раённыя цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і творчасці дзяцей і моладзі. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці да   18 гадоў, якія маюць групу інваліднасці.

    Кожны юны глядач змог атрымаць станоўчыя эмоцыі ад выступлення аднагодкаў, паўдзельнічаць у гульнях і забавах. Дзякуючы нераўнадушным людзям рабяты атрымалі і яшчэ падарункі. Iх прадаставілі СТАА “Сіці голд груп”, ЗАТ “ТОСА-АГРА”, ТДА “НТМ-2000”, ПВУП “Федзічкін”, ПГУП “Альянс-2005”, “ПлютАўтаДом”, ТАА «ОкнаПласт», ПУП “Прусакоў” і “Аўтадзіў”, а хлебазавод правёў дэгустацыю пірагоў ды кексаў.

    Iна Заскевіч. Фота Ніны Царык.

    Больш фотаздымкаў глядзіце тут.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Что произошло в Осиповичах за неделю

    Поўны курс вакцынацыі супраць каранавіруса COVID-19 прайшлі ўжо 6 720 землякоў — 18,2% дарослага насельніцтва раёна, першую дозу вакцыны атрымалі 7 663 (20,7%).

    МЫ-едины

    Торжественное мероприятие прошло в МПЦ "Ровесник"

    Пусть народное единство станет источником величайшей духовной силы для будущих поколений

    Президент Александр Лукашенко поздравил белорусов с Днем народного единства.

    Владимир Ровбель: У нас адна нацыянальнасць,адна гісторыя

    Лічу, што ў любой арганізацыі, кожным раёне, краіне павінен быць надзейны лідар, які зможа не толькі заваяваць павагу народа, але і ўмела кіраваць

    Анна Тур о праздновании Дня народного единства

    17 верасня краіна адзначае новае, але са старымі каранямі свята. Што яно азначае для насельнікаў Асіповіччыны?