21.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    На праездзе паміж вуліцамі Чарняхоўскага і Крыловіча ў Асіповічах з’явіўся асфальт

    Популярное

    22-23 снежня работнікі ДРБУ № 199 напружана працавалі на адным з рэзанансных аб’ектаў горада: укладвалі асфальта-бетоннае пакрыццё на праездзе паміж вуліцамі Чарняхоўскага і Крыловіча. Правядзенне ўзгаданых работ у не самы падыходзячы перыяд выклікала ў жыхароў мікрараёна неадназначную рэакцыю, і “раёнка” звярнулася за тлумачэннямі да начальніка ўпраўлення Алега Лук’яненкі.

    Па яго словах, затрымка з асфальтаваннем праезду ўзнікла з-за праблем са зносам былой крамы “Дабраном”, якая замінала ў правядзенні планіроўкі аб’екта транспартнай інфраструктуры. Невялікі аднапавярховы будынак колішняга КПП меў настолькі трывалы падмурак, што дарожнікі ўласнымі сіламі не здолелі з ім справіцца, таму давялося звяртацца да вайскоўцаў, якія маюць звышмагутную тэхніку для дэмантажу асабліва трывалых падземных аб’ектаў.

    Калі стала зразумелым, што завяршаць работы давядзецца напрыканцы снежня, былі набыты сучасныя кампаненты, якія дазваляюць працаваць з бетонам і асфальтам пры адмоўных тэмпературах. Дабаўка для бетона “Стахамент НК-Ж40” і прысадка тэмпературапаніжаючая для дарожных бітумаў “КХД” шырока ўжываюцца айчыннымі дарожні-камі і дазваляюць атрымліваць узровень якасці, адпавядаючы патрабаванням дзеючых нарматыўных дакументаў (ТКП 059-2012 (02191) “Аўтамабільныя дарогі. Правілы ўладкоўвання”).

    Для асіповіцкага ДРБУ гэта быў першы вопыт, таму прымянялася своеасаблівая страхоўка, асабліва ў рабоце з асфальтам. У прыватнасці, друзавая “падушка” рупліва ачышчалася ад снегу, для яе апрацоўкі прымянялася спецыяльная гідрафільная грунтоўка, а асфальт максімальна хутка перавозіўся з асфальтавага завода, каб захаваць тэмпературу бітуму на аптымальным узроўні — 140-150°С.

    Дарожнікі вынікам “зімовай укладкі” задаволены, аднак прымяняць узгаданыя вышэй паніжальнікі рабочай тэмпературы з-за іх высокага кошту плануюць толькі ў неадкладных сітуацыях.

     

    Реклама

    Последнее