-4.6 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    Карцінкі з асіповіцкай глыбінкі. Камарын: трое ў вёсцы, калі не лічыць сабаку

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Камарын не назавеш шматлюдным ці густанаселеным, тут не сустрэнеш дзяцей ці маладую пару. Можна наогул аб’ехаць усю вёску і не ўбачыць нікога: зімой жывуць толькі 3 чалавекі. Маці з сынам Налівайкі і Аляксандр Санковіч — старажылы вёскі і яе апошнія жыхары, якія нарадзіліся тут і з’язджаць не збіраюцца.

    Ганна Яраславаўна расказвае, што надта вялікім на яе памяці паселішча і не было, ды і ў даведніках знаходзім, што найбольшая колькасць жыхароў — 76 чалавек, 19 двароў — тут налічвалася перад вайной. У 60-70-я гады насельніцтва і наогул стала хутка памяншацца. Суразмоўца ўспамінае, што па камсамольскіх пуцёўках многія падаліся тады на цаліну, ехалі працаваць у бліжэйшыя гарады. Так паступова і апусцелі вуліцы.

    Мясцовы старажыл Ганна Налівайка

    Налівайка памятае часы ліхалецця, што разам з роднай вёскай давялося перажыць, узгадвае, як людзі з жахам чакалі візітаў чужаземцаў, якія адшуквалі ямы, дзе сяляне закопвалі свой няхітры скарб, і падчыстую забіралі ячмень, адзенне і іншы пажытак, як фашысты расстралялі брыгадзіра Бельскага.

    Пасля вайны народ узнаўляў гаспадарку. Дзяўчынка пасля 4 класаў Цяплуш-скай школы таксама пайшла працаваць у калгас. Без адпачынку шчыравалі на палетках, але самі наесціся ўволю не маглі, галадалі. Асабліва цяжка было ў пачатку вясны — першага шчаўя чакалі, як паратунку.

    Клуба ў вёсцы не было, але жыў гарманіст Валодзя Жораў, які весяліў народ. Бегалі танцаваць на ГЭС, як маглі, арганізоўвалі культурнае жыццё.

    «У хаце будзе цёпла,»- упэўнены Аляксандр Налівайка

    Шмат чаго могуць расказаць аб жыцці Камарына маці і сын, якія ўвесь час жывуць разам. Дачка перабралася ў Ламаносаў Ленінградскай вобласці, бацька памёр, і яны засталіся ўдваіх. Ганна Яраславаўна працавала ў камбінаце грамадскага харчавання, сын рабіў на КРЗ. Даўно ўжо завяршылася іх працоўная дзейнасць, і цяпер, здавалася б, толькі хатнія клопаты павінны займаць сям’ю. Насамрэч, Аляксандр Налівайка ў курсе ўсяго, што адбываецца ў раёне. Адкуль чэрпае інфармацыю, калі жыве ўдалечыні ад іншых? Гаспадар толькі хітра пасміхаецца: ён — наш даўні чытач, з матэрыяламі газеты знаёміцца няспешна, чытае ўсё па парадку.

    Побач жыве Аляксандр Санковіч, які працуе на заводзе аўтаагрэгатаў і таксама прыносіць навіны з работы. Яшчэ адна крыніца інфармацыі — аўтазаправачная станцыя   № 18: там заўсёды ёсць людзі, з якімі можна і аб жыцці пагутарыць. На ўскрайку вёскі знаходзіцца гараж аднаго з асіпаўчан, якога таксама калі-нікалі сустракае Аляксандр. Нібы той трансфарматар, што стаіць побач на перасячэнні ліній электраперадач, ён прапускае праз сябе ўсю атрыманую інфармацыю і робіць высновы, якімі ў далейшым і кіруецца. Нямала даюць для ўнутранай гармоніі і эмацыянальныя стасункі з прыродай.

    Апусцелая вуліца

    Апусцелыя вуліцы Палявая, Зялёная, Кветкавая зараз зусім не адпавядаюць сваім прыгожым назвам, пераважным колерам на нейкі час стаў зусім не зялёны, ды і стракатай палітру не назавеш — яна хутчэй манахромная. Назву бадай толькі першай з пералічаных і цяпер можна лічыць матываванай: працягвае з сумам паглядаць на апусцелае поле, успамінае тыя часы, калі на ім бялелі хусцінкі жней ды мокрыя ад поту кашулі касцоў…

    Снежнае покрыва наваколля парушана толькі там, дзе гаспадары зранку расчысцілі сцяжынкі, ды аўталаўка пакінула сляды пратэктараў шын. А яшчэ вялізная аўчарка вытоптвае пляцоўку, гарцуючы па двары Налівайкаў. Далей жа не адчуваецца прысутнасці жывых істот, дамы да вясны застылі ў    адзіноце.

    Аглядаючы населены пункт, звяртаем увагу на дачныя пабудовы, да якіх прыклалі руку новыя гаспадары — кожны па-свойму. Дзесьці з’явіліся сучасная абліцоўка ці новы дах, там-сям — альтанка або вясёлы роспіс існуючых канструкцый.

    Дзясяткі з два хат, раскіданых у полі, па баках — рака Сіняя і аўтадарога — вось яна, вёска Камарын. Ні-чым не знакамітая, без славутых мясцін і помнікаў архітэктуры. Толькі і яна для кагосьці стала малой радзімай, месцам старту ў жыццё. А таму, як і кожны населены пункт, дастойная павагі і памяці.

    Іна Заскевіч.

    Фота Ніны Царык.

    Реклама

    Последнее

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Осиповичский РОЧС предупреждает

    Чрезвычайная ситуация – это всегда реальная угроза жизни и здоровью людей. Отсутствие оповещения в таком случае становится причиной не только паники, но и роста материального ущерба и человеческих жертв. Таким образом, возникает вопрос: что собой представляет и как работает данная система в Республике Беларусь.

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыжанков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыжанкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.