27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Хроніка здарэнняў

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    РАУС

    17 снежня з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізавана жыхарка аг. Вялікі Бор, якая 24 чысла памерла ў бальніцы. На аўтадарозе каля в. Дварок затрыманы аўтамабіль: асіпаўчанін без адпаведных дакументаў перавозіў 1400 кг лому чорнага металу. У 3 гандлёвых кропках выяўлена 537 адзінак піратэхнікі агульным коштам каля 250 руб., якая захоўвалася і рэалізоўвалася з парушэннем устаноўленых правіл. З пачатку года на тэрыторыі раёна канфіскавана з нелегальнага абароту 1846,5 л алкагольнай прадукцыі; да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.27 КаАП прыцягнута 5 грамадзян.

    РАСК

    17 снежня каля 10 гадзін у двары дома ў в. Вяззе 52-гадовы жыхар ударыў нажом пенсіянера, ад чаго апошні памёр.

    Узбуджана 2 крымінальныя справы па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: праз несанкцыянаваны доступ да старонак у сацсетцы з карт-рахункаў 2 ялізаўчанак выкрадзена 64 і 49 руб.; у гараджаніна з выкарыстаннем інтэрнэту скрадзена звыш 153 руб.

    ДАI

    Папярэджана 144 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 44 пешаходы і веласіпедысты, 4 “бяспраўнікі” і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 14 ДТЗ.

    22 чысла на 93 км аўтадарогі Мінск-Гомель бабруйчанін на “ГАЗе” пры тармажэнні сутыкнуўся з наперадзе ідучым аўто, у выніку чаго пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні.

    Увага! 28 снежня праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Спыні п’янага вадзіцеля!». Заўважылі падобнае? Тэлефануйце па нумары 102!

    IАЖіРС

    16 чысла каля в. Дварышча ў палявых угоддзях Дрычынскага лясніцтва неўстаноўленая асоба незаконна здабыла дзікую казулю, нанёсшы шкоду навакольнаму асяроддзю на 2940 руб.

    Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання; выяўлена 2 факты парушэння правілаў палявання з прыкметамі крымінальнай дзеі.

    Реклама

    Последнее