-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Асіповічы: коратка аб розным

    Популярное

    У Татаркаўскім сельсавеце абследаваны ўсе 364 домаўладанні. На пачатку тыдня пры праведзеным сумесна з РАНС паўторным абследаванні жылля грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, састаўлены адміністрацыйны пратакол. У мэтах бяспекі праведзена работа па абмежаванні доступу да 7 безгаспадарных дамоў, размешчаных у населеных пунктах сельсавета.

    Гран-пры III Міжнароднага фестывалю мастацтваў “#BYFEST” заваявала вучаніца дзіцячай школы мастацтваў № 2 8-гадовая Яніта Башко (кіраўнік Людміла Доўнар).

    Iнспекцыя па справах непаўналетніх РАУС праводзіць індывідуальную прафілактычную работу з 55 падлеткамі-правапарушальнікамі, сярод якіх 18 дзяўчын, 23 — навучэнцы ПТВ і каледжаў, 3 раней судзімыя. Самыя малодшыя падапечныя, з якімі інспектары гутараць аб небяспецы супрацьпраўных паводзін, — два 11-гадовыя хлопчыкі, якія ў мінулым годзе ўчынілі падпал нежылога дома.

    АЗВЭС працягвае рэканструкцыю тэлефоннай сеткі: у бягучым годзе на GPON пераключана больш за 1500 абанентаў. Iнтэнсіўна праводзіцца перавод на сеткі “Белтэлекам” абанентаў, якія раней карысталіся чыгуначнай тэлефоннай сувяззю: новыя нумары атрымалі ўжо 320.

    На традыцыйную сустрэчу кіраўніцтва РУП “Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі” з маладымі спецыялістамі, якая нядаўна прайшла ў абласным культурна-спартыўным цэнтры, прадпрыемствы Асіповіцкага чыгуначнага вузла дэлегавалі 15 сваіх “навабранцаў”. Рабяты не толькі многае даведаліся аб арганізацыі працы аддзялення, але і наведалі з экскурсіяй санаторый “Дубравенка” і сталі гледачамі фіналу конкурсу “Клуба вясёлых чыгуначнікаў”.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее