11.8 C
Осиповичи
Среда, 30 сентября, 2020
Еще

    Проводы на «дембель», профессиональный праздник, день открытых дверей… Чем ещё живут осиповичские ракетчики и артиллеристы?

    Популярное

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...
    Мария ТАЛЕЙКО
    Мария ТАЛЕЙКОhttp://gzt-akray.by
    С 2009 по 2014 гг. училась на отделении журналистики МГУ им. Кулешова. В 2014 г. получила диплом о высшем образовании по специальности "Печатные СМИ". С 1 октября 2013 года - журналист районной газеты "Асіповіцкі край".

    Будні і святы ракетчыкаў і артылерыстаў

    Учора большасць ваеннаслужачых асіповіцкага гарнізона адзначыла прафесійнае свята — Дзень ракетных войск і артылерыі. А напярэдадні гэтай значнай для многіх жыхароў горада і раёна падзеі правялі шэраг рознабаковых мерапрыемстваў.

    У гонар свята

    Пятніца. Урачыстае мерапрыемства адбылося ў МПЦ “Равеснік”. Глядацкі зал быў поўны, сабраліся 3 брыгады, што дыслацыруюцца ў паўднёвым ваенным гарадку: 51 гвардзейская артылерыйская, 336 рэактыўная артылерыйская і 465 ракетная.

    Спачатку да ваеннаслужачых звярнуўся начальнік гарнізона, камандзір 51 абр палкоўнік Аляксей Ратушны. Афіцэр адзначыў, што ў армейскім вучэбным годзе, які завяршыўся, было праведзена шмат мерапрыемстваў аператыўнай, баявой падрыхтоўкі рознага маштабу, дзе ўдзельнічалі падраздзяленні брыгад. Увесь асабовы склад часцей праявіў сябе годна, прадэманстраваў высокі ўзровень падрыхтоўкі. Як вынік — шэраг імён тых, хто найбольш праявіў сябе за адзначаны перыяд.

    Свае віншаванні ракетчыкам і артылерыстам адрасаваў і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, які ўручыў Ганаровую грамату і Падзячны ліст старшыні райвыканкама намесніку камандзіра 336 рэабр падпалкоўніку Дзмітрыю Задзясенцу і начальніку аддзялення арганізацыйнага і камплектавання штаба 336 рэабр капітану Алене Кноблах (на здымку). Зачыталі і святочныя загады міністра абароны краіны генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова, начальніка Генштаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Белаконева, начальніка РВіА генерал-маёра Генадзя Казлоўскага з пералічэннем асоб і ўзнагарод. Падняўся на сцэну і старшыня райсавета ветэранаў палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Слесарэнка, які адзначыў падпалкоўнікаў у адстаўцы Андрэя Торбіна і Аляксандра Чаркашына граматамі ветэранскай арганізацыі.

    Завяршылася святочнае мерапрыемства канцэртам ваеннага аркестра 51 гвардзейскай артбрыгады.

    Нядзеля. На тэрыторыі паўднёвага ваеннага гарадка правялі дзень адчыненых дзвярэй. Кожны жадаючы мог на свае вочы ўбачыць магутную баявую тэхніку нашых “багоў вайны”, пацікавіцца яе характарыстыкамі, пасядзець у кабінах некаторых машын. Таксама дазволілі зазірнуць у казармы, пацікавіцца выстаўленымі ў пакоі баявой славы 51 абр экспанатамі. Для гасцей іграў ваенны аркестр, а тыя, хто прагаладаўся, маглі падсілкавацца асабліва смачнай салдацкай кашай і гарачым чаем.

    З падзякай і ў тэрмін

    Не сакрэт, што дзе б чалавек ні знаходзіўся, яго заўсёды цягне дадому. Асабліва гэта адчуваюць ваеннаслужачыя тэрміновай службы. Так, армія хоць і дае пэўныя навыкі і магчымасці жадаючым, але вяртання да сям’і, сяброў, звыклага жыцця чакае кожны салдат, яфрэйтар, сяржант.

    У лістападзе карэспандэнты “АК” пабывалі не толькі на ўручэнні павестак для праходжання тэрміновай службы, але і на своеасаблівых армейскіх “выпускных”, што адбыліся ў 336 рэактыўнай артылерыйскай і 465 ракетнай брыгадах.

    465 рбр

    У ветраныя і шэрыя раніцы ў без 5 хвілін “дзембеляў” настрой усё ж быў прыўзняты: пастраенні — урачыстыя, а для некаторых і развітальныя. Праводзіны ў запас — дзея не менш хвалюючая, чым прыняцце прысягі. Хоць назіральнікаў з ліку матуль, татаў, сяброў і каханых няма, але ёсць адчуванне таго, што чарговы жыццёвы этап амаль завершаны: хутка дадому.

    Для такіх выпадкаў таксама ёсць свае рытуалы. Зразумела, у большасці цырымоніі падобныя. Так, у абедзвюх брыгадах напачатку ўручылі граматы і падзякі тым, хто вызначыўся за час службы. Не забылі падзякаваць і бацькам асабліва старанных ракетчыкаў і рэактыўшчыкаў. Натуральна, ушанаванне ваеннаслужачых згодна са Статутам праходзіла пад брыгаднымі сцягамі. I, напрыклад, салдаты і сяржанты 465 рбр, якія накіроўваюцца ў запас, выйшлі на сярэдзіну пляца, апусціліся на калена і схілілі галовы перад сімвалам воінскага гонару, доблесці і славы. Рэактыўшчыкі ж выстраіліся па стойцы смірна, пакуль сцягавыя групы, афіцэры і тыя, у каго срок тэрміновай службы яшчэ не завершаны, прайшлі ўрачыстым маршам.

    336 рэабр

    Канечне, напрыканцы падзякавалі за службу і выказалі наказы і пажаданні і камандзіры брыгад: палкоўнік Дзмітрый Савіцкі (465 рбр) і падпалкоўнік Аляксандр Мяцель (336 рэабр).

    Толькі выйсці за КПП

    Кажуць, што служба ў родным горадзе або раёне — не зусім тое, што патрэбна сапраўднаму салдату. Маўляў, занадта расслабляюцца. Але ж, як адзначаюць многія, на якасць атрыманых ведаў у большай ступені ўплывае характар, стаўленне да жыцця, мэтанакіраванасць кожнага асобнага ваенна-служачага, чым месца знаходжання часці.

    У кожны прызыў дзесьці чвэрць асіповіцкіх прызыўнікоў застаецца ў мясцовым гарнізоне. Так атрымалася і ў жыхароў Асіповіччыны Аляксея Альфяровіча і Мікіты Аляксандрава, радзіма якіх пачынаецца адразу за кантрольна-прапускным пунктам ваеннага гарадка. Цяпер хлопцы ў апошні раз пераступаюць праз парог КПП у якасці дзеючых ваеннаслужачых: разам з шэрагам іншых артылерыстаў 51 абр яны таксама дачакаліся загаду “Звольніць у запас!”.

    19 лістапада, у сваё прафесійнае свята, развітаўся са службай радавы Аляксей Альфяровіч:

    Мая малая радзіма — Градзянка. Там школу закончыў і ў той жа год паступіў у дзяржуніверсітэт фізічнай культуры. Падчас вучобы спрабаваў розныя кірункі: педагогіка, фітнэс, рэабілітацыя цяжкіх хворых, нават мову жэстаў вывучыў, пакуль працаваў з глуханямымі дзецьмі. Знайшоў сябе ў дапамозе хворым. Але разам з дыпломам аб заканчэнні ВНУ мне ўручылі павестку для праходжання тэрміновай службы. Вырашыў закрыць і гэта пытанне, не шукаў ніякіх “шчылін”, каб адцягнуць момант прызыву.  З-за таго, што меў першую групу годнасці па здароўі, была магчымасць выбіраць род войск. Прапанавалі 51 артбрыгаду — адразу пагадзіўся: служыць на радзіме даволі зручна.

    Асаблівых цяжкасцей не ўзнікала. Ранні пад’ём — справа звыклая. Рэжым выконваў і раней, як і зарадку. А ўсвядомлены падыход да службы і некаторы жыццёвы вопыт дазволілі пазбегнуць верагодных армейскіх стрэсаў. Адзінае, што было крыху цяжкавата, — рэгулярныя пастраенні, кантроль асабовага складу. Але разумею: у войска прыходзяць хлопцы з розным жыццёвым вопытам, пад кожнага не падладзішся.

    Усім армія дае нешта сваё. Стаў яшчэ больш дысцыплінаваным, навучыўся самастойна прымаць важныя рашэнні. Пасталеў? Практычны плюс — атрымаў вадзіцельскае пасведчанне на катэгорыю С. У будучым можа спатрэбіцца, а па-за арміяй хутчэй за ўсё не знайшоў бы на гэта часу. I яшчэ зразумеў важную рэч: маючы доступ да зброі, умеючы ёй карыстацца, чалавек не становіцца больш дарослым — важна ў першую чаргу ўсведамленне сур’ёзнасці справы.

    Негатыўных эмоцый ад службы не засталося, кожны камандзір дастойны павагі. Але сябе ў далейшым бачу не ў арміі. Так, родныя чакалі майго вяртання, вось толькі людзі, якім магу дапамагчы з рэабілітацыяй, чакалі яшчэ болей. Таму жыццёвы план ужо ёсць — іду выконваць.

    Паслязаўтра сцены ваеннага гарадка пакідае і малодшы сяржант Аляксандраў:

    — Асіповічы — мая другая радзіма. Першапачаткова жыў і вучыўся ў Мінску, а потым бацькі вырашылі пераехаць у больш спакойнае месца. Закончыў тут СШ № 3, атрымаў адукацыю тэхніка-механіка ў Бабруйскім аўтатранспартным каледжы, паступіў на завочнае аддзяленне БНТУ. Але правучыцца паспеў няшмат: ужо на 1 курсе атрымаў павестку. “Касіць” не збіраўся, лепш адслужыць. I так атрымалася, што зноў трапіў у Асіповічы. Натуральна, парадаваўся: бацькі дасюль жывуць непадалёк ад горада, ды і сталічным сябрам ездзіць да мяне адносна блізка.

    Я зусім не асацыяльны, таму хутка прызвычаіўся да мясцовых рэалій. Калісьці ў 5.30 ужо на працу выязджаў, а тут пад’ём у 6 гадзін. Цяжка было толькі, што жыццё рэгламентавана, па раскладзе, але і да гэтага прывык. Увогуле час праляцеў хутка, толькі першы і апоші тыдні цягнуліся доўга. Спачатку здавалася, што ўсё неяк павольна, сумна, але потым закруцілася.

    Шмат чаго набыў у маральным плане. Гэта і зносіны з тымі, хто вышэй па званні і пасадзе, і з падначаленымі – быў камандзірам аддзялення. Стаў больш мужным, моцным і ўпэўненым, знікла нейкая абыякавасць да жыцця.

    Адчуваю сябе ў брыгадзе даволі камфортна. Але дадому хочацца, бацькі і сябры ўжо чакаюць. Планую ўсё ж атрымаць вышэйшую адукацыю і працягнуць працаваць па грамадзянскай спецыяльнасці. Але ўдзячны камандзірам і таварышам за атрыманы жыццёвы вопыт.

    Марыя ТАЛЕЙКА.

    Фота аўтара і Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

    Реклама

    Последнее

    Срочный сбор средств для Анастасии Нагорной

    Анастасия Нагорная родилась 14 марта 2008 г. Росла, развивалась в соответствии с возрастом. В школе училась на 9-10, увлекалась теннисом, компьютером, шахматами. Свободно разговаривает на английском.

    Осторожно, мошенники

    О способах противостоять наиболее распространенным схемам мошенничества в интернете рассказывает заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Андрей Бабич

    Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

    У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.