10.1 C
Осиповичи
Понедельник, 25 мая, 2020
Еще

    Легко ли быть фермером?

    Популярное

    Вторая смена Осиповичского РОЧС — кто они?

    В рамках республиканского проекта "#МЧСПомощьрядом" продолжаем рассказывать о современных "супергероях" — спасателях-пожарных. Сегодня — о второй дежурной смене пожарной аварийно-спасательной части № 1 Осиповичского РОЧС.

    22 мая на базе Осиповичского отдела Департамента охраны приняли Присягу

    Принесение Присяги является не только одним из первых ритуалов в органах внутренних дел, но и самым торжественным и волнующим как для самого молодого сотрудника, так и для всех его участников.

    Как осиповичские артисты побеждают на международных конкурсах

    Еще вчера юные дарования не успевали разучивать новые песни и радовать зрителей своими номерами. Только выступление заканчивалось,   как уже нужно на сцену снова. Порой хотелось все поставить на паузу и перевести дух…

    Интересные факты об осиповичских улицах

    Начнем издалека — с Хонсю, Хоккайдо, Кюсю, Кансай, Тюгоку и прочих островов Японского архипелага. Уличных странностей там много, но самая впечатляющая — местные светофоры. У них тоже три цвета, но красный, желтый и... синий.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Ёсць меркаванне

    Фермерства: плюсы і перашкоды

    Аб тым, як быў абраны шлях “вольнага земляробства” і што самае цікавае ў гэтай няпростай справе, гутарылі напярэдадні свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прадстаўнікамі асіповіцкай фермерскай кагорты.

    Генадзь Вішнякоў, СФГ “АграАўтаНова”:

    — Зараз маю ўжо салідны фермерскі стаж — паўтара дзясятка гадоў. Калі пачынаў, быў больш спрыяльны перыяд для развіцця гэтай формы гаспадарання. Напрыклад, тую ж тэхніку без праблем можна было ўзяць у лізінг. Цяпер створаны 2 гаспадаркі, якія прымыкаюць адна да адной на мяжы нашага і Пухавіцкага раёнаў. Распачынаў якраз з асіповіцкай “АграАўтаНовы”, са 100 гектараў зямлі. Сёння абедзве СФГ у агульным займаюць 4 тысячы гектараў, а працуе тут каля трыццаці чалавек, дзве трэці з якіх — пастаянныя работнікі.

    Ужо валодаю добрым арсеналам сельскагаспадарчай тэхнікі. Толькі сёлета, напрыклад, набыў самаходны апырсквальнік і энерганасычаны трактар “Беларус-3522”. Як і раней, любімай культурай застаюцца цукровыя буракі. У гэтым сезоне караня- плоды нядрэнна ўрадзілі: па 500-600 цэнтнераў з гектара, а ўсяго з абедзвюх гаспадарак атрымана 30 тысяч тон. Усё б добра, але зноў знізілася цана на сыравіну, што, у сваю чаргу, звязана з леташнім неўраджаем культуры ў Расіі, калі кошт на яе быў  узняты.

    За час фермерства спазнаў, мабыць, усе сакрэты вырошчвання важкага бурака. Ды і работы з зямлёю ўвогуле. Каб стаць фермерам, трэба мець не толькі вялікае і непарушнае жаданне, але і рознабаковыя магчымасці. Ну і плюс проста павінна шанцаваць. Калі вы настроены шмат працаваць і гатовы не толькі да поспеху, але і шматлікіх перашкод на шляху да яго, чаму б і не рызыкнуць?

    Ірына Гутнік, падворак “Шыпы”:

    — Знаходзімся мы на самай мяжы з Бабруйскім раёнам. Раней у Шыпах быў населены пункт, цяпер жа засталося толькі некалькі дрэў. Гэта побач з Сухлавам. У фермерскай справе навічкі — з 2016 года. Распачыналі з грэчкі. Культура вырошчваецца і як самастойная, і падыходзіць у якасці сідэрату. Усяго маем   157 гектараў зямлі, з якіх 40 — ворыва.

    У тым, што фермерства — справа няпростая, пераконваліся ўжо неаднаразова. Напрыклад, сёлета вырасцілі каля 50 тон грэчкі, а здаць яе не было куды. Нарэшце дамовіліся з перапрацоўшчыкам у Гомелі, будзем мець каля 15 тон крупаў. Цяпер трэба думаць, як гэты здабытак рэалізаваць. Звярталіся ў райсельгасхарч з просьбай уключыць нашу гаспадарку ў    дзяржзаказ — абяцалі пасадзейнічаць. Спадзяёмся, што атрымаецца, гэта будзе сапраўдная падмога.

    У пэўным сэнсе пашанцавала: калі ліквідавалася ААТ “Заходні-Агра”, набылі ў лізінг камбайн КЗС-10. Раз будзе такая тэхніка, значыць, трэба больш зямлі. Цяпер трэба думаць, як вырашыць гэта пытанне. Словам, пакуль клопатаў больш, чым даходаў. Але да гэтага, ва ўсялякім разе ў тры першыя гады станаўлення гаспадаркі, трэба быць гатовым.

    Відавочна, выгадна заняцца жывёлагадоўляй, аднак для пачатку трэба хаця б мець электрычнасць, якой у Шыпах пакуль няма. Нядаўна ў ходзе наведвання прадпрыемства “Віцебскі футравы камбінат” Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне аб развіцці ў краіне авечкагадоўлі — магчыма, гэта пасадзейнічае рэалізацыі і нашых планаў. Гатовы развівацца і ісці наперад!

    Реклама

    Последнее

    Как осиповичские артисты побеждают на международных конкурсах

    Еще вчера юные дарования не успевали разучивать новые песни и радовать зрителей своими номерами. Только выступление заканчивалось,   как уже нужно на сцену снова. Порой хотелось все поставить на паузу и перевести дух…

    Лукашенко: президентские выборы необходимо организовать достойно

    Предстоящие президентские выборы в Беларуси необходимо организовать достойно. Об этом глава государства Александр Лукашенко заявил сегодня на совещании в Минске по актуальным социально-экономическим и политическим вопросам, передает корреспондент БЕЛТА.

    Акция «Внимание — дети!»: водители должны ездить с включенным ближним светом фар

    МВД с 25 мая по 5 июня проводит профилактическое специальное комплексное мероприятие "Внимание - дети!", сообщили БЕЛТА в УГАИ МВД.

    Изменилось ли поведение участников дорожного движения…

    По информации ОГАИ, трафик на улицах и дорогах в апреле-мае сильно снизился. Особенно падение чувствуется вечером и ночью. Оно и понятно: люди нынче предпочитают проводить свободное время дома.

    22 мая на базе Осиповичского отдела Департамента охраны приняли Присягу

    Принесение Присяги является не только одним из первых ритуалов в органах внутренних дел, но и самым торжественным и волнующим как для самого молодого сотрудника, так и для всех его участников.