-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Врач-инфекционист Инесса Сладикова в числе первых привилась от гриппа

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    На прышчэпку!

    Кампанія па імунізацыі насельніцтва ўпэўнена крочыць па раёне. На 18 чысло прышчэпкі ад грыпу атрымалі ўжо 2892 чалавекі, з іх 602 дзіцяці. Пакуль усе працэдуры праводзіліся за сродкі рэспубліканскага бюджэту.

    У ліку першых у імунізацыі паўдзельнічалі самі медыкі. Гэта цалкам зразумела: яны больш за іншых маюць зносіны з хворымі.

    Урач-інфекцыяніст Інеса Сладзікава (на здымку) прышчэпку ад грыпу робіць штогадова, бо ўпэўнена: яна па-ставіць надзейны заслон інфекцыі. Доктар і развейвае міфы аб тым, што ад прышчэпкі можна за-хварэць. Справа ў тым, што вырабляецца вакцына з прымяненнем не самога віруса, а вонкавай абалонкі штама, што ў прынцыпе не можа выклікаць хваробу. Да таго ж “Грыпол+”, які сёлета выкарыстоўваецца для прышчэпак, мае ў сваім складзе імунамадулятар поліаксідоній, а таму фарміруе спецыфічны эфект і павышае імунітэт наогул.

    Да групы рызыкі адносяцца дзеці ад 6 месяцаў, пажылыя людзі ад 65 гадоў, пацыенты, якія маюць хра-нічныя захворванні (толькі не ў перыяд абвастрэння), а таксама тыя, хто па родзе дзейнасці кантактуе з мноствам людзей. Гэтым катэгорыям землякоў, лічыць Iнеса Валер’еўна, трэба ў першую чаргу наведаць працэдурны кабінет.

    У перыяд імунізацыі медбрыгады штодзённа выязджаюць на прадпрыемствы. Кіраўніцтва АЗАА раней за іншых  праявіла клопат аб здароўі працаўнікоў — на заводзе прышчапілася ўжо 100 чалавек. Спецыялісты сцвярджаюць: калі прышчапіць 40% насельніцтва, сфарміруецца імунная праслойка, якая перарывае цыркуляцыю вірусаў грыпу ад хворага да здаровага. Пакуль не пачалася пара масавых захворванняў, яшчэ не позна стварыць калектыўны імунітэт!

    Iна ЗАСКЕВIЧ.

    Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее