-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Пациентов Осиповичского района примут молодые специалисты

    Популярное

    Маладых спецыялістаў у гэтай установе чакаюць як нідзе. І не толькі калектыў ЦРБ заклапочаны тым, каб укамплектаваць штат, але і пацыенты хочуць убачыць у медыцынскіх кабінетах бальніц, паліклінік, амбулаторый і ФАПаў новых дактароў і медсясцёр, якія многім дапамогуць зняць боль, вернуць упэўненасць у будучыні і, можа, выратуюць чыёсьці жыццё.

    Днямі ў раённай паліклініцы віталі выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медыцынскіх навучальных устаноў, якія пачалі свой прафесійны шлях на Асіповіччыне. Першае працоўнае месца ў раёне набылі 7 дактароў і 13 спецыялістаў сярэдняга звяна. Прыбылі на работу ўрач лабараторнай дыягностыкі, неўролаг, псіхіятр-нарколаг, анколаг, акушэр-гінеколаг, урачы агульнай практыкі, папоўнілася маладымі спецыялістамі аддзяленне хуткай дапамогі і іншыя структурныя падраздзяленні ЦРБ.

    Галоўны ўрач Павел Шаціла адзначыў, што маладыя людзі выбралі няпростую, але цікавую і патрэбную прафесію, самую гуманную ў свеце. І пажадаў не спыняцца на дасягнутым, займацца самаразвіццём, выразіў спадзяванне, што хлопцы і дзяўчаты застануцца ў абранай прафесіі і прысвецяць ёй многія гады.

    Кожны малады спецыяліст атрымаў настаўніка, які дапаможа хутчэй адаптавацца ва ўстанове і заўсёды дасць слушную параду.

    Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Волкава пажадала ўсім поспехаў у працы і прапанавала звяртацца з пытаннямі, якія хвалююць, з новымі ідэямі і прапановамі па арганізацыі жыцця моладзі, пазнаёміла з правамі маладых спецыялістаў, у прыватнасці на льготнае крэдытаванне.

    Старшыня ветэранскай “пярвічкі” ЦРБ Зінаіда Пацкевіч дала наказ маладым быць адданым прафесіі, а потым правяла экскурсію ў пакой гісторыі ўстановы.

    Адметна, што большасць медыкаў, якія сёлета прыбылі да нас на работу, вырасла на Асіповіччыне. Спадзяёмся, што раён зможа ганарыцца сваімі гадаванцамі.

    Фота Настассі МАЦЮШЭНКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее