0.7 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    818 индивидуальных предпринимателей, 311 субъектов малого и среднего бизнеса — эти и другие цифры были озвучены на областном семинаре-совещании в Осиповичах

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Прадпрымальніцтва як дзяржаўны прыярытэт

    Час паказаў, што патрабуецца змена дзяржаўнай формы ўласнасці на сродкі вытворчасці ў той форме, якую спрабавалі ўкараніць краіны з сацыялістычным ладам жыцця. Аднак пераход да больш эфектыўных эканамічных зносін — даволі складаная задача. Выбар быў няпросты: хуткая, але балючая “шокавая тэрапія” альбо працяглая, затое менш траўматычная эвалюцыя — паступовае развіццё дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

    Прыклад Кітая, дзе змена эканамічных фармацый таксама прайшла паступова і пад кантролем дзяржавы, даказвае, што на ўзроўні стратэгіі беларуская эканоміка мае добрыя перспектывы. А вось што тычыцца тактыкі, то, як кажуць, магчымы варыянты. Таму менавіта ад кампетэнцыі і неабыякавасці органаў дзяржкіравання ўсіх узроўняў залежыць, каб айчыннаму прадпрымальніцтву даводзілася пераадольваць як мага меней перашкод.

    19 верасня ў раёне прайшоў абласны семінар-нарада “Развіццё малога і сярэдняга бізнесу як адзін з накірункаў у рабоце Асіповіцкага райвыканкама”. Пад началам старшынь пастаяннай камісіі Магілёўскага аблсавета дэпутатаў па эканоміцы, бюджэту і фінансах Анатоля Глаза і камітэта эканомікі аблвыканкама Руслана Страхара з удзелам кіраўнікоў нашага райвыканкама і райсавета дэпутатаў Паўла Налівайкі і Сяргея Сувеева сустрэліся першыя намеснікі старшынь райвыканкамаў Магілёўшчыны, адказныя спецыялісты ў галіне эканомікі, прадстаўнікі бізнес-супольнасці Асіповіцкага, Глускага і Бабруйскага раёнаў і іншых арганізацый, каб абмеркаваць ход рэалізацыі Дзяржпраграмы па развіцці прадпрымальніцтва.

    Праграма мерапрыемства прадугледжвала знаёмства з работай двух вытворчых прадпрыемстваў — ЗАТ “Алцімед” і ЗВУП “ПКФ “Сонца”, якія можна лічыць найбольш красамоўнымі прыкладамі дасягненняў мясцовага прадпрымальніцтва. Што ж тычыцца бізнес-клімату ў цэлым, то ён характарызуецца наступнымі лічбамі.

    Суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва сёння фарміруюць 48% выручкі ад рэалізацыі прадукцыі і 62% інвестыцый раёна. Iх доля ў прамысловай вытворчасці перавышае 40%, у аб’ёме экспарту тавараў і паслуг — удвая больш, рознічнага тавараабароту — 40%, бытавых паслуг — каля 50%.

    За 2017 год удзельная вага працуючых у мікра-, малых і сярэдніх арганізацыях, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў склала 22,9% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэгіёна. Асноўная частка новых працоўных месцаў ужо працяглы час ствараецца таксама прадпрымальнікамі. Летась са 169 чалавек, працаўладкаваных на дадаткова створаных працоўных месцах, 126 — тры чвэрці — атрымалі работу ў прыватных структурах.

    У раёне на 1 студзеня зарэгістравана 818 індывідуальных прадпрымальнікаў і 311 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Усяго ад дзейнасці бізнес-суполкі ў бюджэт раёна за студзень-чэрвень паступіла 6167 тыс. руб., што складае 23,9% даходнай часткі бюджэту. За аналагічны перыяд 2017 года аб’ём паступленняў склаў 3887 тыс. руб. або 22,1%.

    Стан малога і сярэдняга бізнесу аказвае значны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Асіповіччыны, таму пытанні развіцця гэтага сектара эканомікі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі органаў улады. Важным і ўзаемавыгадным накірункам работы з’яўляецца ўключэнне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай нерухомай маёмасці. За 2016, 2017 і 8 месяцаў бягучага года на аўкцыёнах рэалізавана юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам 15 аб’ектаў на суму 57 тыс. руб. Летась даход у бюджэт ад здачы нерухомасці ў арэнду склаў 47,2 тыс. руб.

    Штогод пад рэалізацыю інвестпраектаў бязвыплатна перадаюцца невыкарыстоўваемыя аб’екты камунальнай уласнасці. У 2015-2016 гадах ТАА “Агракомплекс “Сваяк” і КФГ “Вяснова” перададзена 30 будынкаў у Лапічах, ТАА “Клівер” — 2 аб’екты ў ваенным гарадку Паўднёвы, ТАА “ЭкоАрбо-Строй” — аб’ект у Верайцах. Усяго з выкарыстаннем прададзеных і перададзеных бясплатна аб’ектаў распачата дзейнасць 19 вытворчых прадпрыемстваў, створана каля 200 новых працоўных месцаў.

    Увогуле ў раёнах вобласці створаны прыблізна роўныя ўмовы для развіцця бізнесу, якія з прыняццем Дэкрэта Прэзідэнта краіны № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” цалкам адпавядаюць патрэбам часу. Тым не менш — гэта пацвердзілі падчас сваіх выступленняў прадстаўнікі розных рэгіёнаў — ёсць як мясцовая спецыфіка, так і агульныя праблемы. Сярод апошніх — адставанне Магілёўшчыны ад іншых абласцей у тэмпах павелічэння новых бізнес-структур, скарачэнне колькасці фермерскіх гаспадарак, недастаткова развітая сістэма інфармацыйнай падтрымкі.

    Прыклад вострай неабходнасці ў эфектыўным абмене інфармацыяй быў прадэманстраваны непасрэдна падчас мерапрыемства. Асіповіцкі бізнесмен агучыў непераадольныя праблемы, якія перашкаджаюць стварыць аб’ект аграэкатурызму. Але імгненна высветлілася, што ў адным з раёнаў ужо існуе станоўчы вопыт урэгулявання аналагічнай тупіковай сітуацыі. Пошук прымальнага алгарытму дзеянняў быў доўгі, але, калі ёсць прэцэдэнт, справа пойдзе хутчэй!

    Наяўнасць прыдатнай для вядзення гаспадарчай дзейнасці нерухомасці, добрае транспартнае становішча і наладжаная інфармацыйная работа робяць Асіповіччыну прывабнай для малога і сярэдняга бізнесу. Прадпрымальнікаў тут чакаюць распрацаваныя і размешчаныя на афіцыйным сайце райвыканкама 12 інвестпрапаноў. З мэтай уключэння ў гаспадарчы абарот хутка будзе аб’яўлены конкурс інвестыцыйных праектаў. У перспектыве — продаж альбо перадача пад бізнес-патрэбы 72 аб’ектаў нерухомасці ў Сасновым, Паплавах і Цэлі.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI. Фота аўтара.

    Реклама

    Последнее

    С заботой о людях

    "Охрана труда на Белорусской железной дороге включает широкий спектр направлений: соблюдение трудовой и технологической дисциплины, сокращение рабочих мест с опасными и вредными условиями труда, профилактику производственного травматизма, — рассказывает инженер по охране труда вагонного депо Татьяна Белозорович. — Работаем мы в тесной связке с руководством и профсоюзной организацией.

    Много интересного об осиповичском музее

    Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы музей з’явіўся значна пазней, чым аналагічныя ўстановы ў іншых раёнах краіны. Затрымка на старце ў любой справе стварае многа нязручнасцей, аднак, калі ёсць жаданне, зрабіць можна вельмі многа.

    Учитель изобразительного искусства филиала художественного направления ДШИ № 1 Назар Егоров знает, как стать художником

    Прежде всего, считает педагог, нужно иметь особый взгляд на мир. И это качество, если нет предрасположенности, приобрести не так-то просто. Его отсутствие или, наоборот, наличие у ребенка чувствуется сразу. Один определит узоры, нарисованные на окне морозом, как "стекло стало белым", а другой найдет в рисунке и волшебные цветы, и заметенные снегом леса, и таинственную дорогу.

    С красной повязкой на руке

    Якія абавязкі выконвае дружыннік, Надзея Карнеенка дакладна не ведала, пакуль не сутыкнулася са справай аховы правапарадку