-2.2 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Донарства на Асіповіччыне. Лепшы падарунак — жыццё!

    Популярное

    Штодзённа ў донарскай крыві маюць патрэбу сотні людзей, якія пацярпелі ад аварыі, чакаюць аперацыі, атрымалі апёкі і г.д.

     

    На здымку: магчыма, урач Iван Касаногаў сёння кагосьці ўратаваў

    Донары — гэта людзі асобага складу. Іх не так многа на Асіповіччыне, і здаваць кроў яны ездзяць у Бабруйск. А днямі ў раённай паліклініцы адбыўся выязны прыём добраахвотнікаў, якія жадаюць дапамагчы незнаёмым хворым, праведзены спецыялістамі Бабруйскай занальнай станцыі пералівання крыві.

    …У аддзяленні дзённага стацыянара, дзе праходзіў прыём, было даволі мнагалюдна: з РАУС прыбыў цэлы ўзвод супрацоўнікаў. Акрамя міліцэйскай формы, у калідоры мільгалі і белыя халаты: урачы і фельчары ў кабінет здачы крыві ішлі першымі, даючы станоўчы прыклад астатнім. Пераважная большасць праходзіла гэту працэдуру ўпершыню, і ва ўсіх твары свяціліся ўсмешкамі: рабіць дабро заўсёды прыемна! Напрыклад, жыхарка Ялізава адзначыла, што стаць донарам марыла даўно і вось зараз атрымала такую магчымасць.

    Адметна, што дзяліліся крывёю землякі ў перадкалядныя дні, калі спакон веку было прынята дапамагаць іншым. Усяго было здадзена больш за 15,2 літра жыццёваважнай вадкасці — няхай жа яна дасць магчымасць некаму акрыяць, убачыць свет і парадавацца жыццю!

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее