19.1 C
Осиповичи
Вторник, 22 сентября, 2020
Еще

    Техник-осеменатор Жанна Лещун примет участие в республиканском профессиональном конкурсе

    Популярное

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    История осиповчанки, которая дает детям дорогу в будущее

    Сыну Жене было 13 лет, когда на свет появилась долгожданная доченька Марта. Еще будучи беременной, Наталья решила, что уйдет с больницы с двумя детьми: со своим ребенком и новорожденным отказником. Но все сложилось по другому сценарию. В последствии тяжелых родов за малышкой нужно было осуществлять особый уход. Постоянные поездки к специалистам, реабилитация и наблюдение.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Першыя дамы на вуліцы Кастрычніцкай у аграгарадку Каменічы з’явіліся напрыканцы 80-х гадоў. Праз некаторы час на ёй вырасла яшчэ каля дзясятка “прэзідэнцкіх” домікаў, куды засяляліся маладыя сем’і калгаснікаў. Адзін з іх кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла цялятніцы Жанне Ляшчун, якая вярнулася ў родныя мясціны з Бабруйска, дзе з’явіліся на свет яе дочкі Наталля і Анастасія. Хутка яе накіравалі на курсы тэхнікаў-асемянатараў, і пасля вучобы распачалася новая старонка працоўнай біяграфіі.

    За амаль 20-гадовую практыку стала высакакласным спецыялістам, што пацвярджаецца станоўчымі вынікамі работы: яе “кароўкі”, як ласкава іх называе Жанна Эдуардаўна, практычна ўсе прыносяць жадаемае патомства. За добрасумленную працу жанчына не раз адзначалася калгасным кіраўніцтвам, на раённым, абласным, рэспубліканскім узроўнях. Жанчыне часта давяраюць адстойваць гонар Асіповіччыны на розных прафесійных спаборніцтвах, і яна амаль кожны раз вяртаецца адтуль з перамогай. Вось і сёлетнія нядаўнія абласныя баталіі тэхнікаў-асемянатараў скончыліся на карысць Ляшчун.

    Каб дасягнуць поспеху, трэба мець жаданне, любіцьрагуль” і строга захоўваць тэхналагічны працэс, — гаворыць Жанна Эдуардаўна. — Ды і вопыт вялікі маю. Хаця ўсё роўна старанна рыхтуюся да кожнай сустрэчы з журы і калегамі з розных рэгіёнаў: чытаю спецыяльную літаратуру, вывучаю інтэрнэтпрадукцыю, стараюся не хвалявацца. Не хочацца падводзіць людзей, якія ўскладваюць на мяне надзею. Наогул жа ўдзячна ўсім, з кім працую ў адной звязцы. У першую чаргудаяркам і пастухам: без іх уважлівых назіранняў за паводзінамі статка і аператыўнасці не абысціся. Таксама заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу раённыя спецыялісты: калі б ні патэлефанаваў, адкажуць, падкажуць, дадуць параду. Ды і з сябраміаднадумцамі з іншых сельгаспрадпрыемстваў   часта сустракаемся, абмяркоўваем набалелае, разам шукаем рашэнні.

    Акрамя абавязкаў па асемяненні, спецыяліст з Каменіч удала спраўляецца і з лячэннем гінекалагічных за-хворванняў падапечных. Яна добра разумее, што здаровыя каровы народзяць такіх жа цялят, а значыць, і рэзультатыўнасць работы вырасце, эканамічны складнік гаспадаркі палепшыцца. Такі навык засвойвала самастойна, уважліва назіраючы за маніпуляцыямі ветурача. А яшчэ ганарыцца сваімі вучнямі, якія сталі калегамі і паказваюць добрыя вынікі ў рабоце. Асабліва — Святланай Белавушкай з ААТ «Жорнаўка-АГРА» і Верай Мохавай з «Заходняга-Агра».

    Прыкладна праз месяц Жанна Ляшчун паедзе ў Віцебск, дзе будзе адстойваць гонар Магілёўшчыны ў прафесійным конкурсе. Пажадаем жа поспехаў зямлячцы!

    Ніна ВікторчыкФота аўтара.

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    20 тур. Осиповичи — Жлобин — 3:0 (0:0)

    В субботнем матче ФК "Осиповичи" принимал одну из команд-аутсайдеров группы — ФК "Жлобин". Однако игра оказалась не такой простой, как могло показаться: до перерыва счет на табло оставался "сухим". Во второй половине встречи хозяева поля всё же собрались и начали забивать. Первый гол матча на 66’ оформил Александр Комлев, еще через 10 минут счет удвоил Владислав Стасенко.

    Осиповчанки побывали на женском форуме в Минске и делятся своими впечатлениями

    Жаночы форум "За Беларусь" прайшоў у "Мінск-Арэне" 17 верасня. На сустрэчу, якая, па словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанны Чарняўскай, "прызвана паказаць самыя лепшыя рысы жаночага характару — мудрасць, дабрыню, прыгажосць, цярпенне і міласэрнасць”, сабралася каля 13 тысяч прадстаўніц розных сфер дзейнасці з усёй краіны.

    В Осиповичском районе сеют озимые культуры

    6 700 гектараў — менавіта такую плошчу, па словах першага намесніка кіраўніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрыя Куліка, у раёне зоймуць азімыя культуры. 3 767 га адведзена пад жыта, 2 001 — трыцікале, 932 — пшаніцу. Што тычыцца рапсу, то планавыя 1 200 гектараў ужо засеяны. Найбольш актыўна ажыццяўляюцца работы ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына”: тут на ўчарашнюю рані-цу выканана 45% да плану; ААТ “Авангард-Ніва” — 44%; ААТ “Ясень-АГРА” — 43%. Усяго ж, па даных на ранак паня-дзелка, у раёне пасеяна 37% да запланаванага, што па пло-шчы складае 2 502 га.

    Лукашенко высказался о высшем образовании, утечке умов за границу и патриотизме в медицине

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает, что в белорусских вузах надо обратить внимание на воспитательный процесс. Об этом глава государства заявил сегодня, согласовывая назначение ректоров в Академию управления при Президенте и медицинские вузы, передает корреспондент БЕЛТА.